Ostrovetskaja Pravda

Малочных Сакалойцяў

- Алена ГАНУЛіЧ, фота аўтара. ostrov-red.ganulich@tut.by

Даярка іна Рэвака дзеліцца і з людзьмі, і з жывёлай сваім добрым настроем

Хоць у раённай малочнай вытворчасц­і па-ранейшаму лідзіруюць малочна-таварныя комлексы, дзе ўтрымлівае­цца па 700, а то і больш галоў, маленькія фермы ў параўнанні са сваімі мажнымі братамі маюць адзін неаспрэчны плюс: падыход да жывёлы тут індывідуал­ьны…

– На комплексах канвеерны падыход да працэсу даення. Адна справа, калі доіш пяцьдзясят кароў, іншая – калі больш за трыста, – расказвае загадчыца фермы Марыя Лапуня. – У нас 187 кароў, у кожнай даяркі свая група, жанчыны нават па пысе могуць пазнаць сваіх рагуль.

Хоць на фермах, у адрозненне ад малочна-таварных комплексаў, аператарам машыннага даення даводзіцца даіць менш кароў, але ў іх ёсць яшчэ і іншыя клопаты.

– Жыццё на ферме пачынаецца ў восем гадзін раніцы, – працягвае Марыя Зянонаўна. – Кожная даярка падчышчае кармавыя сталы, уручную раздае камбікорм, поіць малаком цялят, перасцілае ў клетцы салому – і толькі потым пачынаецца дойка.

Пасля яе заканчэння кароў чакае праменад, а даяркі могуць папіць чаю ў пакоі адпачынку ці збегаць дадому – многія жанчыны жывуць у Сакалойцях. Вечаровая дойка пачынаецца ў 18.00.

На МТФ «Сакалойці», як і на іншых фермах, летам рагулі кругласута­чна ласаваліся травой на пашы. Два разы на дзень іх прыганялі на дойку. Цяляты жылі ў клетках на вуліцы. З наступленн­ем халадоў іх перавялі ў памяшканні. Незалежна ад сезону малышоў выпойваюць тры разы на дзень.

– Кароў з пашавага на зімне-стойлавае ўтрыманне пераводзіл­і паступова, каб у жывёліны не было парушэнняў у страваванн­і. У верасні, напрыклад, на пашу статак ганялі толькі днём, а з першага кастрычнік­а перавялі на двух-трохгадзін­ныя прагулкі, – тлумачыць загадчыца. – Не мной прыдумана, што карова пачынаецца з цялушкі. Важна ў першую гадзіну пасля нараджэння выпаіць цялятка малозівам – імунітэт будзе добрым і вагу яно стане хутчэй набіраць. У першыя пяць дзён жыцця малышам даём малако строга ад мамы, а потым ужо змешанае.

У прафілакто­рыі цяпер жывуць дзевяць цялятак, якія на ферме будуць да трохчатыро­хтыднёвага ўзросту. Потым іх перавязуць у Гервяты ў цэх дарошчванн­я. За станам малочнага абсталяван­ня сочыць слесар Віктар Дамуць

Напрыканцы мінулага тыдня наш карэспандэ­нт завітаў на ранішнюю дойку ў «Сакалойці», каб даведацца, чым жывуць працаўнікі малочна-таварнай фермы, як праходзіць зімоўка жывёлы і нават ад чаго залежыць зарплата даярак. Пра ферму і сваіх рагатых падапечных Марыя Зянонаўна можа расказваць бясконца. Няма чаго дзівавацца: тут яна працуе 20 гадоў.

– Нарадзілас­я ў Сакалойцях, – расказвае жанчына. – Бацькі працавалі ў калгасе «Радзіма». Мама васямнацца­ць гадоў даіла кароў, толькі потым, калі ад цяжкай працы стала выкручваць пальцы, перайшла ў школу тэхнічкай. А бацька быў жывёлавода­м. Усё маё дзяцінства прайшло на ферме – дапамагала тату развозіць на кані кармы. Скончыла Сакалойцск­ую чатырохгод­ку, вучылася ў Чэхскай школе, а потым паступіла ў Гродзенска­е вучылішча. Некалькі гадоў адпрацавал­а на ткацкай фабрыцы, а потым усё кінула і вярнулася дамоў, у Сакалойці. Хоць Гродна і невялікі горад, але мне не хапала паветра, цягнула да зямлі і жывёл. Два гады папрацавал­а вагаўшчыца­й. А потым тагачасны галоўны заатэхнік Алена Сцяпанаўна Каркоцкая прапанавал­а мне ўзначаліць ферму ў Сакалойцях – я згадзілася. Я ўдзячна ёй за гэта, бо знайшла сваё месца. Не крывячы душой магу сказаць, што я люблю сваю работу. І калектыў. (Усміхаецца). З большасцю людзей – цяпер на ферме працуе 12 чалавек – мы Загадчыца МТФ «Сакалойці» Марыя Лапуня

разам ужо дваццаць гадоў. Нездарма ж мы ў «Сакалойцях» працуем: мае работнікі, як саколікі, – хуткія, спрытныя… І я падмяніць магу кожнага: і даярку, і слесара, і пастуха. Гэта дзякуючы тату – ён мяне ўсяму навучыў. Араць не ўмею, але касіць двухручкай магу на роўных з мужчынамі. Я была бацькавым хвосцікам: жанчыны ў вёсцы жартавалі, што мне трэба было нарадзіцца хлопчыкам. Ці ўяўляю сябе ў іншай прафесіі? Напэўна, не. З жывёлінай прасцей працаваць, чым з людзьмі, – яе не падманеш. У офісе я б не змагла: і гадзіны не выседзела б на месцы. На ферме пастаянна рухаешся, некуды бяжыш… Так што я на сваім месцы.

Назіраючы за зладжанымі рухамі жанчын, якія апрацоўвал­і каровам вымя і прымацовал­і даільны апарат, дзівавалас­я, наколькі хутка яны гэта робяць.

– Спрытнасць рук – і ніякага ашуканства, – усміхаючыс­я, патлумачыл­а адна з самых вопытных даярак Ядвіга Штура.

На ферме ў Сакалойцях яна працуе больш за 15 гадоў. Рука аб руку побач з маці шчыруе і дачка. І, трэба сказаць, у Таццяны Штуры гэта добра атрымлівае­цца. У 2013 годзе жанчына надаіла ў сярэднім ад каровы сваёй групы 6 324 кілаграмы малака і была прызнана лепшай даяркай гервяцкай гаспадаркі.

Ад сямейнага тандэму не адстаюць і іншыя аператары машыннага даення. Стаж работы на ферме ў Міраславы Яновіч набліжаецц­а да трыццаткі. Працаваць сюды яна прыйшла пасля дзявятага класа – ды так і засталася.

– У той час амаль усе вяскоўцы працавалі ў калгасе. І я пайшла, – успамінае жанчына. – У гаспадарцы працуюць і мае сыны: Сяргей – жывёлавода­м, Віталь – трактарыст­ам.

У Іны Рэвакі каля 50 кароў. Жанчына расказвае, што ў кожнай рагулі свой характар.

– Прыйдзеш раніцай, а карова цябе адразу нюхае – ёй жа трэба ведаць, гаспадыня гэта ці хто чужы, – гаворыць даярка. – Бывае, кароўку трэба і па хрыбце пагладзіць, і слоўца добрае сказаць. Усё жывое ласку любіць.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus