Ба­ць­коўскія ўро­кі, сы­на­вы па­про­кі

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Сын і ба­ць­ка – як яны гляд­зя­ць на сям’ю і ро­лю ў ёй муж­чы­ны? Пра гэта мы рас­пы­талі Аляк­сея Мар­гу­жа і яго сы­на Яў­генія.

– Пра­доў­жы­це фра­зу: мой ба­ць­ка – гэта… Аляк­сей Зя­но­навіч:

– Ба­ць­ку Зя­но­на Мі­хай­лаві­ча – хо­ць яго ўсе звалі Жэнем, так я і свай­го пер­шын­ца на­зваў, – я ма­гу ац­э­нь­ва­ць з вы­шы­ні пра­жы­тых га­доў і сён­няш­ня­га во­пы­ту. На жаль, ён пай­шоў з жыц­ця яш­чэ ў 1990 год­зе, калі мне бы­ло 23 га­ды.

Ба­ць­ка ве­даў і лю­біў тэхніку – у нас быў ма­та­цы­кл «Іж-юпі­цер», які ён увесь час ра­ман­та­ваў, раз­біраў і збіраў – і мяне да гэ­та­га пры­ву­чаў. За­кон­чыў тэхні­кум, ат­ры­маў спе­цы­яль­на­сць элек­тры­ка – а ў між­кал­гас­най бу­даўні­чай ар­гані­за­цыі пра­ца­ваў на роз­ных кіру­ю­чых па­са­дах. Быў вель­мі шчы­рым і праўд­зі­вым – мусі­ць, гэта яго і згубі­ла. Калі на­дыш­лі 90-я і па­ча­ла­ся пе­ра­бу­до­ва, ста­ла бу­рыц­ца ўсё, у што ён, вы­ха­ва­ны ў ду­ху са­вец­кіх ід­эа­лаў, свя­та ве­рыў, – не змог гэ­та­га зра­зу­ме­ць, пры­ня­ць, пры­с­та­са­вац­ца да но­ва­га жыц­ця…

Яў­геній Аляк­се­евіч:

– Я пе­ра­ка­на­ны, што мой ба­ць­ка – най­леп­шы ча­ла­век у све­це, пры­нам­сі, для мяне! Ва ўсіх сэн­сах гэ­та­га сло­ва: як га­ла­ва сям’і, ся­бар, род­нас­ная ду­ша.

– Што ўс­па­мі­на­ец­ца, калі ўз­га­д­ва­е­це дзя­цін­ства? Аляк­сей Зя­но­навіч:

– За­раз – усё! Як та­та вучыў касі­ць, сек­чы дро­вы. Ад­праў­ляў: пайдзі і зра­бі. Я псі­ха­ваў: не ра­зу­меў, як. Але ба­ць­ка на­стой­ваў: за­хо­чаш – зробіш!

Уз­га­д­ва­ец­ца на­ша ры­бал­ка ў Кар­э­ліі. Як я ужо ў пер­шым кла­се ма­та­цы­кл вад­зіў, сед­зячы на бен­за­ба­ку. Ха­це­ла­ся, як і ўсім, еха­ць па до­брай да­ро­зе – але ба­ць­ка пус­каў за руль, толь­кі калі па­чы­на­ла­ся др­эн­ная. Яў­геній Аляк­се­евіч:

– За­пом­нілі­ся па­да­ро­ж­жы – на мо­ра, у ін­шыя га­ра­ды, ці­ка­выя экс­кур­сіі.

А яш­чэ – як хад­зілі палі­ва­ць ага­род пад Бяль­кіш­кі: на полі, дзе за­раз па­бу­да­валі пер­шы мікра­ра­ён, бы­лі ага­ро­ды аст­раў­чан, у тым ліку і на­ша «сот­ка». Ле­там на­шым свя­тым аба­вяз­кам бы­ло яго палі­ва­ць. Не та­кая, дар­эчы, і лёг­кая спра­ва – гэта ж не шланг уклю­чы­ць: тр­э­ба бы­ло разоў дзе­ся­ць спус­ціц­ца да рэч­кі па ва­ду, по­тым ад­нес­ці поў­ныя вёд­ры за некаль­кі дзя­сят­каў мет­раў на свой участак, палі­ць гра­ды. Коль­кі разоў я па­даў у тую рэч­ку – а та­та мяне лавіў. Але ўсё роў­на бы­ло ве­се­ла: та­ды яш­чэ быў жы­вы наш са­ба­ка Князь, які дур­эў, бе­гаў з на­мі. І га­лоў­нае – по­бач быў ба­ць­ка!

– А кры­ў­ды дзі­цячыя пом­няц­ца? Аляк­сей Зя­но­навіч:

– Гэта бы­лі не мае, а хут­ч­эй ма­мі­ны кры­ў­ды на ба­ць­ку, якія я, жа­да­ю­чы яе аба­рані­ць, успры­маў, як свае аса­бі­стыя. Ця­пер ра­зу­мею, што гэта бы­ло ня­правіль­на.

Яў­геній Аляк­се­евіч:

– Бы­лі і кры­ў­ды, нера­зу­менне: маў­ляў, хто ты та­кі, каб мной ка­ман­да­ва­ць, я ўжо да­ро­слы! Праз праб­ле­му ба­ць­коў і дзя­цей пра­ход­зя­ць у кож­най сям’і. У пад­ле­тка­вым уз­рос­це нам зда­ец­ца, што мы лепш усё ве­да­ем, гэта з га­да­мі прых­од­зі­ць ра­зу­менне, што ба­ць­ка меў ра­цыю…

– Што з та­го, ча­му вучыў вас ба­ць­ка, вы ха­целі б пе­ра­да­ць сваім дзе­цям? Аляк­сей Зя­но­навіч:

– Ця­пер свет стаў на­столь­кі ін­фар­ма­ты­ў­ным, што дзе­ці ўсё мо­гу­ць са­мі да­ве­дац­ца. Ро­ля ба­ць­кі, мне зда­ец­ца, ста­ла больш на­кіроў­ва­ю­чай і кан­тра­лю­ю­чай: тр­э­ба са­чы­ць і пад­каз­ва­ць, каб яны вучы­лі­ся та­му, ча­му тр­э­ба.

Яў­геній Аляк­се­евіч:

– Мне цяж­ка ад­ка­за­ць на гэтае пы­танне, бо сва­ёй сям’і па­куль не маю. Але калі ў мяне буд­зе сын, то я пас­та­ра­ю­ся на­вучы­ць яго га­лоў­на­му – пра­ца­люб­ству, ста­ран­на­сці, цяр­пен­ню.

– Які­мі якас­ця­мі, на ваш по­гляд, паві­нен ва­ло­да­ць са­праўд­ны муж­чы­на? Аляк­сей Зя­но­навіч:

– Мне не па­даб­а­ец­ца ў люд­зях сквап­на­сць. Раз­дво­е­на­сць язы­ка: калі ад­на­му га­во­ра­ць ад­но, а ін­ша­му – дру­гое. Муж­чы­на паві­нен бы­ць аба­вяз­ко­вым: ска­заў – зра­бі. А ўво­гу­ле тр­э­ба менш га­ва­ры­ць, а больш спра­вай зай­мац­ца – і без па­хваль­бы, калі нешта ат­ры­ма­ла­ся добра. Уме­ць вы­ка­за­ць і ад­ста­я­ць сваё мер­ка­ванне, калі гэта тр­э­ба.

Яў­геній Аляк­се­евіч:

– Муж­чы­на паві­нен бы­ць упэў­не­ным у са­бе, ад­каз­ва­ць за свае спра­вы і ўчын­кі, з’яў­ляц­ца здаб­ыт­чы­кам і аба­рон­цам для сва­ёй сям’і – гэта ас­ноў­нае.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.