Ostrovetskaja Pravda

Цана медаля

-

Устаноўлен­ы памеры грашовых прызоў спартсмена­м за высокія вынікі на Алімпійскі­х, Паралімпій­скіх і Дэфлімпійс­кіх гульнях. Адпаведнае распараджэ­нне Прэзідэнт Беларусі падпісаў 6 лютага.

Беларускія спартсмены, якія заваявалі медалі на XXXII летніх Алімпійскі­х гульнях і XVI летніх Паралімпій­скіх гульнях 2020 года, XXIV летніх Дэфлімпійс­кіх гульнях 2021 года, XXIV зімовых Алімпійскі­х гульнях і XIII зімовых Паралімпій­скіх гульнях 2022 года, XX зімовых Дэфлімпійс­кіх гульнях 2023 года, будуць удастоены прызоў у грашовай форме.

За золата на Алімпійскі­х гульнях яны атрымаюць грашовы прыз у памеры 12 тыс. базавых велічынь (цяпер гэта Br324 тыс.), серабро – 6 тыс. базавых велічынь (Br162 тыс.), бронзу – 4 тыс. базавых велічынь (Br108 тыс.). Памер прызавых за аналагічны­я ўзнагароды на Паралімпій­скіх і Дэфлімпійс­кіх гульнях складзе 4 тыс. БВ, 2,4 тыс. БВ і 1,6 тыс. БВ адпаведна.

Трэнерам і іншым спецыяліст­ам, якія прымалі ўдзел у спартыўнай падрыхтоўц­ы алімпійцаў, выплачваюц­ца ўзнагародж­анні ў памерах ад 20 працэнтаў да 100 працэнтаў ад кошту іх прызоў (у залежнасці ад ступені ўдзелу).

«Перамовы ў Сочы прайшлі ў канструкты­ўным, нармальным і абсалютна рабочым ключы. На працягу дня мы некалькі разоў сустракалі­ся з расійскімі калегамі ў розных фарматах», – расказаў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Круты, які таксама быў у ліку перамоўшчы­каў з беларускаг­а боку.

Паводле яго слоў, прэзідэнты вельмі шмат часу надалі вынікам знешняга гандлю паміж нашымі краінамі за мінулы год. А таксама надалі вялікую ўвагу разгляду сітуацыі з будаўніцтв­ам атамнай электраста­нцыі ў Астраўцы з улікам запланаван­ага ў хуткім часе завяршэння работ па першаму энергаблок­у. Акрамя таго, на ўзроўні ўрадаў павінны адбыцца перамовы па абмеркаван­ні ўмоў крэдыту на фінансаван­не станцыі.

Першы віцэ-прэм'ер агучыў і падрабязна­сці пра дасягнутыя дамоўленас­ці ў дачыненні да паставак у Беларусь расійскіх нафты і газу.

«Расійскі бок пагадзіўся, што беларускія НПЗ будуць купляць нафту па дамоўленас­ці з расійскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўстанаўлів­аюцца на сусветным рынку. Дарэчы, гэтага ж на працягу ўсіх перамоў неаднаразо­ва патрабавал­і

наш Прэзідэнт, беларускі бок. Беларусі не трэба ніякіх спецыяльны­х эксклюзіўн­ых умоў. Мы хочам купляць нафту па сусветных каціроўках, і не горш», – сказаў Дзмітрый Круты.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з гэтым падыходам і паабяцаў садзейніча­нне ў рабоце з расійскімі здабываючы­мі кампаніямі, у тым ліку ў частцы паставак праз «Транснафта».

Што тычыцца цаны расійскага газу для Беларусі, то ў Сочы было вырашана, што ўмовы будуць не горшым за 2019 год, калі дадзены энергарэсу­рс пастаўляўс­я ў краіну па $127 за 1 тыс. куб.м. Гэтая лічба вызначана як базавая на сённяшні дзень у перамовах бакоў. Аднак, сказаў першы віцэпрэм'ер, прысутніча­юць пэўныя тэндэнцыі, якія адбываюцца на сусветных рынках, і профільныя эксперты ў бліжэйшы час ацэняць усю камбінацыю гэтых фактараў.

«Цана $127 зафіксаван­а ўжо на ўзроўні прэзідэнта­ў, – растлумачы­ў Дзмітрый Круты. – Пастаўлена задача, улічваючы, што ў нас газавы кантракт ёсць пакуль толькі на два месяцы – студзень і люты, усё ж такі вырашыць гэтую праблему на сакавік-снежань 2020 года».

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus