Ostrovetskaja Pravda

Праязныя білеты: якія і па чым?

-

У матэрыяле «Куды ідуць аўтобусы» («АП» №4 ад 17 студзеня) пасажыры гарадскога транспарту наракалі на адсутнасць магчымасці выкарыстан­ня праязных білетаў.

Як паведаміла адміністра­цыя аўтапарка №4, такая магчымасць ёсць. Акрамя талона на адну паездку, у вадзіцеля аўтобуса можна купіць праязны на месяц – колькасць паездак па ім неабмежава­ная.

4 праязныя білеты на месяц было куплена астраўчана­мі ў снежні мінулага года, 6 – у студзені бягучага.

Для тых, каму цікава: кошт праязнога залежыць ад колькасці дзён у месяцы, кіламетраж­у і памнажаецц­а на нарматыўны каэфіцыент 0,6.

Дэкадныя праязныя (на 10 дзён. – Заўв. аўт.) прадаюць у касе аўтавакзал­а, яны ўяўляюць сабой квіток з пазначэнне­м тэрміна дзеяння, які зацверджан­ы штампам. Дэкадны праязны каштуе 8 рублёў 4 капейкі.

Нагадаю, адна паездка ў гарадскім транспарце каштуе 65 капеек. У ТЭМУ _________________ Падаецца зразумелай заўвага астраўчан аб неабходнас­ці змяніць від талона на адну паездку – ён нагадвае ім савецкі час. Многім хацелася, каб яны мелі сучасны выгляд. Аднак і з меркаванне­м дырэктара аўтапарка №4 Віталя Салкевіча нельга не пагадзіцца.

– Заказаць білеты на адну паездку кшталту тых, што дзейнічаюц­ь у сталіцы ці абласным цэнтры, мы, канешне, можам. Аднак гэта адмоўна адаб’ецца на іх цане для аўтапарка, які іх закупляе. Таму вырашана выкарыстоў­ваць білеты з меншым сабекоштам. Праз нейкі час, калі сістэма гарадскіх перавозак наладзіцца і пасажыраў стане больш, мы, магчыма, вернемся да пытання выгляду білетаў.

 ??  ?? Кошт праязнога сёння складае 22 рублі 95 капеек
Кошт праязнога сёння складае 22 рублі 95 капеек

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus