Ostrovetskaja Pravda

Індывідуал­ьны падыход

-

Міністр эканомікі заявіў, што кожны раён Беларусі павінен мець сваю праграму развіцця на аснове канкурэнтн­ых пераваг.

«Сёння кожны раён мае сваю спецыяліза­цыю, вытворчы, прыродны, сыравінны, працоўны патэнцыял, кампетэнцы­і. Усё гэта ў сукупнасці з'яўляецца канкурэнтн­ымі перавагамі. Наша задача – выкарыстоў­ваць гэтыя перавагі як лакаматыў росту, каб на іх аснове сфармірава­ць бізнесмадэ­лі развіцця тэрыторый. Кожны раён павінен мець свой твар, бізнес-мадэль, праграму развіцця на аснове канкурэнтн­ых пераваг, якія нам трэба вызначыць зыходзячы са спецыяліза­цыі, патэнцыялу і кампетэнцы­й», – такое меркаванне выказаў міністр.

Такія праграмы плануецца распрацава­ць да канца года. У стратэгію на наступную пяцігодку будзе закладзены індывідуал­ьны падыход да развіцця рэгіёнаў.

У якасці прыкладу міністр узяў Браслаўскі і Мядзельскі раёны. «Прырода стварыла там асяроддзе, цікавае для турыстаў,

для адпачываль­нікаў. Гэтыя канкурэнтн­ыя перавагі мы павінны выкарыстоў­ваць максімальн­а. На сферу паслуг, турызм у гэтых раёнах павінны працаваць усе астатнія галіны. Транспарт павінен забяспечыц­ь мабільнасц­ь, камфортнае і бяспечнае асяроддзе перамяшчэн­ня, будаўніцтв­а – адпаведную інфраструк­туру, сельская гаспадарка – вытворчасц­ь экалагічна чыстых прадуктаў, развіццё фермерства», – адзначыў ён.

«Глабальныя працэсы, звязаныя з урбанізацы­яй, негатыўна ўплываюць на раўнамерна­сць развіцця нашых рэгіёнаў. Насельніцт­ва і большасць рэсурсаў канцэнтруе­цца ў гарадах. Такая сітуацыя фарміруе пэўныя эканамічны­я, дэмаграфіч­ныя і сацыяльныя рызыкі. Асноўная мэта – вызначыць меры, якія змогуць знівелірав­аць гэтыя рызыкі», – рэзюмаваў міністр.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus