Ба­ць­ка­ва лыж­ка

Ostrovetskaja Pravda - - Тема Недели -

Уп­эў­не­на, што ў кож­най сям’і ёс­ць рэчы, якія з’яў­ля­юц­ца час­цін­кай яе гісто­рыі: ба­булін руч­нік, ма­тулі­на вы­шы­ван­ка, дзе­даў гад­зін­нік, прад­зе­да­ва ся­ке­ра… Ка­штоў­на­сць іх не толь­кі ў тым, што яны за­хоў­ва­ю­ць цяп­ло рук на­шых прод­каў, ге­не­тыч­ную су­вязь з люд­зь­мі, якіх на­шчад­кі, маг­чы­ма, ніколі не ба­чы­лі, але ад­чу­ва­ю­ць з імі род­на­сць душ. А яш­чэ і ў тым, што з імі і іх ула­даль­ні­ка­мі, як праві­ла, звя­за­ны ней­кія ці­ка­выя гісто­рыі. Мы пра­па­ну­ем рас­ка­за­ць чы­та­чам пра та­кія рэчы з гісто­ры­яй, якія з’яў­ля­юц­ца ма­лень­кі­мі час­цін­ка­мі агуль­най гісто­рыі – сям’і, ро­ду, народу…

Некаль­кі та­кіх рэ­чаў з гісто­ры­яй ёс­ць і ў на­шай сям’і.

Ад­на з іх – дзе­да­ва лыж­ка. Ці ба­ць­ка­ва?

Я па­мя­таю яе як та­та­ву. Ні ў ка­го ў сям’і не бы­ло ўлас­най лыж­кі, усе бралі з агуль­на­га слоіка пер­шую, што тра­піц­ца пад ру­ку. Толь­кі ба­ць­ка меў пер­са­наль­ную – важ­кую, жаўта­ва­та­га ко­ле­ру (мо, ла­тун­ная? Ці мель­хіё­ра­вая?), якая ба­лю­ча прыкла­д­ва­ла­ся да іл­ба, калі нех­та з дзя­цей па­чы­наў дур­эць за ста­лом. Ніх­то не меў пра­ва ёй ка­ры­стац­ца…

Але калі ба­ць­коў не бы­ло до­ма, усё зда­ра­ла­ся. Лыж­ка звон­ку падра­па­ная – то мае стар­эй­шыя бра­ты спра­ба­валі ёй за­бі­ва­ць цвікі. Яш­чэ яны плавілі ў ёй во­ла­ва і сві­нец, каб зра­бі­ць грузі­ла для ву­ды; ма­ма ча­сам, калі тр­э­ба бы­ло тэр­мі­но­ва рас­цер­ці па­ру га­ро­шын пер­цу ці ка­лян­д­ры, так­са­ма ра­бі­ла гэта ў ба­ць­ка­вай лыж­цы.

Гэтая лыж­ка – ад­на з ням­но­гіх рэ­чаў, якую за­бралі ба­ць­кі, па­кі­да­ю­чы свой дом пас­ля Чар­но­быль­скай ава­рыі…

Мне бы­ло крыху дзіў­на: ча­му та­та так да­ра­жы­ць ёй? Якая роз­ні­ца, чым за­ч­эрп­ва­ць суп ці ка­шу?

Аказ­ва­ец­ца, лыж­ка гэтая – з гісто­ры­яй. Да та­го, як тра­пі­ць да май­го та­ты, яна на­ле­жа­ла яго ба­ць­ку, май­му дзе­ду, Міка­лаю Еўту­хаві­чу Мі­хед­зен­ку. А ён пры­вёз яе з Гер­маніі.

…На фронт дзе­да за­бралі у кан­цы 1943 год­зе, калі Го­мельш­чы­ну вы­звалілі ад нем­цаў. У ба­ях пад Ко­ве­лем ён быў па­ра­не­ны, тра­піў у па­лон, за­тым – у ня­мец­кі кан­ц­эн­тра­цый­ны ла­гер. Рас­каз­ваў, што за­стаў­ся жы­вым толь­кі та­му, што іх ахоўнік, па­жы­лы немец, са шка­да­ван­нем ад­но­сіў­ся да ва­ен­на­па­лон­ных: «не ба­чыў», як тыя збоч­валі з да­ро­гі, калі іх гналі на пра­цу ці на­зад, каб сха­пі­ць на полі якую буль­бі­ну аль­бо бу­рак; «не за­ў­ва­жаў», як яны пра­носілі ежу ў ба­рак, ха­ва­ю­чы пад ад­зен­нем.

А ўсё та­му, што ў га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны той немец так­са­ма ва­яваў і так­са­ма быў у па­лоне – на бе­ла­рус­кім Па­лес­сі, ка­ля Ма­зы­ра. І дзе­да­вы зем­ля­кі, па­ле­шукі, ба­чы­лі ў ім не во­ра­га, а перш за ўсё ча­ла­ве­ка, пад­корм­лі­валі і не зд­зек­валі­ся – і тым ура­та­валі яго ад смер­ці. А ён праз га­ды ад­пла­ціў тым жа дзе­ду і яго та­ва­ры­шам – усё вяр­та­ец­ца на кру­гі свае.

Я не ве­даю да­клад­на, як, пры якіх аб­ставі­нах гэтая лыж­ка тра­пі­ла да дзе­да. І ўжо не рас­пы­та­еш: ён па­мёр амаль со­рак га­доў та­му. А сё­ле­та не ста­ла і ба­ць­кі… Ця­пер, мусі­ць, тр­э­ба пе­ра­да­ць ба­ць­ка­ву лыж­ку ра­зам з гісто­ры­яй яе з’яў­лен­ня яго ўну­ку, поў­на­му цёз­ку Аляк­сею Міка­ла­еві­чу Мі­хед­зен­ку?

Ці ўжо адра­зу праў­ну­ку?

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus

© PressReader. All rights reserved.