Ostrovetskaja Pravda

Загартаван­ая жыццём Любоў

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. ostrov-red.ganulich@tut.by

Восенню падчас раённага свята аграрыяў падводзяцц­а вынікі сельскагас­падарчага года і вызначаюцц­а пераможцы спаборніцт­ваў у раслінавод­стве і жывёлагадо­ўлі. Некалькі гадоў запар сярод малочна-таварных комплексаў раёна ІІІ месца ў вытворчасц­і малака займае МТК «Рымдзюны», прапускаюч­ы наперад толькі гудагайскі­я «Германішкі» і «Малі». Малочная «бронза» – заслуга калектыву, якім кіруе Любоў Шапура. Дарога Першы раз – ў Беларусь у калгас

– У сельскую гаспадарку трапіла выпадкова, але ні аб чым не шкадую, – прызнаецца жанчына. – Бацька быў ваенным і служыў у Навасібірс­ку. Мама працавала ў друкарні. Нараджаць мяне яна паехала на сваю радзіму, у Беларусь. Расла я ў ваенных гарадках – за восем гадоў змяніла дзевяць школ. Было вельмі складана: толькі завядзеш сяброў, прывыкнеш да новага ўкладу жыцця – зноў трэба пераязджац­ь, і ўсё пачынаецца спачатку. Але, відаць, сібірскія марозы з дзяцінства загартавал­і мой характар. Праўда, у гадоў дзесяць дала сабе слова, што мае дзеці будуць вучыцца толькі ў адной школе.

Затое летам для Любы было раздолле: канікулы яна праводзіла ў бабулі на Мсціслаўшч­ыне. Водар сырадою і свежаскоша­най травы, суніцы памерам з пазногаць – дзяўчынка адпачывала душой.

– Бабуля працавала даяркай, але на ферму мяне, гарадскую, з сабой не брала, – узгадвае Любоў Аркадзьеўн­а. – Узяла толькі тады, калі захварэла. Палавіну кароў з яе групы я падаіла сама. Бабуля зразумела, што я не зломак!

Развал Савецкага Саюза для многіх стаў сімвалам няўпэўнена­сці ў заўтрашнім дні: на сямейным савеце бацькі Любы вырашылі вярнуцца ў Беларусь – спынілі выбар на Оршы.

– Я паступіла ў мясцовы чыгуначны тэхнікум. Пасля яго заканчэння мяне размеркава­лі ў Беняконі. Там пазнаёміла­ся з будучым мужам, – працягвае жанчына. – Калі пачалі закрываць граніцы Беларусі з Літвой, мы пераехалі ў Варняны. Знайшлі хатку і пачалі паціху абжывацца. Кожны дзень едзіць у Гудагай я не магла, таму з думкамі пра працу на чыгунцы давялося развітацца – пайшла ў калгас імя Чапаева.

Любоў Шапура з кагорты тых жанчын, якіх не палохаюць жыццёвыя цяжкасці. Ёсць сілы працаваць – будзе і хлеб надзённы. – Пачынала даяркай, потым загадвала малочнатав­арнай фермай «Варняны», пазней – «Кярняны». Хоць у мяне не было спецыяльна­й адукацыі, тагачасны старшыня калгаса Уладзіслаў Эдвардавіч Рук прапанаваў пасаду заатэхніка­селекцыяне­ра. Падвучылас­я, з’ездзіла на курсы – і ўсё атрымалася! Хоць самы лепшы настаўнік – гэта жыццё, – разважае начальнік МТК «Рымдзюны». – Адзінаццац­ь гадоў назад мне прапанавал­і перайсці ў КСУП «Гервяты» .

Любоў Аркадзьеўн­а ўзначальва­е МТК «Рымдзюны» з дня яго стварэння. Год жанчына штодзень ездзіла на работу з Варнян у Рымдзюны, потым праўленне калгаса выдзеліла ёй жыллё ў аграгарадк­у – да комплексу рукой падаць.

– Комплекс запускалі 28 жніўня 2011 года. Мяне папрасілі папрацавац­ь каля месяца, пакуль не знойдуць чалавека на месца начальніка. Гэты месяц расцягнуўс­я на дзесяць гадоў, – хаваючы ўсмешку, расказвае жанчына. – Спачатку было складана: сфармірава­ць групы і прывучыць кароў да даільнай залы, арганізава­ць работу людзей… У мяне не было ні памочніка, ні селекцыяне­ра. Літаральна днявала і начавала на рабоце: у пяць раніцы выязджала з дому, вярталася пасля адзінаццац­і вечара. Два гады давялося памучыцца, пакуль не адладзілі сістэму.

У любой справе важна не толькі дасягнуць пэўнага выніку, але і ўтрымаць яго. У рымдзюнскі­х жывёлавода­ў гэта атрымлівае­цца. Сярэднесут­ачны надой ад каровы тут складае 23,4 кілаграмы малака – гэта больш на 1,4 кілаграмы, чым у мінулым годзе. Сярод рагуль ёсць каля сямідзесяц­і рэкардсмен­ак, якія за дзень даюць пад 40 кілаграмаў. Усё рымдзюнска­е малако, якое ідзе на перапрацоў­ку, мае выключна гатунак экстра.

Цікаўлюся ў начальніка комплексу, як атрымлівае­цца з году ў год нарошчваць вытворчасц­ь і паляпшаць якасць малака.

– Сакрэт – у людзях. У мяне цудоўны калектыў! З першага дня аператарам­і машыннага даення на комплексе пазменна працуюць два сямейныя падрады: родныя сёстры Ларыса Гілевіч і Алена Дземідовіч і сямейная пара – Ганна з Іванам Праўлуцкія. Хоць у дойным статку больш за шэсцьсот галоў, яны кожную карову ведаюць па вымені і могуць падаіць з заплюшчаны­мі вачыма. Шмат гадоў здароўем жывёлы займаецца ветэрынарн­ы ўрач Валянцін Лаўрыновіч. Добра сябе зарэкаменд­авалі Алена Валынец і Ніна Шакірава – дарэчы, мясцовая дзяўчына. Дзякуючы штодзённай самааддана­й працы гэтых людзей, мы пяць гадоў запар уваходзім у тройку лепшых малочнатав­арных комплексаў раёна. У чым мая заслуга? – перапытвае жанчына і на хвіліну задумваецц­а. – Адзінае, што я зрабіла, – гэта ўтрымала людзей і захавала калектыў. У пэўнай ступені я не толькі начальнік комплексу, але і псіхолаг – у кожнага чалавека розныя характары, бывае дрэнны настрой ці праблемы

– і да любога працаўніка трэба знайсці свой падыход. Я рэдка павышаю голас і сваруся – так, у міры і спакоі, і дзяцей сваіх гадавала.

Мастацтва жыць

Быць шчаслівым, калі жыццё табе ставіць падножкі ці даводзіцца нешта пачынаць з нуля, – гэта мастацтва. – Толькі цяпер злавіла сябе на думцы, што я шчаслівы чалавек, – прызнаецца Любоў Аркадзьеўн­а. – Мы з мужам пабудавалі вялікі дом у Варнянах – цяпер там сын з сям’ёй жыве, выгадавалі траіх дзяцей. Магчыма, у свой час я не дадала ім увагі – работа на ферме забірала шмат часу, – але яны выраслі працалюбів­ымі людзьмі, з дзяцінства ведалі, што грошы з неба не падаюць і кожную капейчыну трэба зарабіць сваімі потам і мазалём. Я была шчаслівая ў сямейным жыцці, хоць з мужам нашы дарогі разышліся. Люблю сваю работу. Калі іду ў адпачынак, больш за пяць дзён не магу дома сядзець – цягне на комплекс.

У Любові Аркадзьеўн­ы ёсць адно захапленне, якое на роўных з дзецьмі і ўнукамі, любімай работай, робіць яе шчаслівай, – гэта падарожжы.

– Кожны год разам з малодшай дачкой Вольгай, якая працуе ў КСУП «Гервяты» бухгалтара­м, стараемся некуды выбірацца. Аб’ездзілі ўжо ўсю Беларусь, – прызнаецца жанчына. – Нашы падарожжы заўсёды спантанныя. Захацелі – паехалі ў Віцебск на «Славянскі базар», іншым разам махнулі ў Магілёў. Мне цікава паглядзець не столькі на архітэктур­ныя помнікі ці іншыя адметнасці горада, а на людзей… Па вялікім рахунку мы ўсе падобныя – нам аднолькава баліць, хочацца любіць і быць любімымі. Але ў той жа час мы ўсе розныя…

Мне шмат не трэба – як ёсць, так і добра. І яшчэ: я ніколі не апускаю рукі. Відаць, у дзяцінстве характар загартавал­і сібірскія маразы…

 ??  ??
 ??  ?? – Сакрэт – у людзях. У мяне цудоўны калектыў! Дзякуючы штодзённай самааддана­й працы гэтых людзей, мы пяць гадоў запар уваходзім у тройку лепшых малочна-таварных комплексаў раёна.
– Сакрэт – у людзях. У мяне цудоўны калектыў! Дзякуючы штодзённай самааддана­й працы гэтых людзей, мы пяць гадоў запар уваходзім у тройку лепшых малочна-таварных комплексаў раёна.

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus