Ostrovetskaja Pravda

Сябры праз гады

-

Калі табе ў сем гадоў нейкі стары дзядзька расказвае пра нейкага Караткевіч­а, то ты толькі ўсміхаешся і робіш выгляд, што табе цікава. А цяпер, калі табе 17 гадоў, сорамна не адказаць на пытанне: «Хто такі Уладзімір Караткевіч?» Бо гэты своеасаблі­вы, рамантычны пісьменнік захопіць цябе ў палон, калі прачытаеш хоць адзін яго твор.

Пра знакамітаг­а беларускаг­а пісьменнік­а можна гаварыць доўга і безупынна: пра яго асабістае жыццё і творчы шлях, дасягненні ў беларускай літаратуры, жыццёвыя погляды. Але мне хочацца закрануць асабістую старонку яго жыцця: сяброўства з беларускім пісьменнік­ам і прафесарам Адамам Восіпавіча­м Мальдзісам. Дарэчы, я пляменніца апошняга і вельмі часта бываю ў яго ў гасцях у Мінску, а з Уладзіміра­м Караткевіч­ам пазнаёміла­ся яшчэ ў дзяцінстве – са слоў Адама Восіпавіча, які з вялікім натхненнем расказваў раней і расказвае зараз пра свайго слаўнага сябра Валодзю ды пра іх прыгоды. Вось і цяпер я са сваім дзядулем у вагоне цягніка «Гудагай – Мінск» у чаканні новай сустрэчы і цікавых гісторый пра сяброўства і не толькі…

Гэты тандэм вядомы кожнаму беларусу, але запомніўся ён сваім гумарам. Нават калі мы пачалі размову з Адамам Восіпавіча­м пра Караткевіч­а, на твары была ўсмешка. З вялікім задавальне­ннем ён расказваў пра іх «дзіцячыя гульні».

– Адам Восіпавіч, ці хацелі б вы вярнуць тыя часы, калі Уладзімір Караткевіч быў жывы? – спытала я ў прафесара. Той задумаўся і адвёў вочы ўбок.

– Ведаеш, прайшло ўжо больш за 30 гадоў з дня яго смерці, але ж той «гультай» быў як член нашай невялікай сям’і, а мне, увогуле, як родны брат, – адказаў Адам Восіпавіч. – Вось ёсць чалавек. Ён дорыць цеплыню, уносіць у жыццё свае правілы і жыве па іх. І вось няма чалавека. І цяпла няма, і ўсмешак няма, і няма тых жартаў.

Адам Восіпавіч змоўк. Паміж намі павісла цішыня. Напэўна, такія ўспаміны даюцца цяжка 87-гадоваму прафесару. У іх ён яшчэ малады і поўны сіл, а Караткевіч – такі ж самы «гультаюга».

Моўчкі мы прасядзелі хвіліны тры. Потым ён зноў загаварыў:

– Такога аўтара, як ён, трэба пашукаць і то, гэта дарэмная трата часу, бо такіх, як ён, болей няма, – пачаў прафесар. – Праўда, і цяпер ёсць аўтары, якія таксама заслугоўва­юць славы і павагі. Але Валодзя меў своесаблів­ую любоў да беларускай літаратуры.

Сапраўды, такога аўтара ў беларускай літаратуры больш не будзе. Са слоў Адама Восіпавіча, шукаць, безумоўна, дарэмна. Але я і сама гэта ведаю. Часам здаецца, што ён адзіны пісьменнік, якому былі падуладныя ўсе жанры літаратуры – ад апавядання­ў да раманаў і дэтэктываў. Напэўна, і не здаецца, а так яно і ёсць…

Адам Восіпавіч вельмі многа цёплых слоў адрасаваў свайму сябру Уладзіміру, нават называў яго «дзіця са стажам», бо калі ён быў у гасцях, то нават паветра ў кватэры напаўнялас­я смехам і жартамі. Але так часта, як бы ім не хацелася, збірацца не ўдавалася. Праца, праца і праца была на першым месцы.

Неяк прачытала цікавую звестку з сяброўства Мальдзіса і Караткевіч­а пра нейкі «Журнал інвентарна­га ўліку» і ўсё хацела спытаць прафесара, што гэта за журнал. На твары Адама Восіпавіча расцвіла ўсмешка, што прымусіла і нас усміхнуцца. Аказваецца, Караткевіч перакрэслі­ў гэту назву і напісаў сваёй рукой «Iнвентарна­я кнiга выпiтага». Казаў, што калі госці будуць прыходзіць – хай распісваюц­ца, малюнкі пакідаюць на памяць. Зараз гэты «шэдэўр» знаходзіцц­а ў Беларускім дзяржаўным архіве музея літаратуры і мастацтва.

У той дзень мы яшчэ доўга размаўлялі пра Караткевіч­а і не толькі. Закранулі тэмы сучаснай літаратуры, творчасць сучасных аўтараў. А затым наступіла нейкая паўза ў размове. Мальдзіс, памаўчаўшы, сказаў, што Уладзімір Караткевіч пакінуў вялікі адбітак у беларускай літаратуры. На жаль, лепшыя пакідаюць свет вельмі рана. А калі б Уладзімір жыў у наш час, то застаўся б такой жа птушкай з белымі крыламі, якая планіруе і планіруе па прасторах Беларусі і далёка за яе межамі.

 ??  ?? Уладзімір Караткевіч і Адам Мальдзіс
Уладзімір Караткевіч і Адам Мальдзіс
 ??  ?? Творчая работа Яны Алёксы
Рыта ДРЭМА.
Творчая работа Яны Алёксы Рыта ДРЭМА.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus