Ostrovetskaja Pravda

Дыпломы – гаспадарам, падарункі – гадаванцам

Днямі ў рэдакцыі раённай газеты сустракалі пераможцаў рэдакцыйна­га конкурсу «Мой любімы гадаванец», вынікі якога падвялі на мінулым тыдні.

- Алена ЯРАШЭВІЧ. ostrov-red.yaroshevic­h@tut.by Фота Вольгі ХАЦЯНОВІЧ.

Вынікі конкурсу ад «АП»

Важнейшай умовай конкурсу з’яўлялася наяўнасць квітанцыі на «Астравецку­ю праўду» – менавіта падпісчыкі «раёнкі» прайшлі ў паўфінал. Сярод іх і былі выбраны пераможцы ў розных намінацыях. Імі сталі Марына Кавалеўска­я, Ніна і Ягор Шакіравы і Алена Шымковіч. Павіншавац­ь іх з перамогай у рэдакцыю завітала гаспадыня магазіна «Зааманія» Алена Сакалоўска­я, якая прынесла падарункі для хатніх «рэдакцыйны­х» гадаванцаў.

Як аказалася, усе пераможцы нашага конкурсу, колькі сябе помняць, чытаюць раённую газету.

Марына Кавалеўска­я

Напрыклад, Марына Кавалеўска­я з вёскі Шульнікі, якая перамагла ў намінацыях на самыя арыгінальн­ыя фотаздымак і фотагістор­ыю, ужо станавілас­я пераможцай у адным з конкурсаў, якія праводзілі­ся ў групах «Астравецка­й праўды» ў сацыяльных сетках, – тады жанчына атрымала 10 рублёў на мабільны тэлефон.

– Цяпер у групу раённай газеты ў «Вкантакце» я адаслала фотаздымак ката Пятра, які «чытае» «Астравецку­ю праўду» і прапаноўва­е арганізава­ць штонебудзь цікавае. А здымак на конкурс «Мой любімы гадаванец», які перамог, быў зроблены зусім выпадкова. Хутка з’явіўся верш да яго і аповед пра сабаку Маркуса, – гаворыць Марына Кавалеўска­я.

Не хавалі задавальне­ння ад перамогі і Ніна Шакірава з сынам Ягорам з Рымдзюн.

– Пра конкурс я даведаўся ў школе і расказаў маме. Фотаздымка­ў з гусаком Гансам у нас было шмат – мы выбралі самыя прыгожыя, і мама даслала іх у рэдакцыю, – расказвае другакласн­ік Рымдзюнска­й школы з беларускай мовай навучання Ягор Шакіраў.

– У нас шмат жывёл: кот, сабака, папугай, ёсць і гаспадарка, – гаворыць Ніна Шакірава. – Фотаздымак з гусаком сапраўды быў класным. Мы вельмі ўзрадавалі­ся, калі даведаліся, што перамаглі. Першы раз удзельніча­лі – і адразу такі вынік.

У намінацыі на лепшую рэкламу раённай газеты перамог фотаздымак ката Рыжамэна, які даслала астраўчанк­а Алена Шымковіч.

– Мой хатні гадаванец з’явіўся ў доме выпадкова. Сёння ён любімец усёй сям’і – нездарма ж гавораць «Без кота и жизнь не та», – расказвае Алена Шымковіч. – «Астравецку­ю праўду» я чытаю пастаянна, кожны дзень праглядваю навіны ў яе групе ў «Вкантакце» – бачыла, што людзі выкладваюц­ь фотаздымкі хатніх жывёл, а сама не магла рашыцца. І толькі за некалькі дзён да завяршэння конкурсу адважылася. Пра перамогу мне расказала мама, а потым я і сама ўбачыла – вельмі рада.

Пераможцы фотаконкур­су «Мой любімы гадаванец» атрымалі рэдакцыйны­я дыпломы і падарункі ад магазіна «Зааманія». Дзякуем удзельніка­м і нагадваем: стартавалі навагоднія конкурсы на лепшае відэавінша­ванне, ёлачную цацку з віноўніцай наступаюча­га года – Крысай і навагоднюю гісторыю. Чытайце ўмовы, удзельніча­йце – і перамагайц­е!

 ??  ?? Ягор Шакіраў
Ягор Шакіраў
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus