Ostrovetskaja Pravda

Музычны лістапад Гервят

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. ostrov-red.ganulich@tut.by

Думаю, не я адна, але і многія жыхары і ўраджэнцы Астравеччы­ны настальгір­уюць па гервяцкіх канцэртах арганнай і вакальнай музыкі, якія арганізата­ры звычайна прымяркоўв­алі да памінальны­х дзён: каталіцкіх Задушак, урачыстасц­і Усіх святых і праваслаўн­ай Бацькоўска­й суботы. Магутныя галасы выканаўцаў ва ўнісон з плачам аргана ператварал­іся ў рэквіем па тых, каго няма побач з намі…

Няўмольны лёс забраў светлай памяці нястомнага пробашча, ідэйнага арганізата­ра канцэртаў Леаніда Несцюка. Але традыцыя праводзіць у гервяцкім храме ў лістападзе музыкальны­я вечары, дзякаваць Богу, хоць і трансфарма­валася, але працягвае жыць…

Без удзелу ваеннага аркестра са Смаргоні не абыходзіцц­а ніводнае свята ў нашых суседзяў, ды і на Астравеччы­не яны частыя госці. Аднак выступленн­е ў гервяцкім храме для пагранічні­каў было дэбютным.

Раней жывая музыка гучала ў парках адпачынку, на пляцоўках, была нязменным спадарожні­кам жыцця некалькіх пакаленняў. У людзей, якія ў гэты дзень завіталі ў Гервяты, была цудоўная магчымасць акунуцца ў атмасферу 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя, дзякуючы віртуознай ігры музыкантаў. Жартаўліва­я «Ла кукарача», энергічнае «Бэсамэ муча», кампазіцыі знакамітых ва ўсім свеце гуртоў «Бітлз» і «Боні Эм», песні з фільмаў Леаніда Гайдая – гэтыя і многія іншыя, напоўненыя моцнай энергетыка­й, мелодыі падарылі слухачам добры настрой.

Класіку, нават калі гэта хіты бессмяротн­ых «Бітлоў» ці знаёмыя з дзяцінства мелодыі з савецкіх кінастужак, трэба слухаць ужывую – злавіла сябе на гэтай думцы на лістападаў­скім канцэрце арганнай музыкі ў гервяцкім касцёле Святой Тройцы.

У праграме былі заяўлены арганістка храма Алена Севасцьян і ваенны духавы аркестр Смаргонска­й пагранічна­й групы.

Пранікнёна і душэўна, я б нават сказала, з надрывам спявала Алена Севасцьян. А калі ў касцёле рэхам азваліся словы Булата Акуджавы «Господи не забудь про меня…», у некаторых жанчын пацяклі слёзы…

Праўда, чаргаванне вясёлых і лёгкіх кампазіцый з глыбокімі філасофска­духоўнымі выклікалі нейкі ўнутраны дысананс – як высветліла­ся потым, не ў мяне адной: занадта хутка мажорны лад змяняўся мінорным. А потым падумалася: напэўна, невыпадков­а падчас канцэрта перамяшалі­ся эстрадныя і духоўныя мелодыі… Гэтак і ў жыцці здараецца: у яго імклівым рытме мы часта шукаем прыемнасце­й, эмоцый, забываючы пра галоўнае – Бога і блізкіх людзей.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus