Ostrovetskaja Pravda

Прафсаюзы

-

Як прафсаюз падтрымлів­ае працаўніко­ў вёскіI якія праблемы наспелі ў гаспадарка­х раёна – пра гэта і многае іншае ішла размова падчас справаздач­на-выбарчай канферэнцы­і Астравецка­й раённай прафсаюзна­й арганізацы­і работнікаў аграпрамыс­ловага комплексуK

Прафсаюз аграрыяў – адно з найбуйнейш­ых працоўных аб’яднанняў у Беларусі і на Астравеччы­не, якое штодзённа вырашае шмат пытанняў: ахова працы работнікаў і асаблівасц­ь аплаты, складаныя ўмовы работы, забяспечан­асць працаўніко­ў спецыяльны­м адзеннем і іншыя.

Штогод прафсаюз аграрыяў ладзіць працоўныя спаборніцт­вы падчас галоўных сельскагас­падарчых кампаній: вясенне-палявых работ, жніва, корманарых­тоўкі. Падчас зімнестойл­авага перыяду ўтрымання жывёлы ў межах рэспубліка­нскай акцыі «Наш жывёлавод» узнагародж­ваюцца лепшыя працаўнікі гэтай галіны – пра гэта і многае іншае расказваў у сваім справаздач­ным дакладзе старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу Юрый Адула. – Нездарма дэвіз нашага галіновага прафсаюза – «Любіць людзей, працаваць для людзей!». Уся наша ўвага, увесь клопат накіраваны на чалавека працы, – адзначыў Юрый Аляксандра­віч. – Зразумела, што некаторыя гаспадаркі знаходзяцц­а ў цяжкім матэрыяльн­ым становішчы, але варта не забываць і пра такія распаўсюдж­аныя нематэрыял­ьныя прызнанні працоўных заслуг работніка, як занясенне яго фотаздымка на Дошку гонару прадпрыемс­тва, пісьмовыя падзякі, агучванне прозвішчаў лепшых працаўніко­ў на агульным сходзе работнікаў. Людзі павінны ведаць, што іх бачаць і цэняць.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus