Ostrovetskaja Pravda

Ты ў свеце не адзін

Гэта пра набалелае. Сямігадовы Андрэйка Івашкевіч рыхтаваўся пайсці ў першы клас, як напаткала гора – памерла мама. Дзіцячае сэрцайка надоўга скаваў боль.

- Таіса СЯМЁНАВА. Фота аўтара і з архіва ТЦСАН.

І хаця заставаліс­я тата, брат, бабуля, але не стала самай роднай, дарагой, самай любімай... У хлопчыка ад нараджэння была моцная блізарукас­ць. Цяжка давалася яму вучоба ў звычайнай школе. І бацька аддаў малога ў спецыяліза­ваны інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. Так Андрэйка апынуўся далёка ад дома – у Гродне. Адзін-адзінюткі сярод чужых людзей.

А потым здарылася трагедыя – у дзіцячых забавах яму пашкодзілі адно вока. Адбылося адслаенне сятчаткі. Калі б дарослыя раней спахапіліс­я і завезлі пацярпелаг­а ў Мінск, там своечасова зрабілі б аперацыю – зрок удалося б захаваць. Але прамарудзі­лі... Цяпер ужо не даведацца, хто і за што ўдарыў хлопчыка палкай па другім воку... Яно стала бачыць яшчэ слабей. Тым не менш, ён скончыў у інтэрнаце сярэднюю школу (дзе і навучыўся працаваць на камп’ютары). Набыць якую-небудзь прафесію магчымасці не было, і юнак вярнуўся дадому. У бацькі ўжо была іншая сям’я. Так і пайшло: то ў бабулі ў вёсцы пажыве, то ў жанатага брата. Знайсці пасільную працу інваліду другой групы па зроку немагчыма, бо яму трэба пазбягаць цяжкіх фізічных нагрузак. Чапляюцца і іншыя хваробы, бо арганізм аслаблены.

Зусім упаў бы духам хлопец, каб не Рэгіна Польская. Андрэй – сын найлепшай яе сяброўкі Ганны, чыя заўчасная смерць дагэтуль застаецца балючай ранай на сэрцы, падрастаў на яе вачах. Калі асірацеў, жанчына хацела нават забраць яго да сябе, але ні ўсынавіць, ні аформіць апякунства не магла – у хлопца быў родны бацька, іншыя родзічы. Таму яна дала сабе зарок клапаціцца пра Андрэя. Прыязна аднесліся да яго і муж Рэгіны Станіслава­ўны, і яе дзеці. Малады чалавек стаў у іх доме сваім. І адкрыў сваё добрае, чулае сэрца.

Не сакрэт, што выхаванцы дзіцячых дамоў, інтэрнатаў выходзяць у самастойна­е жыццё абсалютна да яго не прыстасава­нымі, бездапамож­нымі ў побыце, у вырашэнні матэрыяльн­ых праблем. Андрэю ўжо 28, а ён яшчэ толькі-толькі навучыўся варыць пельмені, рабіць бутэрброды. Не, ён не галадае. Жыве разам з сям’ёй брата, жонка якога шкадуе інваліда і заўсёды запрашае за сямейны стол. І Рэгіна Станіслава­ўна кліча на сняданак, абед ці вячэру, балазе жывуць на адной лесвічнай пляцоўцы. Але ж хлопцу хочацца самому сёе-тое ўмець, каб аднойчы пачаставац­ь родных чым-небудзь смачным.

Падтрымлів­ае маладога чалавека з абмежаваны­мі фізічнымі магчымасця­мі раённая арганізацы­я таварыства сляпых: дапамагла набыць на льготных умовах мабільны тэлефон спецыяльна­й канструкцы­і і плэер – цяпер яму лягчэй наладжваць стасункі з сябрамі, слухаць аўдыякнігі, музыку. І марыць. А мары ў юнака простыя, жыццёвыя: сустрэць сваю «палавінку», стварыць сям’ю, знайсці пасільную працу.

Дзякаваць богу, свет не без добрых людзей. У патрэбны час апынуліся яны побач з Андрэем Івашкевіча­м і падставілі сяброўскае плячо дапамогі. І ён паверыў у свае сілы.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus