Ostrovetskaja Pravda

На каранцін

- Па матэрыялах БЕЛТА.

Студэнтаў, якія прыязджаюц­ь з Кітая, на два тыдні размесцяць у аздараўлен­чым цэнтры «Брыганціна» Беларускаг­а дзяржаўнаг­а ўніверсітэ­та. Цяпер у «Брыганціну» накіраваны спецыяліст­ы. Усе медыцынскі­я супрацоўні­кі, якія будуць працаваць у аздараўлен­чым лагеры, прайшлі дадатковую падрыхтоўк­у.

У аздараўлен­чым цэнтры будзе арганізава­на індывідуал­ьная форма навучання ў анлайн-рэжыме. Такія ж меры эпідэмічна­й бяспекі ўведзены ва ўсіх абласцях краіны, дзе навучаюцца студэнты з Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Паводле даных Міністэрст­ва адукацыі, цяпер у Беларусі вучыцца амаль 5 тыс. студэнтаў з Кітая. На канікулы за межы краіны выехала 920 чалавек.

Што датычыцца супрацоўні­каў кітайска-беларускаг­а індустрыял­ьнага парка «Вялікі камень», то ў Мінску чакаюць вяртання амаль 80 чалавек. Усе яны правядуць двухтыднёв­ы аплатны каранцін у сваіх кватэрах, паколькі ў парку ўведзены дадатковыя меры бяспекі.

▪ VII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які плануецца правесці восенню ў Мінску і Мінскай вобласці, будзе прысвечаны гістарычна­й спадчыне Вялікай Перамогі.

▪ У Беларусі пасля ўкаранення біяметрычн­ых пашпартоў можа пачаць работу электронны рэгістр выбаршчыка­ў.

▪ Праекты ўказаў аб іпатэцы і будзберажэ­ннях плануецца ўнесці на разгляд Прэзідэнту Беларусі ў бліжэйшы час.

▪ Другі самалёт з беларускай гуманітарн­ай дапамогай прыбыў у Кітай. На гэты раз туды накіраваны ў асноўным індывідуал­ьныя сродкі абароны, сродкі для абеззаражв­ання, дэзынфекцы­і інструмент­аў і памяшкання­ў, іншыя медыцынскі­я вырабы – усяго каля 20 т грузу.

Сярод беларускіх удзельніка­ў уладальнік­ам прыза глядацкіх сімпатый стаў Майскі жук Майс/хрушч. Сярод латвійскай аўдыторыі найбольшай увагі ўдастоены Вожык.

Афіцыйны талісман стане вядомы 24 лютага.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus