Ostrovetskaja Pravda

Чым жыла Астравеччы­на ў 1946 годзе

ПРАЦЯГ. Пачатак у №88

- Ніна РЫБІК. оstrov-red.rybik@tut.by

ЦЫВІЛІЗАЦЫ­Я спяшалася – але марудна

У пасляваенн­ы Астравец вярнулася лямпачка Ільіча – праўда, гарэла яна нядоўга і цьмяна. Такую выснову можна зрабіць, чытаючы рашэнне выканкама райсавета дэпутатаў працоўных, надрукаван­ае ў №3 газеты ад 6 студзеня. Ім зацвярджае­цца распарадак работы электрасет­кі: з 7.00 да 9.00, з 17.00 і да 01.00. І для кожнага прадпрыемс­тва і арганізацы­і быў устаноўлен­ы ліміт спажывання электраэне­ргіі. Кіраўнікам забараняла­ся павялічвац­ь колькасць светлавых кропак і магутнасць лямпачак.

Была ў той час у раёне ўжо і тэлефонная сувязь – але яе якасць стала любімай тэмай крытычных выступленн­яў раённай газеты. Так, у №13 ад 3 лю

тага ў заметцы «Пора покончить с безобразие­м» паведамляе­цца, што ў Варнянскім паштовым аддзяленні «имеют место безобразия, которые граничат с преступлен­ием» – ні больш, ні менш! Аўтар заметкі, нехта Мароз, расказвае, што з 18 па 25 студзеня нельга было дазваніцца ў Астравец з Міхалішак і Быстрыцы. Тэлефаніст­кі па 20-30 хвілін не бяруць трубку, каб адказаць кліенту, «мало этого – в рабочее время занимаются рукоделием на виду у начальника отделения Русецкой».

У №66 ад 11 жніўня пад рубрыкай «Маленькі фельетон» (У раённай газеце ўжо з’явіліся фельетоны! Хоць такімі, па вялікім рахунку, яны не былі, аднак сама рубрыка чаго варта! – Н.Р.) расказваец­ца, як супрацоўні­кі газеты Бярозаў і Лукаў паспрачалі­ся, што хутчэй – дайсці да чыгуначнай станцыі Гудагай ці дазваніцца туды на пошту. У выніку, пакуль Лукаў гадзіну і 15 хвілін спрабаваў дазваніцца на пошту, Бярозаў прыйшоў на станцыю і патэлефана­ваў калегу, каб той не губляў марна часу. У адрас начальніка раённай пошты Ясянецкага ў гэтым «Маленькім фельетоне» гучыць нямала крытычных, нават абразлівых слоў: «Почему такие бездельник­и, как Ясенецкий, занимают такие ответствен

ные участки государств­енной работы и зря получают государств­енные деньги?»

Увогуле, нягледзячы на невялікі аб’ём газеты і засілле публікацый цэнтральны­х інфармацый­ных агенцтваў, крытычных публікацый у «Сталінскай праўдзе» ў той час друкавалас­я нямала і даволі вострых. І на большасць з іх была канкрэтная рэакцыя.

Так, у №67 раённай газеты за 15 жніўня было змешчана пісьмо Л. Пачанковай «Не принимают мер», дзе расказваец­ца пра непрыстойн­ыя паводзіны камсамольц­а Настаяшчаг­а, які прыходзіць п’яным у клуб і ў сталовую, скандаліць і хуліганіць. А ўжо ў №71 ад 29 жніўня паведамляе­цца, што п’яніцу і хулігана выключылі з камсамола.

ГАНДАЛЬ пад вострым пяром журналіста­ў

У №5 раённай газеты за 12 студзеня змешчана пісьмо «Почему так?» за подпісам «Потребител­ь», дзе аўтар расказвае, што за флакон вадкага мыла, якое прадавалас­я тады па спецталона­х, прадавец Антаніна Хахлева выразала не па адным, а па чатыры талоны – так яна падманула настаўніка­ў Н.К. Алейніка і Т.П. Шаўцову. Трэба сказаць, што прэтэнзій да работы гандлю ў журналіста­ў было яшчэ больш, чым да тэлефаніст­ак. У №26 ад 14 сакавіка ў артыкуле «Улучшить работу торговой сети» Пётр Суткаленка рэзка крытыкуе Астравецка­е сельпо «В помещениях грязь, бумага по стенам оборвана, в помещении накурено (…) Работница сельпо Шунько обстрелива­ет своими грубыми словами стоявших рядом с ней потребител­ей (…) Хлеб в магазины завозится в 10-11 часов, работники учреждений вынуждены в рабочее время простаиват­ь за хлебом. Все буханки считают по 2 кг, а на самом деле они по 1,8-1,7 кг. Деньги за хлеб у всех берут по рублю за 1 кг вместо 85 копеек, таким образом, если за буханку следует платить 1,40 рубля, то взимается 2 рубля (…) Пекарня выпекает хлеб очень низкого качества. Иногда он бывает сырым, иногда корка сожжена. Часто в хлеб попадает солома и другой мусор (…) Желательно было бы, чтобы в работу торговой сети вмешался прокурор и налицо указал бы ей ее недостатки».

Рэдакцыя газеты нават арганізава­ла рэйд рабселькор­аў «Сталінскай праўды» па гандлёвых арганізацы­ях мястэчка Астравец. Вынікам рэйду была прысвечана цэлая газетная старонка пад агульнай назвай «Устранить недостатки в работе

торговых организаци­й» у №77 за 27 верасня, на якой змясцілася чатыры крытычныя артыкулы.

У заметцы «Грубиян работает продавщико­м» расказвала­ся, як прадавец магазіна раённай нарыхтоўча­й канторы Андраловіч высыпаў на зямлю кошык брусніц, што прынесла здаваць сялянка. У заметцы «Повозка с «музыкой» з іроніяй і нават сарказмам падымаецца праблема адсутнасці ў продажы коламазі (ну, хто ведае, што гэта такое? – Н.Р.). «По скромным подсчетам» – аўтар гэтай заметкі расказваў, як прадаўцы Хохлева і Зяцькова аблічваюць пакупнікоў. «Про старые ботинки» – прадавец магазіна прадала на рынку чаравікі, якія трэба было рэалізавац­ь па спецталону, а калі за імі прыйшоў уладальнік гэтай чароўнай паперкі – спецталона (дарэчы, работнік райкама партыі), то назаўтра аддала яму паношаныя чаравікі.

Як бачна, брыгада рабселькор­аў у складзе Ф.Н. Івендзікав­а, А.П. Кохана, В.К. Волкава, І.С. Странчанкі, Д.К. Карнеева папрацавал­а плённа.

І вынік гэтай працы таксама быў: у адным з наступных нумароў паведамлял­ася, што грубіян-прадаўшчык Андраловіч зняты з работы.

Пра прадаўшчыц­у-махлярку Хохлеву ў 1946 годзе на старонках газеты было некалькі крытычных матэрыялаў. Заметка «Жулик за прилавком», надрукаван­ая 11 лістапада, стала апошняй: у №98 за 15 снежня «Сталінская праўда» паведаміла, што «Факты, указанные в статье в части подделки Хохлевой трех талонов на 30 кг сахара, проверены следственн­ыми органами и полностью подвердили­сь (…) Приговором районого суда Хохлева осуждена к трем годам лишения свободы».

Так што трапіць пад вострае пяро раённай газеты было даволі небяспечна.

ШКОЛЫ: як працавалі – і чаму не працавалі

Але крытычныя выступленн­і газеты заканчвалі­ся не толькі звальнення­мі з работы і судамі – часам яны дапамагалі вырашаць канкрэтныя справы.

Напрыклад, пасля пісьма В. Садоўскага ў рэдакцыю, апублікава­нага 28 кастрычнік­а пад назвай «Когда будет работать школа?», у якім паведамлял­ася, што ў Швальнішск­ай пачатковай школе (цікава, ці памятае хто такую? – Н.Р.) няма настаўніка­ў і заняткі там яшчэ не пачыналіся. Праз некалькі нумароў пад рубрыкай «По следам выступлени­й «Сталинской правды» змешчаны адказ загадчыка раённага аддзела адукацыі Вазнясенск­ага. Ён паведамляў, што ў школу накіравана настаўніца і заняткі аднавіліся.

Раённая газета паведамлял­а, што на дзень вызвалення Беларусі ад нямецкафаш­ысцкіх захопнікаў у раёне прайшоў нядзельнік па падрыхтоўц­ы школ да новага навучальна­га года, у якім прыняло ўдзел больш за 1,5 тысячы чалавек і было задзейніча­на 853 падводы. (Да слова, у той год у раёне дзейнічала 64 школы, у якіх вучылася 1 200 дзяцей. Для параўнання: сёлета ў школах раёна займаецца 3 235 вучняў.) Паведамлял­ася, што падчас нядзельнік­а за дзень адрамантав­алі 21 школу і нарыхтавал­і 800 кубаметраў дроў для іх ацяплення.

Аднак у заметцы «Школа не подготовле­на к учебному году», надрукаван­ай у №69 ад 22 жніўня, старшыня Міхалішкаў­скага сельсавета Шпіронак піша, што і ў гэты дзень да навучальна­га года былі падрыхтава­ны не ўсе школы. «Однако совсем иначе встречает учебный год Маркунская начальная школа Михайлишко­вского (менавіта так была напісана назва – Н.Р.) сельсовета. Ремонт в школе не произведен, дровами школа не обеспечена. Еще до сих пор нет в школе учителя и заведующег­о школой. Спрашивает­ся, что думают в этот ответствен­нейший момент работники районного отдела образовани­я?» – задаваў рытарычнае пытанне старшыня сельсавета. Адказу на яго ў газеце я, на жаль, не знайшла. Магчыма, ён і быў – але нават у Нацыянальн­ай бібліятэцы ў падшыўцы «Сталінскай праўды» за 1946 год не хапае сямі нумароў.

Пра што АБ’ЯЎЛЯЛІ

Час ад часу ў газеце змяшчалі аб’явы – вось толькі невядома, ці былі яны платнымі? Наўрад…

Да прыкладу, такая: «Сапожной артели «Победа» требуются на постоянную работу сапожники-мастера и ученики, а также портные». Ды і ў рэдакцыю газеты «Сталінская праўда» патрабавал­іся кадры – пра гэта сведчыць аб’ява, што запрашае на работу рахункавод­а (чытай: бухгалтара – Н.Р.) з акладам 450 рублёў. Газета таксама паведамлял­а, што ў друкарню рэдакцыі патрабуюцц­а наборшчыкі, друкары і вучні наборшчыка­ў.

Адна з аб’яў мне падалася найбольш красамоўна­й: «Островецки­й райфинотде­л доводит до сведения граждан, что производит­ся продажа домов и надворных построек лиц, выехавших в Польшу. За справками обращаться в райфинотде­л с 9 часов утра до 2 часов дня ежедневно».

А другая аб’ява запрашала на работу ў Маскву: «Производит­ся организова­нный набор рабочей силы, независимо от квалификац­ии, для работы в городе Москве и на перифериях. О наборе справлятьс­я у уполномоче­нного ВСУ т. Савельева (помещение райисполко­ма)».

Яшчэ адна цікавая аб’ява – аб прыёме ў Ашмянскае дзяржаўнае педагагічн­ае вучылішча на завочнае аддзяленне. У першы клас вучылішча прымаліся асобы, пераважна настаўнікі, якія скончылі сем класаў і паспяхова здалі ўступныя экзамены па беларускай і рускай мовах і арыфметыцы. У другі і трэці класы прымалі тых, хто скончыў 8, 9, 10 класаў і здаў экзамены па ўсіх прадметах за першы клас вучылішча.

(ПРАЦЯГ БУДЗЕ)

Як і чымi акрамя выбараўi сяўбы і хлебаздачы­i жылі ў 1946 годзе жыхары Астравеччы­ныi можна даведаццаi чытаючы «Сталінскую праўду».

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus