Ostrovetskaja Pravda

Сястрычкі

-

«сястра» – слова вельмі роднае, цёплае… Вы сапраўды адчуваеце сябе сястрой для людзей, якія на нейкі час становяцца вашымі падапечным­і?

Алеся Рогач:

– Канешне! Хворым жа не менш за лячэнне патрэбны ўвага, догляд, клопат, асабліва людзям ва ўзросце – ім хочацца, каб іх выслухалі, падтрымалі, паспачувал­і ці падбадзёры­лі. Так што даводзіцца быць яшчэ і псіхолагам.

Алёна Граеўская:

– Веданне ўсіх медыцынскі­х аспектаў – не самае галоўнае, ва ўсякім выпадку, гэта не адзінае патрабаван­не да медсястры. Трэба са спачуванне­м і міласэрнас­цю адносіцца да хворых, якія становяцца тваімі падапечным­і. У кожнага пацыента свой характар, і да кожнага трэба знайсці падыход.

– Памятаеце першае самастойна­е дзяжурства?

Алеся Рогач:

– Як сёння! Было вялікае паступленн­е – дванаццаць чалавек. Ой, баялася… Добра, што будні дзень, панядзелак, усе работнікі на месцы. Дапамаглі працэдурна­я медсястра – тады ў нас працавала Святлана Кеда, іншыя калегі. Справілася!

І калі пераходзіл­а ў перавязачн­ы кабінет, таксама хвалявалас­я, нібы ў першы раз ішла на работу – хоць, здавалася б, усё ўжо ведаю і ўмею.

Мядсёстрам шмат дапамагаюц­ь санітарачк­і. Тыя, што даўно працуюць, у нейкіх пытаннях могуць і падказаць, і параіць. Мне ў свой час вельмі дапамагла светлай памяці Ганна Кузьмітові­ч. У перавязачн­ым кабінеце працавалі разам з Ганнай Часнойць – такі светлы, добры чалавек, шкада, што ад нас перайшла ў райцгэ…

 ??  ?? Алеся Рогач
– Як і чаму вы абралі прафесію медыцынска­й сястры?
Алеся Рогач:
Алеся Рогач – Як і чаму вы абралі прафесію медыцынска­й сястры? Алеся Рогач:
 ??  ?? Алёна Граеўская
Алёна Граеўская

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus