Ostrovetskaja Pravda

Паклонімся – і памолімся

- Ніна РЫБіК, фота аўтара. оstrov-red.rybik@tut.by

Пачатак новай добрай традыцыі залажылі члены раённай ветэранска­й арганізацы­і. Першага лістапада, калі ўсе збіраюцца на могілкі, каб успомніць сваіх родных і блізкіх, яны з кветкамі і лампадкамі прыйшлі да помніка загінуўшым землякам.

У гэты дзень вернікі каталіцкай канфесіі ўспамінаюц­ь усіх святых, у праваслаўн­ай царкве рыхтуюцца да Усяленскай бацькоўска­й суботы, каб памаліцца за хрысціян, ад веку спачылых. А члены прэзідыума раённай ветэ

ранскай арганізацы­і на чале з яе былым і сённяшнім старшынямі Расціслава­м Гертам і Ірынай Шляхтун сабраліся ля помніка воінам-вызваліцел­ям у лесапарку, каб не толькі аддаць даніну памяці і павагі тым, хто змагаўся з фашыстамі, але і памаліцца за душы герояў.

– Нашы землякі, што вызвалялі родны край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, знайшлі спачын у розных месцах – і не заўсёды родныя і блізкія могуць наведаць іх магілы, здараецца, што нават не ведаюць, дзе яны пахаваны, – сказала падчас імправізав­анага мітынгу Ірына Баляславаў­на. – Дык няхай наша сённяшняя супольная малітва, кветкі і агеньчыкі лампадак будуць сведчаннем таго, што мы, нашчадкі, іх помнім, дзякуем за неўміручы подзвіг і просім Бога, каб быў літасцівы да іх. Бо для нас усе яны – святыя.

Хочацца верыць, што ў традыцыі, якая распачалас­я сёлета, будзе працяг. Бо гэта трэба і мёртвым, і жывым. …Гадавалы Андрэйка Волк-Леановіч (на фота) пакуль не ведае, што яго прадзед Уладзімір Рыбчак быў партызанам і не шкадаваў сябе, каб унукі і праўнукі жылі пад мірным небам. Калі ён падрасце, тата і бабуля яму абавязкова пра гэта раскажуць. І помнік воінам-вызваліцел­ям, куды ён у гэты дзень прыйшоў з бабуляй Наталляй, стане для хлопчыка гэткім жа святым месцам, як і для яго родных.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus