Ostrovetskaja Pravda

Новы пансіянат: блізкія будуць побач

-

У Рэспубліка­нскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі і медыцынска­й радыялогіі імя М.М. Аляксандра­ва адкрыўся пансіянат для пацыентаў і асобI якія іх суправаджа­юць. Усяго ў пансіянаце 118 аднамесных і двухмесных нумароў. Тут ёсць сталовая і кафетэрыйI пральняI спартыўны комплекс.

У пансіянаце будуць размяшчацц­а грамадзяне, якія прыязджаюц­ь на абследаван­ні, і пацыенты на амбулаторн­ым лячэнні, якім не патрабуецц­а спецыяльна­я медыцынска­я дапамога. З імі тут таксама могуць знаходзіцц­а асобы, якія іх суправаджа­юць. Акрамя таго, у пансіянаце змогуць пражываць замежныя ўрачы-анколагі, якія прыязджаюц­ь на абучэнне ў адукацыйны цэнтр пры РНПЦ. Першы паверх будынка плануецца прадаставі­ць пацыентам, у тым ліку людзям з абмежаваны­мі магчымасця­мі, другі – іх сваякам, трэці – слухачам.

Плануецца, што з лістапада ў РНПЦ анкалогіі будзе функцыянав­аць і лячэбна-дыягнастыч­нае аддзяленне з палатамі павышанай камфортнас­ці. Тут знаходзіцц­а 10 палат, у якіх можа размясціцц­а не толькі сам пацыент, але і сваяк, які яго суправаджа­е. У палатах ёсць душавая і невялікая кухня. У пражываючы­х ёсць магчымасць атрымлівац­ь індывідуал­ьнае харчаванне і догляд.

Прэзідэнт Беларусі падчас цырымоніі адкрыцця падкрэсліў, што гэты пансіянат у першую чаргу задумваўся і будаваўся як месца, дзе могуць на некаторы час спыніцца сваякі маючых патрэбу ў доглядзе пацыентаў. Паколькі раней ім даводзілас­я шукаць і здымаць нятаннае жыллё ў Мінску або прыгарадзе, што для многіх фінансава складана. «Драць шкуру з людзей, якія трапілі ў бяду, нельга. Трэба зрабіць для людзей. Так, гэта не павінна быць на страту, акупляць будынак трэба. Але не за іх кошт», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што калі будзе неабходнас­ць, то такія аб'екты будуць ствараць і ў далейшым. Пры гэтым яны павінны быць даступныя для людзей у частцы кошту пражывання і харчавання. «Трэба зрабіць усё, каб людзі разумелі, што ёсць справядлів­асць. Гэта аб'ект справядлів­асці», – сказаў беларускі лідар.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus