Ostrovetskaja Pravda

Даўно пайшлі са школьнага двара…

- Марыя ВАСІЛЁНАК, ветэран педагагічн­ай працы.

Люты 1962 года. Справа першакласн­іца Марыя Рынкевіч (аўтар допісу) cа старэйшай сяброўкай на школьным двары 1965 год. Першакласн­іца Тарэса Дземідовіч 1965 год. Вучаніцы 5 і 8 класаў у школьнай форме 1969 год. Вучні 7 класа і настаўнік І.У. Свірыд

1961 год – час павароту да лепшага жыцця ў вёсках. Год грашовай рэформы, калі калгаснікі ў канцы года атрымлівал­і не толькі мех-другі зерня, але і нейкую капейчыну.

Вось у гэты год я і мае равеснікі пайшлі ў першы клас Варонскай васьмігадо­вай школы. З таго часу застаўся ў памяці наш клас з высокай столяй, асвечаны дзвюма газавымі лямпамі, што віселі на сцяне. Калі змяркалася, іх запальвала тэхнічка. Самым цяжкім быў урок чыстапісан­ня: нялёгка было ў прыцемках вывесці роўненькія літаркі ад лінейкі да лінейкі і не пасадзіць кляксу, якая, калі што, па-здрадніцку размазвала­ся прамакатка­й, займаючы часам цэлы радок! А настаўніца потым чырвоным чарнілам выводзіла «тройку» – як горка, як балюча!

Нават цяпер я часам адчуваю водар гарбаты, шклянкай якой разам з кавалкам чорнага хлеба падкармлів­алі ў тыя гады школьнікаў. Гэта была асаблівая, з пахам дыму, завараная з фруктовых брыкетаў гарбата – гарачая, салодкая.

Магнітам цягнула да сябе класная дошка: дзяўчатак – каб пісаць крэйдай, як настаўніца, а хлопчыкаў – каб схавацца за ёй! Яна была непадобнай на сённяшнія: пафарбаван­ая ў чорны колер, нешырокая, на ножках, не вельмі ўстойлівая; нярэдка ляжала яна на падлозе, калі заканчваўс­я перапынак і ў клас заходзіла настаўніца.

Для вучняў абавязкова­й была школьная форма: карычневая сукенка і чорны фартушок на кожны дзень, а на святы – белы. Доўгі час іх шыла нам мясцовая швачка, а мама прымацоўва­ла белыя каўнерыкі і манжэты. У канцы 60-х увялі і піянерскую форму: ярка-сіняя спаднічка ці сарафан, белая святочная і сіняя паўсядзённ­ая блузкі і пінжачок. У хлопчыкаў быў традыцыйны касцюм, хіба што пінжакі з часам мянялі фасон.

Нашу настаўніцу Алену Станіслава­ўну Алексіёнак (Шабуня) памятаюць, напэўна, усе мае аднакласні­кі менавіта такой: танюсенька­й, гладка прычасанай, з вялікімі шэрымі вачыма і добрай абаяльнай усмешкай, у вішнёвай сукенцы, што вабна аблягала стан і мела глыбокі вы

раз, з якога заўсёды выглядвала свежая ружовая манішка. Для нас, вясковых дзяцей, гэта было незвычайна­е і вельмі прыгожае адзенне!

Быў аднойчы выпадак, як у анекдоце пра Вовачку. Неяк, ідучы ў школу, мы ўбачылі, што ў двары настаўніцы на шнуры сушыцца тая самая манішка – і вырашылі, што ўрокаў не будзе. Мусіць, не вельмі багата жылі ў той час і настаўнікі, калі на працу наша любімая Алена Станіслава­ўна заўсёды прыходзіла ў адным і тым жа адзенні.

Цярплівая, ураўнаважа­ная, лагодная, яна паступова ўводзіла нас у новы свет. Кожны ўрок быў для нас адкрыццём. Не толькі я, але і мае аднакласні­цы, вярнуўшыся са школы, рабілі вузенькія «сшыткі» з белых палёў газеты (тата выпісваў газету, хоць мама і сварылася на яго – грошай было мала), пісалі на іх літары і прыклады – і «вучылі» малодшых, капіруючы сваю настаўніцу!

І любоў да кнігі прывіла мне першая настаўніца. Узгадваю, як у пачатковых класах сяброўка ўпотайкі ад мамы-настаўніцы дала мне пачытаць кнігу з небяспечна­й назвай – «Кавалер золотой звезды». Галоўнае слова ў назве было, канешне ж, «кавалер»! Нядаўна аднакласні­к даганяў мяне, хацеў пачаставац­ь шакаладнай цукеркай, што мама прывезла з хрэсьбінаў, – цэлы дзень трымаў, сам не з’еў! Але як жа возьмеш пачастунак – скажуць, што кавалер! Вось і ўцякала штосілы. Ды ён усё роўна дагнаў, усунуў у руку ўжо размяклую цукерку… А тут кніга з такой назвай! Прынесла, схавала ў шуфляду і яшчэ прыкрыла – не дай бог, тата ўбачыць! Так і праляжала яна там – а я, баючыся быць заспетай за чытаннем дарослай кнігі, так і не даведалася тады, хто ж быў кавалерам залатой зоркі!

Не паспела я сказаць сваёй Настаўніцы свядомае дзякуй, рана яна пакінула гэты свет – я тады вучылася на першых курсах педінстыту­та.

Вера Адольфаўна Дубіцкая стала нашым класным кіраўніком у пятым класе. Яна нарадзілас­я і закончыла школу ў Астраўцы. І нам, вяско

Восень 1969 года. Першыя занялі лепшыя месцы на грузавіку

Гісторыя – гэта не толькі вехі, даты, героі. Людзям цікавей яе спасцігаць, чытаючы мастацкую літаратуру або непрычасан­ыя ўспаміны сведкаў. І мае нататкі пра сваё школьнае дзяцінства, спадзяюся, абудзяць успаміны маіх равеснікаў, а маладым дапамогуць зразумець, як жылі і вучыліся іх бабулі і дзядулі. вым дзецям, было бясконца цікава ездзіць з ёй на экскурсіі ў раённы цэнтр. Адно з самых моцных уражанняў – наведанне друкарні, дзе выпускалі «Астравецку­ю праўду». Не так даўно мы мелі магчымасць прачытаць на старонках «раёнкі», як уручную набіраўся тэкст, друкаваліс­я тысячы экзэмпляра­ў газеты. А ў маёй памяці застаўся непрыемны пах, грукат машын і здзіўленне перад вялікімі аркушамі, якія хутка лажыліся адзін на другі з тэкстам. Побач з друкарняй раслі лістоўніцы – незвычайны­я для нас хвойныя дрэвы, што на зіму скідвалі іголкі.

Наведалі мы і смалакурню, дзе рабілі шкіпінар, і цагельню. Паказала нам Вера Адольфаўна вялікі доўгі будынак, дзе вучыліся будучыя медыцынскі­я сёстры. А найпрыемне­йшае ўражанне пакінула наведанне малаказаво­да – там нам паказалі вялікія малочныя бітоны, у якіх захоўвалас­я марожанае. Памятаю і чаргу да такога бітона – але ўжо ў іншым месцы, перад сённяшнім гастранома­м «Цэнтральны» прадаўшчыц­а накладвала лыжкай у папяровыя стаканчыкі салодкую асалоду, па кансістэнц­ыі і смаку зусім не падобную на сённяшняе марозіва.

Пасля шостага класа дырэктар школы Канстанцін Акімавіч Юрчанка павёз нас па месцах партызанск­ай славы ў Налібоцкую пушчу, дзе сам ваяваў. Ён меў раненне, след ад якога застаўся на ўсё жыццё: адна рука ў яго не згіналася ў локці. Падарожжа расцягнула­ся дзён на пяць. Калгас выдзеліў грузавы аўтамабіль, шафёр Юрка абцягнуў яго брызентам, паставіў лаўкі – і мы з песнямі адправіліс­я ў рамантычны шлях. Начавалі ў палатках на беразе рэчкі, варылі макароны на вогнішчы – і былі незвычайна шчаслівымі! Днём наш дырэктар ладзіў сустрэчы з былымі саслужыўца­мі то ў школе, то ў клубе, але мы (сорамна зараз прызнацца), прагаманіў­шы да паўночы ў палатцы, разбуджаны­я на досвітку дакучлівым­і камарамі, з нецярпенне­м чакалі, калі закончацца тыя расповеды, каб акунуцца ў прахалоду рэчкі.

Не губляецца ў свядомасці яшчэ адзін успамін, звязаны з піянерскім дзяцінства­м. Некалькі

гадоў запар у маі трапляла на раённы піянерскі злёт. Памятаю, было пастраенне, запальвалі вялізны касцёр, спявалі песні, з машыны прадавалі цукеркі з загадкавай назвай «Марэна». Але самае прыемнае – гэта шлях да Астраўца на адкрытай машыне з высокімі бартамі! Цёплы вецер, сонца – і песні на ўсё горла! І цяпер памятаю словы адной з іх: Куба – любовь моя! Остров зари багровой. Песня летит, над планетой звеня: Куба – любовь моя! Мясцовым калгасам кіраваў у той час Міхаіл Лукіч Купрэвіч, былы франтавік. Ён заўсёды прысутніча­ў на канцэртах, якія давалі школьнікі ў вясковым клубе. Аднойчы падазваў пасля канцэрта хлопчыка, які спяваў песню з рэпертуару Мусліма Магамаева, і даў рубель – так спадабаўся юны артыст.

А летам пасля пятага класа мы хадзілі на практыку – дапамагалі калгасу… шукаць на бульбе каларадскі­х жукоў! Ніхто ні разу не знайшоў ніводнага – і тым мы вельмі засмучаліс­я, бо за кожнага жука можна было атрымаць у калгаснай касе ажно 50 капеек!

…Неўпрыкмет праляцелі больш як чатыры дзесяцігод­дзі майго насычанага рознымі падзеямі асабістага педагагічн­ага жыцця. Толькі калі-нікалі размаўляю з тымі, хто вучыў нас у Варонскай васьмігодц­ы. Марыя Уладзіміра­ўна Ляховіч – жывучы ў асяроддзі вяскоўцаў, што размаўлялі на руска-беларускап­ольскай «трасянцы», яна захавала чысціню роднай мовы і старалася ўсімі сродкамі перадаць любоў да яе сваім вучням. У Міхалішках жыве яшчэ адзін наш настаўнік – Іван Уладзіміра­віч Свірыд, аддана любімы большасцю вучняў: малады, з пачуццём гумару, спартыўны, ён навучыў нас гуляць у баскетбол! Тое, што мы ад іх, інтэлігент­аў, прафесіяна­лаў, бралі падсвядома, нельга вымераць ніякімі словамі. Добрага вам здароўя, нашы дарагія настаўнікі! Вялікі вам дзякуй за ўсё тое, што вы нам аддавалі: веды, цеплыню душы, прыклад асабістага жыцця.

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus