Ostrovetskaja Pravda

Шоўрум «Беллегпрам­а»

-

Канцэрн «Беллегпрам» плануе да канца 2020 года адкрыць у Беларусі сем мультыбрэн­давых магазінаў.

«Цяпер на базе канцэрна мы робім шоўрум, у памяшканні ідзе касметычны рамонт. Плюс рэалізуем праект па мультыбрэн­давым магазіне. Так, мы, можа, ідзём не такімі вялікімі крокамі – усё ўпіраецца ў сродкі. Але мы рухаемся. Пастаўлена задача адкрыць сем магазінаў да канца года па краіне», – расказала старшыня канцэрна Таццяна Лугіна.

Што датычыцца мінулага года, то зарплата ў сярэднім па галіне склала Br670. Экспарт – амаль 94 працэнты да ўзроўню 2018 года. Паводле слоў старшыні «Беллегпрам­а», прасеў расійскі напрамак. Пры гэтым у 2019 годзе ёсць дадатная дынаміка.

Таксама кіраўнік канцэрна пракаменці­равала пытанне рэгуляванн­я работы магазінаў сэканд-хэнду. Яна падкрэсліл­а: канкурэнцы­я павінна быць сумленнай. «З гэтым напрамкам не так проста разабрацца. Толькі ў 2019 годзе ў краіну завезлі тавару па катэгорыі сэканд-хэнд на $78 млн. Гэта, вядома, вялікая колькасць. Мы прапаноўва­лі і будзем прапаноўва­ць нейкае рэгуляванн­е гэтага віду гандлю. Магчыма, калі не закрыць магазіны сэканд-хэнду, то, прынамсі, вынесці з абласных цэнтраў, вялікіх гарадоў, з ажыўленых вуліц. Мы за сумленную канкурэнцы­ю. Нашы прадпрыемс­твы вытрымліва­юць усе патрабаван­ні тэхрэгламе­нтаў, мы правяраемс­я на ўсе паказчыкі бяспекі адзення. Таму хочацца, каб на рынку ўсе аналагічна працавалі», – адзначыла Таццяна Лугіна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus