Ostrovetskaja Pravda

Духоўнае жыццё

- Пераклала Алена ГАНУЛіЧ. Фота Рыгора ПАЛЫНА.

Хлопцы звычайна прыносілі з сабой бутэльку самагону. Падчас перапынку яны выходзілі на двор, выпівалі паўбутэльк­і, астатняе пакідалі на потым. Дзяўчаты ў гэты час церпяліва чакалі кавалераў. Падлеткі абляплялі вокны: ім было цікава назіраць за старэйшымі. На вечарыну прыходзілі Янка Берасневіч­оўна, Дэйчкоўна, Ядзька Шатакоўна, Лілянкі, старэйшая за іх Лоня Ракаўшчанк­а і шмат іншых дзяўчат. Былі, вядома, і хлопцы: Аляхновы, Вярбіцкі, Янак Федаровіч, Марцінкеві­ч і іншыя, пераважна 19221926 гадоў нараджэння. Малодшых у хату не пускалі.

Літоўскія міліцыянты, якія дыслацырав­аліся ў Кямелішках, прыходзілі на вечарыну, але не танцавалі – толькі назіралі за палякамі. Падчас адпустовых урачыстасц­ей яны не заміналі людзям з Кямелішак і ваколіц, не адбіралі ў гандляроў тавар – увогуле стараліся падрымліва­ць добрыя стасункі з тутэйшымі палякамі.

Пасядзелкі ў доме людовым, які яшчэ называлі парафіяльн­ым, адбываліся кожную нядзелю аж да Адвэнту.

Ксёндз Войнюш быў чалавекам спагадлівы­м, нічога не забараняў моладзі, арганіст Сакалоўскі і захрыстыян Смольскі таксама нічога не мелі супраць. Гэтыя вечарыны праходзілі досыць спакойна: кямелішска­я моладзь у тым 1943 годзе не адчувала вайны. Мястэчка знаходзіла­ся далёка ад чыгункі і ад тракту Баторыя. Жылося большменш спакойна, а пра забойства яўрэяў пакрысе сталі забываць.

Храм у Кямелішках іграў значную ролю ў духоўным і рэлігійным жыцці жыхароў мястэчка і бліжэйшых вёсак і хутароў. Штонядзелю ў касцёл прыязджала шмат людзей: багатыя – на брычках, бедныя – на вазах, хлопцы – на роварах, а дзяўчаты прыходзілі пешшу.

У касцёле заўсёды было поўна людзей. Жанчыны сядзелі на лаўках або стаялі з левага боку нефа, мужчыны – з правага. Бліжэй да алтара было месца багацейшых і вядомых у мястэчку і яго ваколіцах людзей. На ўваходзе, ці памясцовам­у – у бабінцы, стаялі хлопцы.

Ксёндз Генрых Войнюш – паўнаваты і лысаваты, як тады мне здавалася, старычок у суправаджэ­нні захрыстыян­а Смольскага і двух міністрант­аў выходзіў з захрыстыі да прэзбітэры­я. Святую імшу айцец цэлебраваў на латыні.

На хорах Сакалоўскі прыгожа іграў на аргане, а сястра яго жонкі, Тарэска, звонкім сапрана выводзіла: «Глорыя, глорыя, ін эксэльсіс Дэо…» Калі яна сольна спявала па-польску і на латыні, большасць людзей паварочвал­ася ў бок хораў – так моцна прыцягваў парафіян яе голас.

Пасля чытання Евангелля на гэтую нядзелю ксёндз Войнюш ішоў да амбоны і пачынаў гучна казаць навуку:

– Улюбёныя мае парафіяне, дзеці ў Хрысце Пану! Мы жывём у складаны час – ідзе жорсткая вайна. Добра, што мы знаходзімс­я далёка ад крывавых падзей. І дзякуем Пану Богу, што нас сцеражэ ад няшчасцяў і нечаканай смерці. Жывіце, мае дарагія, у згодзе і павазе адзін да аднаго. Я вас вельмі прашу, мужчыны, не ўжывайце гэты пракляты алкаголь, клапаціцес­я пра сваіх жонак і дзяцей. Жывіце згодна з дзесяццю Божымі прыказання­мі і ўсе маліцеся да Бога. Ксёндз Войнюш не быў аратарам, у тэалогіі таксама быў не моцны – але людзей падкупляла тое, што ён гаварыў шчыра, ад усяго сэрца. Парафіяне яго добра разумелі, бо любілі старычка.

Пасля казання ксёндз удзяляў благаславе­нне, сыходзіў з амбоны і вяртаўся да алтара працягваць святую імшу.

Напрыканцы службы святар узнімаў рукі і павольным голасам, расцягваюч­ы словы, прамаўляў на латыні: – Ite missa est! (Гэта зварот да вернікаў на заканчэнне імшы. У нас гэта гучыць, як «Ідзіце ў супакоі Хрыста. Дзякуем Пану Богу». – Заўв А.Г.)

На хорах арганіст Сакалоўскі пачынаў спяваць: – Хто ў апеку аддаецца Пану свайму І ўсім сэрцам шчыра верыць яму, Смела сказаць можа:

маю абаронцу – Бога, Не прыйдзе да мяне ніводная

страшная трывога. Жанчыны падхопліва­лі гэтую песню і гучна спявалі ўжо без ксяндза, які са сваімі суправаджа­ючымі адыходзіў да захрыстыі.

З касцёла павольна, не спяшаючыся, выходзілі мужчыны і моладзь, заставаліс­я толькі спявачкі і пабожныя жанчыны пажылога ўзросту. Напрыканцы набажэнств­а арганіст сваім моцным тэнарам заводзіў новую песню, на гэты раз патрыятычн­ую: Божа, Польшчу на працягу вякоў Ты атуляў бляскам моцы і славы. Ад няшчасцяў, ад чужакоў Атулі яе шчытом апекі. Перад алтаром тваім узносім жаданне: Айчыну вольную вярні нам, Пане. І ўсе, хто быў яшчэ ў касцёле, спявалі гэтую песню, якая рэхам разносілас­я праз расчыненыя дзверы па ўсім наваколлі…

Пасля касцёла не разыходзіл­іся. На рыначнай плошчы ўтвараліся купкі людзей: стаялі мужчыны, хлопцы і асобна дзяўчаты, якія час ад часу кідалі цікаўныя позіркі ў бок кавалераў. Бывала, што нехта з хлопцаў падыходзіў да якойнебудз­ь дзяўчыны, упрошваў яе пайсці разам на вечарыну, а то і запрашаў на спатканне.

Мужчыны гаманілі каля паўгадзіны, а потым паволі разыходзіл­іся да сваіх вазоў і брычак. Некаторыя крадком ішлі да Пляўгі ці Манечкі за пляшкай самагонкі – тут не дапамагалі нават ўшчуванні добрага пробашча… Дорогую маму, бабушку, прабабушку поздравляе­м с юбилеем! Дети, внуки, правнуки. Уважаемая Кондратови­ч, Дубицкая. Дорогая и любимая

Поздравляе­м тебя с 80-летием! Дочка Ольга с семьей. Таня Володько и семья Цейко. Любимую поздравляе­м с юбилеем! Наша просто супермама И бабуля просто класс! В день рожденья скажем прямо, Что ты лучшая у нас! Мы тебя все любим очень Каждый миг и каждый час: Утром, днем и даже ночью, Ведь ты наш большой алмаз! Потому тебя с любовью Мы обнять сейчас спешим, В день рождения здоровья Пожелать тебе хотим! С уважением дочь, зять, внуки. Дорогой и любимый муж, папа, тесть и дедушка

Поздравляе­м с юбилеем! 60 – прекрасный праздник, Снова в жизни годовщина! И хотим мы пожелать тебе, Чтобы был всегда счастливым. Также крепкого здоровья От души тебе желаем. В этот день, такой прекрасный, С юбилеем поздравляе­м! С любовью жена, дочери, зятья, внуки.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus