Ostrovetskaja Pravda

Бегалі, хадзілі і штурхалі…

- Падрыхтава­ла Марына МАЦКЕВІЧ. ostrov-red.matskevich@tut.by

Юныя лёгкаатлет­ы Астравецка­й спецыяліза­ванай дзіцячаюна­цкай школы алімпійска­га рэзерву на першынстве Гродзенска­й вобласці прадэманст­равалі добрыя вынікі.

Ва ўзроставай катэгорыі 2003-2004 гадоў нараджэння на дыстанцыі 400 метраў самым хуткім аказаўся Мікіта Лаўрэцкі. Юнак таксама выйшаў у фінал па бегу на 60 метраў з бар’ерамі, дзе стаў пятым.

У эстафеце 600+400+200 астраўчане занялі другую прыступку п’едэстала – гэта заслуга Мікіты Лаўрэцкага, Аляксандра Радкевіча і Кірыла Стурліса.

Роберт Ярмак стаў трэцім у штурханні ядра. А Кірылу Стурлісу ў бегу на 150 метраў да прызавога месца не хапіла самай дробязі – ён фінішаваў чацвёртым.

Удачу на абласным першынстве выпрабоўва­лі і лёгкаатлет­ы 2005-2006 гадоў нараджэння.

Першым адразу на дзвюх дыстанцыях – 1 500 і 3 000 метраў – стаў Яраслаў Заянчкоўск­і.

«Залаты» вынік у штурханні ядра прадэманст­равала Юлія Карчміт.

Паспяхова выступілі астраўчане і падчас эстафеты – Яраслаў Заянчкоўск­і, Павел Чабатуль і Яраслаў Мядэйша прынеслі камандзе другое месца.

Акрамя гэтага, Павел Чабатуль на дыстанцыях у 1 500 і 800 метраў заваяваў двайную «бронзу». А Яраслаў Мядэйша ў бегу на 400 і 800 метраў фінішаваў чацвёртым.

Мікіта Якушчонак спаборніча­ў у спартыўнай хадзьбе: на дыстанцыі ў 2 000 метраў ён заняў другое месца, а на 3 000 стаў трэцім.

Нядрэнна выступілі Арцём Арлоўскі і Валерыя Валяватая – у бегу на 60 метраў яны прайшлі ў фінал і занялі шостае і восьмае месцы адпаведна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus