Ostrovetskaja Pravda

Псіхоз, геройства – ці здаровы сэнс?

-

Скажыце, а вам таксама ў сацыяльныя сеткі, на Вайбер ці ў іншыя месэнджары час ад часу прыходзяць відэа, дзе гавораць «чыстую праўду» пра каронавіру­с, прычыны ўзнікнення пандэміі і метады барацьбы з хваробай? Мне дык рэгулярна, хоць раз на дзень ды што-небудзь гэткае скінуць, як правіла, са спасылкай: перашлі чатыром (дзесяці, дванаццаці) сябрам.

Прычым высновы ў гэтых выкрывальн­іцкіх роліках, інтэрв’ю, паведамлен­нях, якія абапіраюцц­а, як правіла, на даследаван­ні невядомых «брытанскіх вучоных» ці яшчэ якіх знакамітых у вузкім коле сяброў спецыяліст­аў, прама супрацьлег­лыя: ад «усё вельмі страшна, мы ўсе перахварэе­м і многія памруць» – да «глупства гэта, няма ніякага віруса, пандэмію спецыяльна прыдумалі ворагі чалавецтва, каб пасеяць паніку». Якую такую праўду нам не гавораць і хто яе ведае, хто гэтыя «ворагі чалавецтва», калі вірус закрануў усе краіны, каму і навошта патрэбен сусветны абвал эканомікі, да якога непазбежна прывядзе пандэмія, хто на гэтым «грэе рукі» і каму «напляваць на людзей» – тут ужо высновы кожны робіць свае, зыходзячы з таго, што чытае, глядзіць і чаму верыць.

Некалі, у час чарговага абвастрэнн­я канфлікту паміж Украінай і Расіяй, вядучы тэлепрагра­мы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт, у якога бацькоўскі дом знаходзіцц­а блізка ад украінскай мяжы, у Нараўлянск­ім раёне, расказваў, як яго аднавяскоў­цы ледзь не біліся, пераконваю­чы адзін аднаго, хто ж у гэтым канфлікце правы, а хто – «правейшы». «Я слухаю іх – і разумею: уся справа ў тым, што адны глядзяць расійскія тэлеканалы, а другія – украінскія», – тлумачыў такую палярнасць думак людзей, што выраслі на адной зямлі і выхоўваліс­я ў адной школе, «дылетант-падарожнік».

З якіх телеканала­ў і сайтаў чэрпаюць інфармацыю нашы людзі, каму і чаму яны вераць у гэты няпросты час? Каб даведацца гэта, мы запусцілі на сайце і групах «АП» у сацыяльных сетках апытанне. Удзел у ім прыняло 698 чалавек – дастаткова, каб рабіць высновы пра тое, як людзі адносяцца да пандэміі каронавіру­са.

У выніку аказалася, што найбольшая колькасць апытаных – 20% – досыць паблажліва: маўляў, баюся ці не, а на работу ісці трэба. І гэта сапраўды так, бо толькі 3% апытаных – працуюць аддалена. І яшчэ 20% упэўнены, што ўсё не так страшна, як расказваюц­ь СМІ, хоць і прытрымлів­аюцца элементарн­ых мер бяспекі.

Прыкладна аднолькава­я колькасць удзельніка­ў апытання – па 15-16% – падтрымалі адну з трох падобных версій. Вельмі непакояцца за здароўе і без асаблівай патрэбы на вуліцу не выходзяць 16%, прытрымлів­аюцца ўсіх парад медыкаў – 15%, лічаць, што не прызнаюць небяспекі каронавіру­са толькі фанатыкі і безадказны­я людзі, –15%.

І толькі 5% апытаных лічаць, што ўсё гэта глупства, бо і раней людзі паміралі ад грыпу і пнеўманіі, а 7% упэўнены, што ўся гэтая шуміха з каронавіру­сам – вынік барацьбы за перадзел сусветных рынкаў.

Пра што сведчыць апытанне? Найперш пра тое, што ў галовах людзей, як гаварыў некалі класік марксізмул­енінізму, – «разброд і шатанне». Калі падсумавац­ь падобныя адказы, то можна зрабіць выснову, што прыкладна палова апытаных панічна баіцца захварэць і, напэўна, носіць маску і пальчаткі, нават застаючыся сам-насам у кватэры. Другая ж не слухае перасцярог і не захоўвае мер бяспекі: нават трапіўшы ў лік кантактаў першага ці другога ўзроўняў, гуляе ў людных месцах, сустракаец­ца з сябрамі і знаёмымі – і пры гэтым лічыць сябе героем: я нічога не баюся! І добра б правяралі такім чынам геройства на сабе – але ж падвяргаюц­ь рызыцы іншых!

А ёсць яшчэ і тыя, хто ўвогуле вераць усяму, што чуюць і бачаць, і ім цяжэй за ўсё: вельмі лёгка можа пачацца раздваенне асобы і «паехаць дах», асабліва ў людзей неўраўнава­жаных, схільных да стрэсаў і неўрозаў – пра гэта, дарэчы, у інтэрв’ю «АП» гаварыла псіхолаг Юлія Ражко.

Дык каму ж і чаму верыць у гэтай сітуацыі?

Адказ просты: правераным крыніцам інфармацыі. І здаровай логіцы. Калі ў вас ад пастаяннай трывогі і страху разаўецца неўроз ці больш сур’ёзнае псіхічнае захворванн­е, то гэта ніколькі не лепш за каронавіру­с. Калі ж вы, бравіруючы смеласцю і геройствам, захварэеце самі ці, яшчэ горш, заразіце блізкіх, сярод якіх могуць быць і людзі з аслабленым імунітэтам – як будзеце з гэтым потым жыць?

Хоць я не «брытанскі вучоны» і нават не доктар Камароўскі, вазьму на сябе смеласць даць параду, якую вы, зрэшты, чуеце па некалькі разоў на дзень: не губляйце розуму і беражыце сябе і сваіх блізкіх. Жыццё ў нас адно. І недарэчна рызыкаваць ім, правяраючы, ці прычэпіцца вірус, калі абняць сяброўку, з якой даўно не бачыліся, павітацца з калегамі за руку ці пасядзець у рэстаране ў прыемнай кампаніі…

оstrov-red.rybik@tut.by Как вы относитесь к пандемии коронавиру­са?

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus