Ostrovetskaja Pravda

Не згарыш ніколі, браце, калі ёсць бацян на хаце –

Сцвярджае народная мудрасць.

- Іаланта ВАЛУЕВІЧ. Фота Ганны МІЛАШЭВІЧ.

не адказаў на прывітанне Хрыста – і за гэта застаўся без штаноў, у белай кашулі і чорнай камізэльцы.

І ўсе паданні сведчаць, што

бусел – гэта ператворан­ы ў птушку чалавек:

лічыцца, што птушка мае душу, разумее чалавечую мову, моліцца Богу і плача слязьмі. Таму і селяцца буслы побач з чалавечым жытлом і гняздзяцца толькі побач з добрымі людзьмі.

А людзі дапамагалі птушкам будаваць гнёзды: зацягвалі барану або кола на спілаваны ці паламаны бурай верх дрэва, засцілалі чым-небудзь, некаторыя клалі капейку. Пра тое, каб зрабіць гняздо ўтульным, клапаціліс­я ўжо самі буслы. Служыць яно ім многа гадоў, нават не аднаму пакаленню, як і хаты ў людзей. Плацяць буслы людзям тым, што паядаюць гадзюк, мышэй, пацукоў, саранчу, мядзведак, кратоў.

Буслы, як і людзі, спраўляюць вяселлі і моцна прывязаны да сваіх дзяцей. Калі гарэў Клюшчанскі касцёл, людзі завіхаліся, спрабуючы патушыць полымя, – а бусел, гняздо якога з птушанятам­і было на суседнім будынку былой плябаніі, у адчаі то кружыў над дахам, абпальваюч­ы крылы, то падаў на гняздо і целам, распрастан­ымі крыламі закрываў, ратаваў дзетак.

За дапамогай буслы ідуць да людзей.

Ванда Шурпіцкая расказвала, як аднойчы ранняй вясной да Ярашоў у вёсцы Кісялі нехта пастукаў у дзверы. Адчынілі – і ўбачылі бусла. Ён тут жа павярнуўся і пайшоў па сцежцы, азіраючыся, каб пабачыць, ці ідзе за ім гаспадар. Аказалася, што звалілася гняздо. Гаспадар паклікаў суседзяў – і буслянку зацягнулі на месца.

Пра другі выпадак расказвала знаёмая. Неяк вясной снегу выпала ледзь не па калена, і пара буслоў прыйшла ў вясковую хату пагрэцца. Гасцявалі яны ў сенцах дні тры, а як снег растаў, паспяшаліс­я па сваіх справах.

Існуюць прыкметы на тое, якім чалавек Калі бруднага – лета будзе мокрым; нерухомага – да болю ў нагах; стаячага – вырасце высокі лён; у пары – дзеўка замуж пойдзе; калі ў кішэні ў той момант ёсць грошы або ключы – да багацця, а як кішэня пустая – да страт. Каб пазбегнуць сустрэчы са змеямі, трэба, убачыўшы першага бусла, узяць з-пад нагі зямлі і кінуць у ваду, затым гэтай вадой апырскаць дом, сябе і жывёлу.

Спрадвеку ў людзей існуе непісаны закон: не разбураць іх гнёзды – гэта лічыцца цяжкім грахом і абяцае крыўдзіцел­ю вялікія няшчасці, нават смерць яго самога ці родных. Не так даўно ў нашым краі мужчына, што палез на дах скідваць буслянку, зваліўся са страхі і забіўся насмерць, хоць вышыня была зусім невялікая. А найбольш распаўсюдж­аная кара за разбурэнне бусліных гнёздаў – пажар: бусел помсціць крыўдзіцел­ю, высякаючы агонь дзюбай, ці прыносіць галавешку і кідае на страху.

…Раней увесну, як толькі сонейка блісне ранішнім промнем, птушкі заліваліся рознымі галасамі, ды так, што сэрца замірала ад радасці! І сярод гэтага рознагалос­ся чуўся магутны клёкат буслоў: адзін пачынае, а ў розных канцах вёскі рэхам адклікаюцц­а суродзічы.

А цяпер буслоў з кожным годам усё меней, як і іх гнёздаў, і людзей, без чыёй дапамогі буслу цяжка змайстрава­ць сабе хатку. Няўжо Беларусь перастане быць краінай буслоў?

убачыць першы раз бусла. не чыніць шкоды буслам,

 ??  ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus