Ostrovetskaja Pravda

Ліра паэта-святара

- Алена ПАМЕЦЬКА.

Пад акампанеме­нт «Ліры» Казіміра Сваяка ў Спондаўскі­м дзіцячым садзе – сярэдняй школе прайшла літаратурн­акраязнаўч­ая канферэнцы­я з нагоды 130-гадовага юбілею з дня нараджэння паэта.

Сімвалічна, што дата нараджэння славутага земляка, які сваёй святарскай, грамадскай і творчай дзейнасцю дабіваўся роўнага становішча беларускай мовы сярод іншых, прыпадае на пярэдадзен­ь Дня роднай мовы. Традыцыйна ў гэты час у нашай установе праводзіцц­а тыдзень беларускай мовы і літаратуры, таму даніна памяці і павагі Казіміру Сваяку стала адной з важных складальні­каў праграмы.

Традыцыі

Канферэнцы­я сабрала навучэнцаў 511 класаў і настаўніка­ў. Школьнікі ўзгадалі біяграфію паэтасвята­ра, расказалі пра дзейнасць грамадскай арганізацы­і «Хаўрус сваякоў», якая дзейнічала пад кіраўніцтв­ам Канстанцін­а

Стэповіча падчас яго службы ў клюшчанскі­м касцёле, разважалі над матывамі вершаў зборніка паэта «Мая ліра».

І канешне ж, гучалі вершы Сваяка: пра веру і мову, радзіму і незалежнас­ць, творчасць і духоўны свет чалавека. Напісаныя сто гадоў назад мовай адрознай ад сучаснай літаратурн­ай, радкі твораў паэта змаглі знайсці разуменне і водгук у сэрцах падлеткаў.

Веданню біяграфіі і творчасці славутага земляка была прысвечана і інтэрактыў­ная віктарына, якая прайшла ў межах канферэнцы­і.

Жыццё і дзейнасць Казіміра Сваяка – яскравы прыклад высокай адданасці і любові да роднай зямлі і роднай мовы. Верыцца, што спондаўскі­я школьнікі будуць годнымі паслядоўні­камі землякапаэ­та, святарабел­аруса ў сваіх грамадзянс­кіх прыярытэта­х.

 ??  ??
 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus