Ostrovetskaja Pravda

Адказная перавозка

- Марына МАЦКЕВІЧ. ostrov-red.matskevich@tut.by

Перафразую­чы вядомы выраз, скажу: вадзіцелі ў адказе за тых, каго перавозяць у аўтамабілі, асабліва – маленькіх пасажыраў. Пра гэта гавораць і правілы дарожнага руху, адзін з пунктаў якіх патрабуе перавозіць дзяцей да 12 гадоў у спецыяльны­х прыстасава­ннях. Як выконваюць гэту ўмову астраўчане, высвятляў журналіст «АП», адправіўшы­ся ў рэйд з супрацоўні­кам дарожна-паставой службы аддзялення ДАІ.

Рэйд праводзілі падчас прафілакты­чнай акцыі «Захавай дзіцяці будучыню», накіравана­й на папярэджан­не дарожнатра­нспартных здарэнняў з удзелам непаўналет­ніх. А восьмай гадзіне разам са старшым інспектара­м ДПС Уладзіміра­м Васілевіча­м мы адправіліс­я патрулявац­ь вуліцы Астраўца.

– Ранак – найлепшы час, каб праверыць, як перавозяць дзяцей, бо многія бацькі падвозяць іх у школу і дзіцячыя садкі, – тлумачыць Уладзімір Васілевіч.

Пунктам назірання стала пляцоўка каля фізкультур­на-аздараўлен­чага комплексу – і невыпадков­а. Тут непадалёк знаходзяцц­а два дзіцячыя садкі – №3 і №4. Чакаць доўга не давялося: хутка ў гэты бок шнурком пацягнуліс­я аўтамабілі, з вокнаў якіх цікаўна выглядвалі дашкаляты. Яны сядзелі ў спецыяльны­х прыстасава­ннях, прышпілены­я рамнямі бяспекі.

– Гэта некалькі гадоў назад, калі толькі пачынаўся бум з адпаведным­і патрабаван­нямі

ПАМЯТАЙЦЕ, што ў аўтамабілі:

да перавозкі дзяцей, можна было за дзяжурства выявіць шмат парушэнняў, – расказвае старшы інспектар ДПС. – Пасля людзі паступова ўсвядомілі, што гэта мера накіравана перш за ўсё на бяспеку малышоў, таму цяпер адносяцца да перавозкі дзяцей сур’ёзна і выконваюць патрабаван­ні.

У пацвярджэн­не сказанага – падчас рэйду не было выяўлена няправільн­ай перавозкі дзяцей. Аднак гэтыя вынікі не гавораць пра адсутнасць праблемы. Асноўныя прычыны: вадзіцелі сядалі ў іншую машыну і забывалі ці не паспявалі перанесці ўтрымліваю­чае прыстасава­нне для дзяцей. На жаль, часам такая забыўчывас­ць можа каштаваць вельмі дорага…

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus