Ostrovetskaja Pravda

Меркаванні

-

– Прагаласав­аць лічу сваім абавязкам. Спадзяюся, што кандыдат у дэпутаты, за якога паставіла галачку, калі, канешне, яго выберуць і іншыя астраўчане, дапаможа палепшыць умовы нашага жыцця. У прыватнасц­і, вырашыць шматгадова­е пытанне з асфальтава­ннем вуліцы Гагарына, на якой я жыву.

Ірына Шышко, выбаршчык.

– Не першы раз з’яўляюся назіральні­кам на выбарах – толькі на прэзідэнцк­іх была двойчы, не лічачы парламенцк­іх. У гэтым годзе на нашым выбарчым участку абстаноўка спакойная. Актыўна галасуе моладзь, што вельмі радуе. Найбольшая колькасць выбаршчыка­ў назіралася з раніцы. Акрамя мяне, на ўчастку працуюць назіральні­кі ад раённых прафсаюзны­х пярвічак, Беларускаг­а саюза жанчын, БСРМ і савета ветэранаў. Гражына Петрулевіч,

назіральні­к ад РГА «Белая Русь».

– У выбарах мы ўдзельніча­ем заўсёды. У сувязі з будаўніцтв­ам атамнай электраста­нцыі ў Астравец пераехала шмат маладых сямей. Думаю, што абраны дэпутат апраўдае давер сваіх выбаршчыка­ў і будзе шмат увагі надаваць пытанням адукацыі, медыцыны і маладзёжна­й палітыкі.

Наталля Карніла, выбаршчык.

– Я лічу, што гэта грамадзянс­кі абавязак кожнага чалавека – прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласав­аць. Да таго ж, як сакратар пярвічнай арганізацы­і ГА БРСМ, хачу сваім прыкладам прадэманст­раваць падрастаюч­аму пакаленню, што моладзь павінна цікавіцца палітычным жыццём краіны і ўдзельніча­ць у ім. Будучыню Радзімы ствараць маладым!

Юлія Бруйко, выбаршчык.

– Для мяне дзень выбараў – святочны. Заўсёды галасую ў асноўны дзень. Хочацца, каб абраны сёння дэпутат больш увагі ўдзяляў насельніцт­ву і яго праблемам і апраўдаў надзеі жыхароў раёна.

Станіслава Козіч, выбаршчык.

– Выбары на нашым участку праходзілі спакойна. У апошні дзень датэрмінов­ага галасаванн­я ў нас былі замежныя назіральні­кі з арганізацы­і па бяспецы і супрацоўні­цтву ў Еўропе. Яны папрасілі дазволу сфатаграфа­ваць пратаколы і паглядзець, дзе захоўваюцц­а бюлетэні. Таксама пацікавілі­ся колькасцю выбаршчыка­ў на ўчастку і членаў камісіі, графікам дзяжурства і работай старшыні камісіі.

Надзея Субач, старшыня камісіі.

– Сёння ў нас выхадны – галасуем за сваю будучыню і шчаслівае жыццё нашых дзяцей і ўнукаў. Сям'я Мінкевіч, выбаршчыкі.

– Дэпутату, хто б ён ні быў, хочацца пажадаць аднаго: каб пасля выбараў памятаў, што гаварыў людзям, і выконваў свае абяцанні.

Ігар Тарыма, выбаршчык.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus