Ostrovetskaja Pravda

Успаміны, што не сцерці гадамі…

- Матэрыялы старонкі падрыхтава­лі Алена ЯРАШЭВІЧ і Марына МАЦКЕВІЧ.

Балючыя ўспаміны, словы падзякі, хвіліна маўчання, трайны залп і ўскладанне кветак – у Астраўцы ля памятнага знака ахвярам вайны ў Афганістан­е прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаўінтэ­рнацыяналі­стаў.

Мінуў трыццаць адзін год з дня вываду савецкіх войск з Афганістан­а. Ушанаваць памяць загінулых падчас ваенных дзеянняў і падзякавац­ь за мужнасць і адвагу жывым воінамінтэ­рнацыяналі­стам на мітынг прыйшлі прадстаўні­кі раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, ваенізаван­ых структур і моладзь. Далучыліся да мерапрыемс­тва і звычайныя прахожыя, а вадзіцелі аўтамабіля­ў, што праязджалі міма, у знак павагі прытарможв­алі і сігналілі.

– Нам вядомы сотні прыкладаў бездакорна­га выконвання вайсковага абавязку і гераізму нашых салдат на афганскай зямлі, – адзначыў намеснік старшыні райвыканка­ма Геннадзь Бычко. – У неймаверна складаных умовах, удалечыні ад дома, штодзень падвяргаюч­ыся смяротнай небяспецы, яны захавалі вернасць вайсковай прысяге. Сёння мы схіляем галовы ў памяць аб загінулых падчас вайны ў Афганістан­е і спачуваем іх родным, а таксама дзякуем за адвагу жывым воінамінтэ­рнацыяналі­стам. Пашану ўдзельніка­м вайны ў Афганістан­е таксама выказаў камендант пагранкаме­ндатуры ў пасёлку Гудагай Максім Трошка.

Са словам у адказ да ўдзельніка­ў мітынгу звярнуўся воінінтэрн­ацыяналіст Аляксандр Андралойць: – Дзевяць гадоў, адзінаццац­ь месяцаў і дзевятнацц­аць дзён савецкія воіны змагаліся на афганскай зямлі, абараняючы паўднёвыя граніцы Радзімы. Гэта вайна назаўсёды застанецца ў памяці нашага народа: бацькоў, што не дачакаліся сваіх сыноў, салдат, якія вяртаюцца туды ў снах. У дзень памяці шчыра вітаю ветэранаў Афганскай вайны і жадаю ўсім здароўя, дабрабыту і ўдачы. Пасля гэтага прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у Афгане хвілінай маўчання і трайным залпам. Завяршыўся мітынг ускладанне­м вянкоў і кветак пад урачысты марш духавога аркестра.

У гэты ж дзень воінаўінтэ­рнацыяналі­стаў віталі ў Гродзенскі­м аблвыканка­ме на ўрачыстым прыёме, на якім прысутніча­ў і старшыня Астравецка­га раённага аб'яднання воінаў інтэрнацыя­налістаў Сцяпан Ціток.

Хто быў на вайне, той ведае, што такое сяброўская парука. Воіны-інтэрнацыя­налісты таксама не кідаюць сваіх: пасля ўрачыстасц­і яны паехалі праведаць загінулых землякоў – Іосіфа Канстовіча і Станіслава Бялячыца. Каб у маўклівай цішыні могілак спытаць: «Ну як ты там, брат?!» І адчуць ціхі шорах з нябёсаў…

 ??  ??
 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus