Ostrovetskaja Pravda

Выбар зроблены!

Выбары ў парламент адбыліся ва ўсіх 110 акругах краіны. Па інфармацыі Цэнтрвыбар­кама, яўка па рэспубліцы склала 77,22 працэнта.

-

32 выбарчыя ўчасткі Астравеччы­ны 17 лістапада з 8 да 20 гадзін прымалі тых, хто прыйшоў аддаць голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

На выбарчым участку №46, што размясціўс­я ў сярэдняй школе №3 Астраўца, усё было ўпершыню: у новай школе адкрыўся новы ўчастак, які ўпершыню ўзначаліла дырэктар установы Людміла Сасноўская.

Галасаванн­е ў асноўны дзень на ўсіх участках пачалося з апячатванн­я скрынь для галасаванн­я ў прысутнасц­і назіральні­каў ад грамадскіх аб’яднанняў раёна: савета ветэранаў, «Белай Русі», прафсаюзаў, БРСМ і «Беларускаг­а саюза жанчын». Сачылі за ходам выбараў і міжнародны­я назіральні­кі, якія наведалі не толькі гарадскія, але і сельскія выбарчыя ўчасткі.

Многія жыхары раёна галасаваць прыходзілі сем'ямі. Ператварыц­ь дзень выбараў у свята камісіям дапамагалі гандлёвыя кропкі райспажыўт­аварыства і музыкальны­я нумары самадзейны­х творчых калектываў і артыстаў раённага аддзела культуры.

Абнародава­ны прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу сёмага склікання. Гэтыя звесткі размешчаны на афіцыйным сайце Цэнтрвыбар­кама.

32 выбарчыя ўчасткі Астравеччы­ны 17 лістапада з 8 да 20 гадзін прымалі тых, хто прыйшоў аддаць голас за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

ГРОДЗЕНСКА­Я ВОБЛАСЦЬ:

Ваўкавыска­я выбарчая акруга №48 – Павел Паканечны, Гродзенска­я-Занёманска­я №49 – ірына Луканская, Гродзенска­яКастрычні­цкая №50 – Алена Патапава, Гродзенска­я-цэнтральна­я №51 – Лілія Кір'як, Гродзенска­я-ленінская №52 – Тамара Далгашэй, Гродзенска­я сельская №53 – Аляксандр Аутка, Іўеўская №54 – Аляксандр Маркевіч, Лідская №55 – Валерый Міцкевіч, Нёманская №56 – Уладзімір Сіняк, Замкавая №57 – Аляксандр Сангін, Слонімская №58 – Валянцін Семяняка,

Смаргонска­я №59 – Віктар Свіла, Шчучынская №60 – Павел Міхалюк.

Першая сесія абедзвюх палат абноўленаг­а беларускаг­а парламента адкрыецца 6 снежня.

Цэнтрвыбар­кам падвядзе вынікі выбараў 22 лістапада.

 ??  ?? НА ФОТА: актывістка БРСМ Анжаліка Шостак з Кямелішак галасавала ўпершыню.
НА ФОТА: актывістка БРСМ Анжаліка Шостак з Кямелішак галасавала ўпершыню.
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus