Но­выя міністр і на­чаль­нік

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Пр­эзід­энт Бе­ла­русі Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка пры­няў ра­ш­энне аб на­зна­ч­эн­ні но­вых мініст­ра аба­ро­ны і на­чаль­ніка Ге­не­раль­на­га шта­ба Уз­бро­е­ных Сіл.

Па­са­ду кіраўніка ва­ен­на­га ве­дам­ства зой­ме ге­не­рал-ма­ёр Вік­тар Хр­энін, які з'яў­ляў­ся ка­ман­ду­ю­чым вой­ска­мі За­ход­ня­га апе­ра­ты­ў­на­га ка­ман­да­ван­ня. На­чаль­ні­кам Ге­не­раль­на­га шта­ба УС на­зна­ча­ны ге­не­рал-ма­ёр Аляк­сандр Валь­фо­віч, які ра­ней пра­ца­ваў пер­шым на­мес­ні­кам на­чаль­ніка Ген­шта­ба.

На­пяр­э­дад­ні Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка на­зна­чыў мініст­ра аба­ро­ны Ан­др­эя Раў­ко­ва дзяр­жаў­ным са­кра­та­ром Са­ве­та бяс­пе­кі.

Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка рас­ка­заў, што Бе­ла­русь ужо на пра­ця­гу прыклад­на пя­ці га­доў ру­ха­ец­ца да су­свет­най ца­ны на наф­ту, і фак­тыч­ны кан­флікт з Расіяй звя­за­ны са ста­рым ура­дам Расіі, які Пр­эзід­энт Пу­цін ад­правіў у ад­стаўку. Ён на­га­даў аб расій­скім па­дат­ко­вым ма­неў­ры ў наф­та­вай сфе­ры, у вы­ніку ча­го Бе­ла­русь стра­ч­вае на вы­ваз­ных мыт­ных по­шлі­нах.

Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка вы­ка­заў сваю пазі­цыю і на­конт ца­ны на газ, які пас­таў­ля­ец­ца ў Бе­ла­русь. Краі­на не просі­ць ніз­кай ца­ны, а на­стой­вае на ад­ноль­ка­вай цане з Расіяй, каб прад­пры­ем­ст­вы ма­глі кан­ку­ры­ра­ва­ць у роў­ных умо­вах.

«Што да­ты­чыц­ца га­зу, нас кі­нулі – не вы­велі нас на роў­ныя цэ­ны. Што да­ты­чыц­ца наф­ты: пла­ці­це больш, чым яны пра­да­ю­ць па­ля­кам і нем­цам. Дзе та­кое ба­ча­на?» – абу­ры­ў­ся кіраўнік дзяр­жа­вы.

«Ча­го біц­ца (за ца­ну на наф­ту. – Заў­ва­га БЕЛТА)? Гэта іх та­вар, яны пры­ня­лі та­кое ра­ш­энне. У тым ліку і па палітыч­ных ма­ты­вах, у тым ліку з-за неда­га­во­раз­доль­на­сці Ба­ць­кі Лу­ка­ш­эн­кі. Так яны пі­шу­ць і «пля­вуз­га­ю­ць» ця­пер ва ўсіх срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Я аб­са­лют­на да­га­во­раз­доль­ны. Але што гэта за са­юз, калі мы па­чы­налі ў та­ва­ра­аба­ро­це з імі ў плю­се, а сён­ня мі­нус $9 млрд. І кож­ны год нам па­гар­ша­ю­ць ста­но­віш­ча», – за­явіў бе­ла­рус­кі лі­дар.

«Яны про­ста пралічы­лі­ся. Яны ду­малі, што (утры­ру­ю­чы ска­жу) да­ду­ць мне клю­чы ад скла­да, і я па­бя­гу ў Расію, так­са­ма бу­ду ба­га­тым, пу­шы­стым, бе­лым, пры­го­жым... Не тр­э­ба. Я бу­ду пра­ца­ва­ць у сва­ёй краіне, ча­го мне гэта ні каш­та­ва­ла б», – ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­ш­эн­ка.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.