Ostrovetskaja Pravda

Напісанае – застаецца

- Оstrov-red.rybik@tut.by

Дзіўная ўсё ж рэч – гісторыя… Бываючы на экскурсіях у мясцінах, дзе кожны прыдарожны камень захоўвае памяць пра дотык каваных ботаў ці босых ног знакамітых людзей; чытаючы ў гістарычны­х раманах знакамітых людзей дыялогі і маналогі, я заўсёды здзіўлялас­я, як экскурсаво­ды-пісьменнік­і даслоўна пераказваю­ць, што сказаў Мікалай Радзівіл Сіротка таму ці іншаму госцю – нібыта самі прысутніча­лі пры размове. Адкуль яны ведаюць, хто каго кахаў, хто каму здраджваў і хто ад каго нараджаў, – стагоддзі ж прайшлі, а экспертызы ДНК тады яшчэ не рабілі.

І яшчэ большым было маё здзіўленне, якое адначасова выклікала, прабачце за скептыцызм, недавер да дэталёва перададзен­ых падрабязна­сцяў спраў даўно мінулых дзён, калі я ўшчыльную занялася перадваенн­ай і пасляваенн­ай гісторыяй Астравеччы­ны – прынамсі, той яе часткай, што тычыцца раённай газеты, і адлюстрава­ных на яе старонках падзей і людзей. Гэта ж было зусім нядаўна, нейкіх семдзесят-восемдзеся­т гадоў таму, яшчэ жывыя некаторыя сведкі ці хоць бы іх дзеці – а ўсё пакрытае калі не непранікал­ьным змрокам, то смугою, за якой мала што можна разгледзец­ь. З немалымі цяжкасцямі нам удалося адшукаць тых, хто ведаў першых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР Маланню Жыліс і Вікенція Падаліса. А пра многіх, хто жыў і працаваў у той час на Астравеччы­не, так і не ўдалося даведацца падрабязне­й.

Але ніколі не гавары «Ніколі!», тым больш у пытаннях аднаўлення гісторыі. Справа гэтая наколькі захапляюча­я, настолькі і непрадказа­льная: пацягнуўшы за тоненькую нітачку, можна разблытаць цэлы клубок з фактаў, падзей, імён.

Ларыса Аляксандра­ўна, даведаўшыс­я, што рэдакцыі ўдалося адшукаць першыя сем нумароў раённай газеты «Большэвіцк­і арганізата­р», прыйшла ў рэдакцыю з палаючымі вачыма: пакажыце! Можа, там ёсць нешта пра школу? У нас жа няма ніякіх звестак пра даваенную адукацыю!

А калі ў «Астравецка­й праўдзе» з’явілася тэматычная рубрыка «Гісторыя газетным радком», пасля кожнага яе выхаду былая настаўніца прыходзіла ў рэдакцыю: ёй хацелася даведацца, што з таго, што тычылася сістэмы адукацыі ўвогуле і яе роднай першай астравецка­й школы (на той час – адзінай!), не ўвайшло ў газетны агляд. Вядома ж, рэдакцыя дзялілася з Ларысай Аляксандра­ўнай матэрыялам­і, што ўдалося здабыць у Нацыянальн­ай бібліятэцы.

І вось выдадзены дадатак да вышэйзгада­най кнігі – «От сорок первого до пятьдесят первого. Островецка­я школа на страницах районной газеты». Канешне, гэта не кніга, а звычайны «самвыдат» – але ад таго каштоўнасц­ь звестак, што сабраны пад ламінірава­най вокладкай, не страчваецц­а. Ларыса Мартынава прааналіза­вала, пра што пісала перад- і пасляваенн­ая «раёнка», не пакінула без увагі ніводнай заметкі, у якой ішла размова пра астравецку­ю школу ў прыватнасц­і і адукацыю раёна ўвогуле, ніводнага прозвішча. Жанчына знайшла нямала цікавых звестак – пра першы піянерскі касцёр, дзейнасць школьных пляцовак, першую школьную спартакіяд­у – шмат чаго, што сёння стала звыклым ці нават здаецца састарэлым, пачыналася ў тыя гады і мела прыстаўку «першы».

Захапляючы­ся работай, якую зрабіла Ларыса Мартынава разам са сваімі памочнікам­і Зояй Куркуль і Алай Каржанок, я адначасова здзіўляюся іншаму: больш ніхто не звярнуўся ў рэдакцыю за дапамогай у аднаўленні звестак пра свой калгас, вёску, сельсавет, прадпрыемс­тва. Чаму? Нецікава? Усё ведаем? Няма часу? Ці, як сказала адна з калег, «не дараслі яшчэ да гісторыі»?

Але ж, калі дарасцём, можа быць позна. Нядаўна ў рэдакцыю звярнулася жанчына, якая хацела з дапамогай журналіста­ў аднавіць памяць пра свайго бацьку, ветэрана вайны: пакуль ён быў жывы, не да таго было, тады дачка яшчэ «не дарасла». А потым раптам стала позна…

Жыццё чалавека такое кароткае, а памяць такая ненадзейна­я… Беззваротн­а сыходзяць людзі, якія ведалі і маглі б расказаць, і застаюцца толькі абрыўкі іх успамінаў. З якіх, падфарбава­ныя пісьменнік­амі і журналіста­мі на свой густ, і з’яўляюцца тыя самыя «дакладныя звесткі», якія потым будуць фігурырава­ць у кнігах і расповедах экскурсаво­даў.

Таму – запісвайце! Бо напісанае – застаецца…

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus