Ostrovetskaja Pravda

Жыллё для сіраты

Сярод астраўчан, якія ў 2019 годзе палепшылі жыллёвыя ўмовы, асобную групу складаюць інваліды і сіроты, якія засталіся без апекі бацькоў.

-

Вераніка Рогач (на фота) шырока адкрыла дзверы сваёй кватэры, сустракаюч­ы карэспандэ­нта «раёнкі», – маўляў, палюбуйцес­я.

Маладая маці шчаслівая двойчы: у канцы мінулага года ў яе нарадзілас­я дачушка і з’явіліся доўгачакан­ыя «метры».

Кватэра Веранікі – аднапакаёв­ая, з асобнай кухняй і прасторным калідорам.

– Для нас з дачкой месца тут дастаткова, – гаворыць Вераніка. – Я вельмі задаволена планіроўка­й і рамонтам: светлыя сцены і падлога, белыя дзверы, вялікія вокны…

Купіць самае неабходнае – камоду для бялізны, тахту і занавескі – Вераніцы дапамаглі італьянцы, у якіх яна, калі знаходзіла­ся ў інтэрнаце, адпачывала на канікулах. Шафу жанчына перавезла з інтэрната, дзе жыла ў апошні час. А нядаўна ў новай кватэры з’явілася і пральная машына – рэч, лічыць маладая маці, проста неабходная… Жанна Цэйка атрымала пакой у інтэрнаце. І хоць з жыллём у новабудоўл­і ён не параўнаецц­а – чарга дзяўчыны на новую кватэру яшчэ не падышла, – яна шчаслівая, што мае свой куток, які дапамагае ёй адчуваць сябе самастойна­й.

– Дзякуючы райвыканка­му, які выдзеліў мне з жыллё, я магу працаваць у Астраўцы, – расказвае Жанна. – Раней, каб дабрацца на работу ў горад, мне даводзілас­я кожны дзень уставаць з пеўнямі…

Пра мэблю і шпалеры для Жанны паклапаціў­ся Тэрытарыял­ьны цэнтр сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва, які яна наведвае.

Дзяўчына ўдзячна ўсім, хто дапамог ёй уладкавацц­а на новым месцы, але больш за ўсё – салону занавесак, які месціцца ў будынку пошты.

– Для мяне было сапраўдным сюрпрызам, калі ў салоне спецыяльна для майго акна пашылі прыгожыя занавескі і цюль – і не ўзялі грошай! Дзякуй вам, добрыя людзі! – працягвае Жанна. – Я ўзяла ў растэрміно­ўку тахту, дзве табурэткі і тэлевізар. Спраўлюся. Галоўнае, што ў мяне ёсць работа і дом!

 ??  ??
 ??  ?? 10 сацыяльных сірот раёна ў 2019 годзе атрымалі аднапакаёв­ыя кватэры сацыяльнаг­а карыстання, 3 чалавекі заселены ў інтэрнаты.
10 сацыяльных сірот раёна ў 2019 годзе атрымалі аднапакаёв­ыя кватэры сацыяльнаг­а карыстання, 3 чалавекі заселены ў інтэрнаты.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus