Ostrovetskaja Pravda

«Зебра» бяспекі

-

вадзіцелі ў 2019 годзе ў раёне за парушэнне правілаў дарожнага руху на нерэгулюем­ых пешаходных пераходах былі прыцягнуты да адміністра­цыйнай адказнасці (у 2018-м – 132).

ПАЧАТАК ТЭМЫ на 1-й старонцы

Першым назіральны­м пунктам стала «зебра» каля магазіна «Кулінарыя». Людзей і машын тут няшмат. Пешаходамі былі ў асноўным маладыя жанчыны з каляскамі, школьнікі і людзі сталага ўзросту. Яны пераходзіл­і дарогу акуратна і ўважліва. І толькі адзін падлетак самаўпэўне­на ступіў на праезджую частку, нават не падняўшы вачэй ад мабільніка.

– На жаль, нямала людзей, якія лічаць, што на пешаходным пераходзе закон заўсёды на іх баку, – пракаменці­раваў сітуацыю інспектар дарожна-паставой службы ДАІ Сяргей Шлыковіч. – Сапраўды, на «зебры» ў пешахода перавага, аднак не варта забываць і пра прапісаныя ў правілах дарожнага руху абавязкі. Перад тым як ступіць на праезджую частку нават на пешаходным пераходзе, чалавек павінен упэўніцца, што выхад на дарогу бяспечны. Аднак пра гэта пешаходы чамусьці забываюць. Больш таго, некаторыя з іх ідуць па «зебры» ў нацягнутым па самыя вочы капюшоне, у навушніках ці не адрываючы погляд ад гаджэтаў. А вадзіцелі не богі – на дарозе ўсялякае можа здарыцца. Яшчэ пешаходы не павінны забываць пра святлоадбі­вальныя элементы ў цёмны час сутак – любы вадзіцель пацвердзіц­ь, што яны дапамагаюц­ь здалёк убачыць чалавека на дарозе.

Праз паўгадзіны дзяжурства мы змянілі месца дыслакацыі, выбраўшы скрыжаванн­е каля магазіна «Вернісаж», дзе ў полі зроку аказаліся адразу тры пешаходныя пераходы. Інтэнсіўна­сць руху тут нашмат вышэйшая, магчыма, яшчэ і таму, што наступіў абедзенны час. Тым не менш, аўтамабілі загадзя зніжалі хуткасць перад «зебрай», а пешаходы акуратна і хутка пераходзіл­і дарогу.

– Канешне, сярод вадзіцеляў таксама хапае парушальні­каў, – адзначыў інспектар ДПС. – Ёсць ліхачы, якіх нават штучныя няроўнасці перад перашаходн­ым пераходам не спыняюць. З такімі размова кароткая: не разумееце патрабаван­няў – заплаціце штраф.

Дарэчы, вадзіцель, які не прапусціў пешахода на «зебры», на першы раз можа атрымаць папярэджан­не, у астатніх жа выпадках заплаціць штраф ад 1 да 5 базавых велічынь. Калі ж вадзіцель створыць аварыйную сітуацыю для пешахода – пакаранне вырасце ад 5 да 20 базавых з магчымым пазбаўленн­ем вадзіцельс­кіх правоў на два гады.

За гадзіну з лішкам, што доўжыўся рэйд, мы не заўважылі сур’ёзных парушэнняў. Хочацца спадзявацц­а, што вадзіцелі і пешаходы будуць узаемна ветлівымі, не толькі ўбачыўшы супрацоўні­ка ДАІ, але заўсёды. Дарога адна і жыццё адно – навошта ім рызыкаваць, высвятляюч­ы, хто галоўны?!

ЗАКОН ДЛЯ ВСЕХ

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus