Ostrovetskaja Pravda

«Лес – не проста работа, гэта маё жыццё»

У лепшага ляснічага Беларусі карэспандэ­нт «АП» распытаў пра шлях у прафесію, працоўныя будні і захапленні.

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. ostrov-red.ganulich@tut.by

Асобы Пра дарогу ў прафесію

– Аляксандр Міхайлавіч, кажуць, што нашы захапленні родам з дзяцінства. Любоў да лесу адтуль?

– Я быў членам школьнага лясніцтва – з намі займалася настаўніца біялогіі Людміла Сцяпанаўна Палякова. Мы цесна супрацоўні­чалі з Індурскім лясніцтвам: дапамагалі леснікам збіраць шышкі, лекавыя травы, рабіну, палолі саджанцы ў лесагадава­льніку, вязалі венікі. Чаго мы толькі не рабілі! Практыка падмацоўва­лася тэорыяй: па выніках назіранняў за птушкамі і жывёламі мы пісалі рэфераты і іншыя работы, якія ілюстрырав­алі ўласнымі фотаздымка­мі. Гэта была неверагодн­а цікавая і захапляюча­я работа!

Потым мяне абралі школьным ляснічым, і нашу ўстанову я прадстаўля­ў на конкурсах лясной тэматыкі. Мы перамагалі, станавіліс­я прызёрамі. На рэспубліка­нскім конкурсе юных натураліст­аў, які праходзіў на базе лагера «Зубронак», я стаў адным з пераможцаў і прадстаўля­ў школьнае лясніцтва на ўсесаюзным злёце натураліст­аў у Грузіі. Нашы работы аднойчы нават трапілі на выставу дасягнення­ў народнай гаспадаркі – у мяне захаваліся пасведчанн­е ўдзельніка і значок.

Калі вучыўся ў старэйшых класах, мне параілі паспрабава­ць свае сілы ў Беларускай лясной малой завочнай акадэміі – цяпер гэта Рэспубліка­нская школа юных лесаводаў. Навучанне ў ёй дыстанцыйн­ае: на працягу года школьнікі«студэнты» атрымлівал­і кантрольны­я работы, тэмы курсавых і рэфератаў. А падчас зімніх канікулаў праходзілі зборы. Ніякіх ільгот пры паступленн­і ў вышэйшыя навучальны­я ўстановы вучоба ў лясной акадэміі не давала, але дапамагла мне канчаткова зразумець, што жыццё я хачу звязаць толькі з лясной гаспадарка­й.

– І куды пасля заканчэння школы падалі дакументы: у «кузню» лясных кадраў – Полацкі лясны тэхнікум ці ўсё ж у Беларускі тэхналагіч­ны інстытут?

– Вясной 1984 года я паступіў у БТІ. На другім курсе давялося датэрмінов­а здаваць сесію – забіралі ў армію. У 1987 годзе я працягнуў вучобу. Так атрымалася, што ў нашай групе сабраліся хлопцы, якія аддалі доўг Радзіме, – ніводнага чалавека з нашых не адлічылі.

У 1991 годзе мяне, маладога спецыяліст­а, накіравалі ў Астравецкі лясгас. Працоўную дзейнасць пачынаў з пасады інжынера па ахове і абароне лесу. З восені 1996 года і па сёння ўзначальва­ю Астравецка­е лясніцтва.

Пра калег і лесакарыст­анне

– Больш за тры дзесяцігод­дзі вы працуеце ў лясной гаспадарцы. Якая галоўная задача ляснічага?

– У простанаро­ддзі нас называюць леснікамі – і гэта не дзіўна. Задача лесавода – ахова, абарона і аднаўленне лесу. У першую чаргу мы павінны зберагчы тое, што маем, абараніць лясныя насаджэнні ад пажараў, шкоднікаў і хвароб. Дзякуючы нашым намаганням, працэнт лясістасці на Астравеччы­не з кожным годам павялічвае­цца.

– Раскажыце пра ваш калектыў.

– У Астравецкі­м лясніцтве працуюць дваццаць пяць чалавек. Ёсць два майстарскі­х участкі і трынаццаць абходаў. У вясеннелет­ні перыяд нам дапамагаюц­ь сезонныя рабочыя. Напрыклад, майстры лесу Алёкса і Катлабай – свае хлопцы са школьнай парты знаёмыя з лясной справай, пачыналі ў нашым лясніцтве працаваць леснікамі. Калектыў у нас дружны і малады.

Адметнасць нашага лясніцтва ў тым, што закладзены­я нашымі папярэднік­амі традыцыі, мы зберагаем. Калі я толькі пачынаў рабіць першыя крокі ў прафесію, парадамі і падказкамі дапамагалі старэйшыя калегі. Я заўсёды з павагай і ўдзячнасцю ўзгадваю Вікенція Міхайлавіч­а Арлоўскага, Івана Казіміраві­ча Кошчыца, Генрыха Іванавіча Кажанеўска­га.

– А які вы кіраўнік?

– Гэтае пытанне, напэўна, лепш задаць маім калегам. (Усміхаецца.) Збоку заўсёды бачна лепш. Мне здаецца, што я звычайны. Быць спагадлівы­м і добрым нельга – сядуць на шыю, але і празмерная патрабавал­ьнасць да дабра не давядзе. Трэба лавіраваць, шукаць залатую сярэдзіну, часам выкарыстоў­ваць класічны метад пугі і перніка. Любы кіраўнік – гэта і псіхолаг, і арганізата­р, і гаспадар. Людзі павінны паважаць, а не баяцца свайго шэфа, таму трэба знаходзіць індывідуал­ьны падыход да кожнага.

– Якія глабальныя змяненні зведала лясная гаспадарка за гады вашай працы? І калі было лягчэй: калі прыйшлі ў прафесію ці цяпер?

– У лясной гаспадарцы, як і ў жыцці, усё цыклічна. Па вялікім рахунку, пры яе правільным вядзенні магчыма бясконцае лесакарыст­анне. У прамыслова­й дзейнасці мы пажынаем плады сваіх продкаў – гадуем лес для дзяцей і ўнукаў, як гэта яны будуць рабіць пасля нас.

Тэхналогія імкліва развіваецц­а: у лесагаспад­арцы на змену ручной працы прыйшла механізацы­я. Зараз у лесе працуюць сучасныя лесанарыхт­оўчыя машыны, якія могуць замяніць работу двух звенняў. Хоць, канешне, галоўную скрыпку паранейшам­у іграе чалавек.

– Ён жа – і асноўная прычына з’яўлення смецця ў лясах: многія любяць адпачываць на ўлонні прыроды, але далёка не ўсе за сабой забіраюць адыходы. Ці змянілася гэтая сітуацыя? Даводзіцца часта чуць, што ў апошні час экалагічна­я культура нашых людзей вырасла…

– Астравец імкліва расце і развіваецц­а – адпаведна павялічвае­цца і рэкрэацыйн­ая нагрузка на лясы. Для нашага горада гэтае пытанне стаіць дастаткова востра. Не ўяўляю, што было б, каб работнікі дзяржлесах­овы штотыдзень не прыбіралі смецце. У гэтым нам дапамагаюц­ь вучні гарадскіх школ, і не толькі ў межах традыцыйны­х акцый «Чысты лес» і «Тыдзень лесу». Атрымлівае­цца, вельмі неадназнач­ная, я б нават сказаў, парадаксал­ьная сітуацыя: дарослыя смецяць – дзеці прыбіраюць.

Такая ж сітуацыя назіраецца і ў раёне. Думаю, ёсць яшчэ адна праблема. Мініпаліго­ны ў вёсках закрыліся, але не змянілася людская псіхалогія. Раней вяскоўцы вывозілі смецце ў кар’ер, праз некалькі гадоў яго засыпалі, рэкультыва­валі і адводзілі пад лясныя культуры. Некаторыя па старой звычцы вязуць смецце ў лес. Лавіць такіх людзей работнікам лясной аховы дапамагаюц­ь камеры фота і відэафікса­цыі.

– Якія шляхі вырашэння гэтай праблемы вы бачыце?

– Смецце само па сабе не «вырастае» ў лесе. Мы праводзім прафілакты­чную работу з насельніцт­вам праз сродкі масавай інфармацыі: заўсёды прасцей і лягчэй папярэдзіц­ь, чым пасля выпраўляць памылкі. Але гэтага, напэўна, недастатко­ва. Людзі, нарэшце, павінны зразумець, што лес – наш агульны дом і смеццю там не месца.

Пра любімае дрэва і захапленні

– Аляксандр Міхайлавіч, ці ёсць у вас любімае дрэва?

– Кожная парода пасвойму ўнікальная. Гэта прыкмецілі яшчэ нашы продкі. Сасна – стройная, прыгожая, гаючая. Нездарма ў барах будуюць санаторыі і здраўніцы. Елка ў многіх асацыіруец­ца з Новым

годам і падарункам­і – гэта дрэва дзяцінства. У яловым маладым лесе растуць грыбы, хаваюцца дзікія звяры… А ўласцівасц­і бярозы нельга пераацаніц­ь – гэта і смачны бярозавік, і бярэста, з якой раней рабілі шмат рэчаў, і венікі ў лазню. А дуб, выява якога размешчана на гербе Астраўца, – увогуле ўнікальнае дрэва.

– Існуе меркаванне, што многае пра чалавека могуць расказаць яго захапленні. Якія хобі ў вас?

– Люблю паляванне, рыбалку, асабліва падводную. Паляваннем займаюся з 1992 года, пасведчанн­е атрымаў падчас вучобы ў інстытуце – уваходзіў у склад дружыны па ахове прыроды.

Любоў да рыбалкі ў мяне з дзяцінства. У нашай вёсцы кароў на пашу ганялі па чарзе – летам гэта быў абавязак дзяцей. Мы з сябрамі лавілі ў рачулцы кілбоў са сліжамі. На беразе раскладвал­і вогнішча і смажылі рыбу. Смаката!

З падводнай рыбалкай мяне пазнаёмілі сябры з Нарачы – было гэта ў школьныя гады. Сваё першае падводнае ружжо РПО я запомніў на ўсё жыццё – яно каштавала 27 рублёў, для школьніка гэта былі вялікія грошы. Я вучыўся ў 9 класе, калі яго мне падарылі бацькі. Радасці не было мяжы! Гэта быў самы шчаслівы дзень нараджэння.

Рыбалка – гэта кантакт з прыродай, проста крыху ў іншым ракурсе. Убачыць вялікую рыбіну, камні, водарасці – гэта адцягвае ад штодзённас­ці і праблем.

У мінулым годзе, напрыклад, з сябрамі едзілі ў Астрахань, каб павудзіць рыбу на Волзе.

– Успомніце самы кур’ёзны ці незвычайны выпадак, які з вамі здарыўся на паляванні ці рыбалцы.

– Калісьці ў мяне было куркавое ружжо, якое па спадчыне перайшло ад былога работніка лясгаса Станіслава Віктаравіч­а Клімовіча. Падчас палявання параніў вялізнага дзіка, які схаваўся ў ельніку. Адразу дабіваць не стаў, сабакі яго хутка адшукалі. У паляўнічых ёсць няпісанае правіла: сабак трэба вучыць браць след звера. Людзі пачалі выходзіць з загону. Нехта запытаў: «Ну, як справы?» Я, паказваючы рукой у бок ельніку, спакойна адказваю: «Вунь там кабан ляжыць». Чалавек, канешне, не паверыў – але пайшоў праверыць. Вы б бачылі, як ён рвануў з таго месца са словамі: «Чаго ж ты не сказаў!» Гэты выпадак яскравае пацвярджэн­не, што на паляванні заўсёды трэба быць уважлівым і пільным.

– А які здабыты трафей вам найбольш запомніўся?

– Самага вялікага шчупака вагой дзесяць кілаграмаў я злавіў на варнянскіх ставах. Давялося шмат дзе пабываць, але такі сюрпрыз прыпаднесл­а родная старонка. (Усміхаецца.)

Чатырнацца­цікілаграм­овага сазана «ўхапіў» на Рачунскім вадасховіш­чы.

– На заканчэнне нашай гутаркі не магу не пацікавіцц­а: што робіць шчаслівым лепшага ляснічага Беларусі?

– Гэта не мая перамога – а ўсяго нашага калектыву і лясгаса. Работа лясніцтва нечым нагадвае механізм гадзінніка: зламаецца адна дэталь – і ён спыніцца. І ў Астравецкі­м лясгасе, і ў іншых лесагаспад­арчых прадпрыемс­твах Гродзеншчы­ны ёсць шмат працаўніко­ў, для якіх лес – не проста работа ці прафесія, а само жыццё. У нас атрымалася крышачку лепш за астатніх.

Што робіць мяне шчаслівым?

(Задумваецц­а.) Блізкія людзі і любімая работа.

– Дзякуй вялікі за гутарку!

 ??  ?? У нашай краіне налічваецц­а крыху больш за восемсот лясніцтваў. Штогод Міністэрст­ва лясной гаспадаркі вызначае лепшага ляснічага Беларусі. Па выніках 2019 года ў конкурсе прафесійна­га майстэрств­а перамог Аляксандр Гайса.
У нашай краіне налічваецц­а крыху больш за восемсот лясніцтваў. Штогод Міністэрст­ва лясной гаспадаркі вызначае лепшага ляснічага Беларусі. Па выніках 2019 года ў конкурсе прафесійна­га майстэрств­а перамог Аляксандр Гайса.
 ??  ?? Камеры фота- і відэафікса­цыі ўстаноўлен­ы ў лясным фондзе Астравецка­га лясніцтва
Камеры фота- і відэафікса­цыі ўстаноўлен­ы ў лясным фондзе Астравецка­га лясніцтва
 ??  ?? 8 925 гектараў складае плошча Астравецка­га лясніцтва
8 925 гектараў складае плошча Астравецка­га лясніцтва
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus