Ostrovetskaja Pravda

ГЕКТАРЫ І ТОНЫ

-

Першым укосам сёлета запланаван­а скасіць 13 200 гектараў.

Найбольшая плошча сенакосаў, а гэта 3 300 гектараў – у КСУП «Гервяты», найменшая ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» – 1 648. Варнянцы і гудагайцы плануюць пакласці травы ў пракосы на 3 064 і 3 060 гектарах, міхалішкаў­цы – на 2 128.

Падчас першага ўкосу плануецца нарыхтавац­ь 3 150 тон сена, больш за 108 000 тон сенажу і амаль 165 000 тон сіласу. Акрамя гэтага, у планах аграрыяў закруціць у стрэйчплён­ку 7 300 тон зялёнай масы.

Плануецца назапасіць амаль 79 000 тон кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву – 32,2 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольшы запас (34 цэнтнеры кармавых адзінак) зробяць гудагайцы.

Акрамя гэтага, з пачатку красавіка на кармавыя сталы рагуль у якасці падкормкі трапіла больш за 6 000 тон зялёнай масы свірэпіцы.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus