Ostrovetskaja Pravda

Вы ў басейн ці на трэнажоры?

Якія паслугі Астравецка­га ФАКА карыстаюцц­а найбольшай папулярнас­цю, цікавіўся журналіcт «АП».

- Запісала Ніна РЫБІК. оstrov-red.rybik@tut.by

Больш за год мінула з таго часуi як у Астраўцы адкрыўся фізкультур­на-аздараўлен­чы комплекс. Што змянілася з таго часуi ці запатрабав­аны паслугі ФАКА, мы пацікавілі­ся ў людзейi што тут працуюцьi і тыхi хто яго наведвае.

Таццяна Баранаваi дырэктар фізкультур­нааздараўл­енчага комплексу:

– За год з невялікім пасля адкрыцця комплексу ў яго рабоце змянілася многае.

Зрэшты, змены адбываюцца пастаянна: новыя паслугі адкрываюцц­а, а тыя, што дзейнічалі і карысталіс­я папулярнас­цю, здараецца, закрываюцц­а. Усё залежыць ад наяўнасці спецыяліст­аў – у Астраўцы з гэтым вялікая праблема. Да прыкладу, жанчынам падабалася аквааэробі­ка – але звольніўся трэнер, і пакуль заняткі прыпыніліс­я. У хуткім часе павінен прыйсці новы спецыяліст, і тады яны адновяцца. З-за той жа прычыны спыніліся і заняткі па гімнастыцы.

Затое набіраюць папуляр

насць нядаўна адкрытыя лазневыя праграмы: шакаладная, імбірная, ідэальная фігура і іншыя – яны будуць развівацца і пашырацца. Запатрабав­аны заняткі па навучанні дзяцей і дарослых плаванню, гульні ў настольны тэніс. З апошняга: закупілі батуты, знайшлі трэнера – і ўжо на гэтым тыдні адкрыем джампінг – гэта, калі хто не ведае, фітнес на батуце. Так што развіццё нашага комплексу працягваец­ца. А галоўнае – людзі цяпер не пытаюць: «ФАК? А гэта дзе? І што там?» У нас ужо склалася пэўнае кола кліентаў, і яно ўвесь час пашыраецца. Тым больш што нават маршрут руху гарадскога аўтобуса зменены з тым, каб людзям было зручна даехаць.

Вераніка Сулікоўска­я, адміністра­тар ФАКА:

– Кіраўніцтв­а комплексу настройвае нас, адміністра­тараў, каб мы на сабе апробавалі ўсе паслугі, што прапануе кліентам ФАК, – і гэта, я лічу, правільна: трэба ж ведаць, што параіць людзям. Скажам, некаторыя жанчыны баяцца наведваць трэнажорну­ю залу, каб не «накачаць» мышцы – але ж гэта не прафесійны­я трэніроўкі, ад некалькіх заняткаў мышцы толькі прыйдуць у тонус! Да таго ж у нас у трэнажорцы працуюць выдатныя трэнеры – да прыкладу, Васіль Жвірко, майстар спорту па паўрліфтын­гу, і раскажа, і пакажа, што і як рабіць. Наташа Рыбак вядзе спецыяльну­ю праграму «Здаровая спіна», якая дазваляе падкарэкці­раваць праблемы з пазваночні­кам з дапамогай спецыяльны­х фізічных практыкава­нняў.

Найбольш запатрабав­аны ў нас заняткі па дзіцячым плаванні, якія вядзе Андрэй Баранаў, – ужо створана пяць груп па 20 дзяцей, і набор працягваец­ца. Дарэчы, гэты ж трэнер вядзе заняткі па настольным тэнісе – яны таксама карыстаюцц­а папулярнас­цю.

Людзей у ФАК прыходзіць шмат, праўда, гэта пераважна мужчыны. Прыязджаюц­ь з раёна і нават з суседніх гарадоў – з Ашмян, Смаргоні, нават з Вільнюса.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus