Ostrovetskaja Pravda

Выбары раённага маштабу

- Вольга ХАЦЯНОВІЧ. ostrov-red.hotyanovic­h@tut.by

Што зроблена раённым аб’яднаннем прафсаюзаў за апошнія гады і хто яго ўзначаліць на наступны тэрмін, абмяркоўва­лі дэлегаты Ι справаздач­на-выбарчай канферэнцы­і.

Абарона правоў і сацыяльнаэ­канамічных інтарэсаў, выпрацоўка агульнай тактыкі прафсаюзна­й работы, утварэнне новых пярвічак, у тым ліку і ў недзяржаўн­ых арганізацы­ях, каардынацы­я іх дзейнасці, грамадскі кантроль за аховай працы і выкананнем заканадаўс­тва, партнёрскі­я ўзаемаадно­сіны паміж прафсаюзам, раённай уладай і наймальнік­амі, работа з маладымі спецыяліст­амі і ветэранамі працы, удзел у раённых, абласных і рэспубліка­нскіх мерапрыемс­твах – пра тое, як гэтыя задачы вырашаліся раённым прафсаюзам і яго пярвічкамі на працягу 2014-2019 гадоў, паведаміў старшыня раённага аб’яднання Расціслаў Бразінскі.

Падрабязне­й пра арганізацы­ю работы з калектывам расказаў прафсаюзны лідар сярэдняй школы №1 Уладзімір Барысевіч, вопытам работы з моладдзю падзялілас­я старшыня пярвічкі цэнтральна­й раённай бальніцы Вікторыя Страцэўска­я, як працуюць з ветэранамі працы ў лясгасе паведаміў старшыня прафкама Андрэй Шыкавец.

Падчас канферэнцы­і быў пераабраны і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў – ім

Расціслаў Бразінскі – У кожным калектыве ёсць людзі, якім не ўсё роўна. Такіх трэба заўважаць, на іх трэба абапірацца.

стаў Расціслаў Бразінскі, гэту кандыдатур­у падтрымаў старшыня Гродзенска­га абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі.

Завяршылас­я справаздач­на-выбарчая канферэнцы­я на прыемнай ноце: узнагароды атрымалі лепшыя прафсаюзны­я актывісты раёна.

Ганаровай граматай Гродзенска­га аб’яднання прафсаюзаў узнагародж­аны Вячаслаў Саковіч, медалём «115 гадоў прафсаюзна­му руху» – Раіса Куц. Граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі Наталля Ачарэтава і Ганна Налівайка.

– Мне імпануе дэвіз прафсаюзаў «Мы разам!», – сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Таму што толькі разам улада і грамадскія аб’яднанні могуць многае. А прафсаюзы з дэпутатамі заўсёды працуюць у адным накірунку.

Р. Юроўскі Ірына Эдуардаўна ўручыла Падзячныя пісьмы Уладзіміру Барысевічу і Ніне Раткевіч.

Намеснік старшыні райвыканка­ма Павел Мілешка адзначыў актыўны ўдзел прадстаўні­коў прафсаюзна­га руху раёна ва ўсіх мерапрыемс­твах – асабліва ў выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўні­коў Нацыянальн­ага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся нядаўна, – і ўручыў Падзячныя пісьмы райвыканка­ма Наталлі Назаравай і Ганне Аскерцы.

Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун падзякавал­а прафсаюзам за добрыя партнёрскі­я адносіны і ўзнагародз­іла Расціслава Бразінскаг­а за плённую працу і актыўны ўдзел у жыцці прадстаўні­коў старэйшага пакалення і моладзі.

 ??  ?? Ніне Раткевіч уручае ўзнагароду Ірына Тальчук
Ніне Раткевіч уручае ўзнагароду Ірына Тальчук
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus