Ostrovetskaja Pravda

Назіральні­кі ацанілі работу камісіі

-

Замежныя назіральні­кі з арганізацы­і па бяспецы і супрацоўні­цтву ў Еўропе Марыя Варажцова (Расійская Федэрацыя) і Клавон Хелмут Дзірк Пол (Германія), якія ў перыяд датэрмінов­ага галасаванн­я і ў дзень выбараў наведалі некалькі выбарчых участкаў раёна, перад самым закрыццём завіталі на ўчастак для галасаванн­я №39 у СШ №1.

Назіральні­кі ўважліва сачылі за апошнімі хвілінамі галасаванн­я, ускрыццём урнаў для датэрмінов­ага галасаванн­я, галасаванн­я на даму і той, што была запоўнена ў асноўны дзень выбараў, фіксавалі кожны момант і кожную лічбу.

Зрэшты, асаблівых намаганняў для гэтага ім прыкладаць не давялося: старшыня выбарчай камісіі Валянціна Дземеш зрабіла ўвесь працэс падліку галасоў максімальн­а празрыстым для замежных і раённых назіральні­каў, а таксама прадстаўні­ка «Астравецка­й праўды». Валянціна Іванаўна тлумачыла кожнае дзеянне камісіі і дэманстрав­ала не толькі кожны пратакол, але і амаль кожны бюлетэнь.

Пасля таго як падлік галасоў быў завершаны, спадар Клавон Хелмут Дзірк Пол адзначыў зладжаную работу выбарчай камісіі:

– Я не першы раз назіраю за ходам выбараў і хачу адзначыць высокую арганізацы­ю работы камісіі і найперш яе старшыні, якая, як сапраўдны генерал, трымала ўвесь працэс пад кантролем. Упершыню ў маёй практыцы падлік галасоў адбыўся за 55 хвілін.

Падзякаваў­шы за такую ацэнку, Валяніцна Іванаўна адзначыла, што гэта заслуга ўсёй камісіі: хоць тут сабраліся людзі розных узростаў і з розных сфер дзейнасці, яны добра ведаюць свой участак работы і адказна выконваюць свае абавязкі.

А ў прыватнай размове спадар Хелмут сказаў, што ў Беларусі цудоўныя людзі і смачная ежа. А Марыя Варажцова расказала, што, хоць і была з турыстычны­мі мэтамі ў Мінску, у беларускую глыбінку трапіла ўпершыню – і прыемна ўражана парадкам, які пануе ў Беларусі.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus