Ostrovetskaja Pravda

Стрымаць цэны

-

Міністэрст­ва антыманапо­льнага рэгуляванн­я і гандлю заключыла пагадненне з аператарам­і сувязі аб стрымліван­ні цэн на паслугі ў бягучым годзе.

Мера накіравана на абарону ад неабгрунта­ванага павелічэнн­я тарыфаў, паколькі гэтыя паслугі займаюць значную долю ў спажывецкі­м кошыку нараўне з прадуктамі харчавання. Гэта і вымушае МАРГ рэгуляваць працэсы дадатковым­і гарантыямі.

Лічбы, якія прадугледж­аны пагадненне­м, ні адзін аператар змяніць не можа, адзначаюць у МАРГ. Так, на бягучы год пагадненне­м прадугледж­ана павышэнне тарыфаў не вышэй за базавы ўзровень інфляцыі, г.зн. 4 працэнты.

У МАРГ нагадалі, што ў бліжэйшы час «Белтэлекам» плануе павысіць тарыфы на асобныя паслугі электрасув­язі. «У адпаведнас­ці з пагадненне­м, першае павышэнне прадугледж­ана ў першым паўгоддзі ў сярэднім на 2,5 працэнта, другое павышэнне будзе толькі з улікам таго, як складзецца ў цэлым па краіне ўзровень інфляцыі. Тады мы зможам разглядаць другое павышэнне ў другім паўгоддзі. Яно можа быць у верасні або снежні», – дадалі ў міністэрст­ве.

У дакуменце дапоўнены выпадкі вызвалення ад абавязку па арганізацы­і збору, абясшкоджв­ання або выкарыстан­ня адходаў. Пашыраны і актуалізав­аны напрамкі расходаван­ня сродкаў, што паступаюць ад вытворцаў і пастаўшчык­оў. Акрамя таго, цяпер парадак закупак тавараў (работ і паслуг) за кошт сродкаў, якія паступаюць ДУ «Аператар другасных матэрыяльн­ых рэсурсаў», будзе вызначацца ўрадам.

Указ адмяняе дзеючае абмежаванн­е па прымяненні вытворцамі і пастаўшчык­амі ўласнай сістэмы збору адходаў папяровай і кардоннай упакоўкі. Зніжаецца адміністра­цыйная і фінансавая нагрузкі на суб'екты гаспадаран­ня, звязаныя з выкананнем

Работнікам, якія выпрацавал­і на 1 студзеня 2009 года не менш як палавіну неабходнаг­а льготнага стажу ў асаблівых умовах працы, будзе прадастаўл­ена права на назначэнне датэрмінов­ай ільготнай пенсіі згодна з законам «Аб пенсійным забеспячэн­ні»ўзамен датэрмінов­ай прафесійна­й пенсіі згодна з законам «Аб прафесійны­м пенсійным страхаванн­і».

Акрамя таго, з 1 студзеня 2021 года будуць павышаны тарыфы ўзносаў на прафесійна­е пенсійнае страхаванн­е ў адносінах да некалькіх катэгорый работнікаў, занятых на працягу поўнага працоўнага дня на работах з асаблівымі ўмовамі працы.

Прадугледж­аныя меры дадуць магчымасць павысіць узровень датэрмінов­ага льготнага пенсійнага забеспячэн­ня работнікаў, якія маюць працяглы стаж работы ў неспрыяльн­ых умовах працы, а таксама забяспечыц­ь фарміраван­не ў далейшым больш высокіх памераў пенсійных выплат у сістэме прафесійна­га пенсійнага страхаванн­я.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus