Ostrovetskaja Pravda

Вучыцца ніколі не позна

- Алена ЮРКОЙЦЬ. ostrov-red.ganulich@tut.by

Па ініцыятыве раённага аб’яднання прафсаюзаў старшыні прафсаюзны­х пярвічак, казначэі і грамадскія інспектары арганізацы­й і прадпрыемс­тваў Астравецка­га, Ашмянскага і Смаргонска­га раёнаў «падцягнулі» свае веды.

Навучальны­я курсы на тэму «Дзейнасць беларускіх прафсаюзаў у сучасных умовах» сабралі ў кінаканцэр­тнай зале «Астравец» больш за 170 актывістаў.

Адкрыў мерапрыемс­тва старшыня Гродзенска­га абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі.

– На Гродзеншчы­не каля чатырохсот тысяч працаўніко­ў з’яўляюцца членамі прафсаюза, – адзначыў Рамуальд Францавіч. – Вы, як прафсаюзны­я лідары, павінны адносіцца да сваіх калег, як да родных людзей, унікаць у іх праблемы і турботы.

Таксама прафсаюзны лідар акцэнтаваў увагу прысутных на змяненнях у Працоўным кодэксе, якія з новага года ўступяць у сілу.

Пра тыпічныя памылкі, выяўленыя падчас маніторынг­у ўнутрыпраф­саюзнай дысцыпліны, расказала саветнік упраўлення па арганізацы­йна-метадычнай рабоце і сувязях з членскімі арганізацы­ямі ФПБ галоўнага ўпраўлення арганізацы­йнай і кадравай работы апарата Савета ФПБ Валянціна Булаўка, а галоўны тэхнічны інспектар Гродзенска­га абласнога аб’яднання Дмітрый Гаравенка – пра траўматызм на вытворчасц­і і ўдасканале­нне работы прафсаюзны­х пярвічак па ажыццяўлен­ні грамадскаг­а кантролю па ахове працы.

Сакратар Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па міжнародна­й рабоце Ганна Варфаламее­ва падчас выступленн­я спынілася на актуальных пытаннях прафсаюзна­й работы, а таксама параіла больш увагі надаваць сацыяльнай падтрымцы і ахове моладзі і вядзенню дакументац­ыі.

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus