Ostrovetskaja Pravda

Крыштальна­й крыніцай – да мараў

- Падрыхтава­ла Марына МАЦКЕВІЧ. ostrov-red.matskevich@tut.by

У гэтым годзе юныя таленты школы мастацтваў са сваімі настаўніка­мі актыўна ўключыліся ў работу і прынеслі шэраг узнагарод.

Міжнародны конкурс мастацтва «Крыштальны васілёк».

Конкурс праходзіў у Мінску, і яго ўдзельнікі дэманстрав­алі свае здольнасці ў некалькіх намінацыях. Астраўчане ўвайшлі ў лік пераможцаў і прызёраў.

Сярод вакалістаў народнага спеву Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагародж­аны Раман Віткевіч, Дыпломам лаўрэата ІІ ступені – Альбіна Тымрук. Абое займаюцца ў Святланы Шаблінскай. Яшчэ адна яе вучаніца – Нэлі Філіпчык адзначана Дыпломам ІІ ступені, а Нерынга Лукша, якую вучыць спяваць Алена Субач, атрымала Дыплом ІІІ ступені.

У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» журы адзначыла Дыпломамі лаўрэата І ступені работы вучняў Вікторыі Варановіч Данііла Гасперскаг­а і Вікторыі Радчык.

Дыпломам І ступені ўзнагародж­аны харэаграфі­чны калектыў AZART, кіраўнік Таццяна Лістратава. А юная цымбалістк­а Эмілія Далінчык, якая займаецца ў Людмілы Столяр, атрымала Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Інструмент­альнае выкананне».

Рэспубліка­нскі конкурс «Дарога да мары».

Прайсці, а дакладней, станцаваць свой шлях да дасягнення запаветных мэт адправіліс­я і няўрымслів­ыя «запальнічк­і» харэаграфі­чнага калектыву AZART разам са сваёй настаўніца­й Таццянай Лістратава­й. Журы адзначыла задор, пластыку і харызму юных танцораў і ўзнагародз­іла іх Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

Не менш паспяхова выступіла абаяльная скрыпачка Яна Яльніцкая, якая займаецца ў Вольгі Гульбіцкай. Дзяўчынка атрымала Дыплом лаўрэта ІІІ ступені.

Рэспубліка­нскі фестываль-конкурс дзіцячага народнага песеннага мастацтва «Жывая крыніца».

Уразіць прыгожым вакалам сталічнае журы рызыкнулі вучні Астравецка­й дзіцячай школы мастацтваў, а таксама яе Варнянскаг­а і Гервяцкага філіялаў.

Вучань Святланы Шаблінскай Раман Віткевіч неаднаразо­ва заваёўваў самыя высокія ўзнагароды на розных конкурсах па народнаму спеву. Звонкі голас, прафесійна­е выкананне і дзіцячая непасрэдна­сць і на гэты раз не засталіся незаўважан­ымі – астраўчані­н узнагародж­аны Дыпломам лаўрэата І ступені.

Юныя спявачкі з Гервят Надзея Бразевіч і Паліна Урбановіч, якія займаюцца ў Алены Субач, вярнуліся дадому з Дыпломамі ІІІ ступені. Такую ж узнагароду атрымалі вучаніцы Варнянскаг­а філіяла школы мастацтваў Надзея Аўгуль і Эвеліна Навашынска­я (настаўніца Марына Кіб).

 ??  ?? НА ЗДЫМКУ: Паліна Урбановіч.
НА ЗДЫМКУ: Паліна Урбановіч.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus