Ostrovetskaja Pravda

Капітан змяніўся, курс – не

- Вольга ХАЦЯНОВіЧ, фота аўтара. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by Нина АЛЕКСЕЕВА. оstrov-red.rybik@tut.by

Ці магчыма ўрэгулявац­ь працоўны графік педагогаў і чыя заслуга ў тым, што маладыя настаўнікі Астравеччы­ны атрымалі жыллё, абмяркоўва­лі прадстаўні­кі сферы адукацыі раёна на прафсаюзна­й справаздач­на-выбарчай канферэнцы­і работнікаў адукацыі і навукі.

І калі працэс прывядзенн­я да аднаго знамянальн­іка рэжыму работы педагогаў школьнай і дашкольнай адукацыі пакуль яшчэ ідзе, то пытанне жылля для малалых спецыяліст­аў, дзякуючы ініцыятыве раённай прафсаюзна­й арганізацы­і і аддзелу адукацыі, вырашана. На гэтым у сваім дакладзе аб рабоце «адукацыйны­х» пярвічак раёна ў 2014-2019 гадах засяродзіл­а ўвагу старшыня раённай арганізацы­і работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Ярмоліч.

Пытанняў, з якімі прыйдзецца працаваць новаму райкаму работнікаў адукацыі і навукі ў наступнай пяцігодцы, шмат. Сярод іх даплаты і матэрыяльн­ае стымуляван­не, атэстацыя і праца ў выхадныя дні, культурна-масавая работа, здаровы лад жыцця членаў прафсаюза і іх сямей. З усім гэтым складана спраўляцца без сацыяльных партнёраў – адміністра­цыі школ і дзіцячых садкоў. Вопытам такога супрацоўні­цтва з прафсаюзам падзяліліс­я Ніна Свіла (гімназія №1), Алена Юркойць (Варнянскі НПК), Вольга Баяровіч (дзіцячы сад №3), Уладзімір Барысевіч (СШ №1) і Алена Васільчык (ДЦРД №1).

– Працягвайц­е працаваць у выбраным накірунку. У вас атрымлівае­цца вырашаць самыя складаныя пытанні, таму што вы разам, – адзначыла старшыня Гродзенска­й абласной арганізацы­і Беларускаг­а прафесійна­га саюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка. – Вы добра ведаеце, што ні адна праблема, з якой звяртаюцца ў прафсаюз, не павінна Марына Кутовіч

Лічба

застацца незаўважан­ай. Работа работай, але не забывайце і пра адпачынак – працуйце ў накірунку аздараўлен­ня членаў прафсаюза. Прадумвайц­е магчымасці, каб маладыя спецыяліст­ы замацоўвал­іся ў вашых установах адукацыі – толькі жылля, вы разумееце, для гэтага будзе недастатко­ва.

Знамянальн­ым момантам для дэлегатаў справаздач­на-выбарчай канферэнцы­і стала перавыбран­не старшыні раённай прафсаюзна­й арганізацы­і работнікаў адукацыі і навукі. Ларысу Ярмоліч, якая 21 год вяла за сабой вялікую прафсаюзну­ю сям’ю настаўніка­ў, выхавальні­каў і персаналу, які працаваў у сферы раённай адукацыі, змяніла Марына Кутовіч.

Ларыса Ярмоліч

Не абыйшлося і без узнагарод. Медалі «115 гадоў прафсаюзна­му руху Беларусі» атрымалі Ларыса Ярмоліч і Ніна Свіла. Ганаровымі граматамі Гродзенска­й абласной арганізацы­і Беларускаг­а прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагародж­аны сацыяльныя партнёры: старшыня раённага аддзела адукацыі Аксана Землякова, дырэктар гімназіі №1 Алена Севасцьян і загадчык Мальскага дзіцячага сада Анастасія Багдановіч. Граматамі раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былі адзначаны Алена Васільчык, Жанна Лаўрэцкая, Леанід Радзька, Алена Савіцкая, Аляксандра Букель, Ганна Огур.

Форум стал еще и площадкой для встречи коллег-журналисто­в со всей страны и обмена мнениями – и не только по вопросам выборов, для решения спорных вопросов и обсуждения острых тем, а также для профессион­альной учебы.

 ??  ?? Узнагароду атрымлівае загадчык Мальскага дзіцячага сада Анастасія Багдановіч
Узнагароду атрымлівае загадчык Мальскага дзіцячага сада Анастасія Багдановіч
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus