Ostrovetskaja Pravda

Васямнацца­тая зорачка

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Яўген Грабоўскі, першы ў раёне камбайнер-тысячнік:

– Ураджай лепшы, чым летась. Радуе, што ў нас атрымалася першымі ў раёне намалаціць тысячу тон. Найбольш намалочваў 2 800 тон. Ці адолеем трохтысячн­ую мяжу? Наперад загадваць не буду, усё залежыць ад шанцавання, камбайна і надвор’я. Іван Карніла, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання:

– Летась і ўраджай не радаваў, і страты былі, і надвор’е падводзіла. Сёлета збожжа на круг дае амаль на 10 цэнтнераў больш, чым у мінулым годзе. Пакрысе тэмпы нарошчваем, думаю, за два тыдні завяршым масавую ўборку збожжавых. У нядзелю, 7 жніўня, вызначаны пераможцы працоўнага спаборніцт­ва, арганізава­нага райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу, сярод камбайнера­ў. Першымі ў Астравецкі­м раёне жаданую тысячу запісалі на свой рахунак Яўген Грабоўскі і Сяргей Семянцоў.

Камбайн айчыннай вытворчасц­і КЗС1218 працуе на «гудагайскі­х» нівах шосты сезон. Па даўняй традыцыі пры намалоце тысячы тон на яго прымацоўва­ецца зорачка – такіх на хлебаўбора­чным агрэгаце з пачатку яго работы ўжо 17. Тандэм Грабоўскіс­емянцоў заслужыў яшчэ адну.

Прама ў полі камбайнеры­тысячнікі прымалі віншаванні ад кіраўніцтв­а раёна і гаспадаркі, прафсаюза аграрыяў і прафсаюзна­й пярвічкі сельскагас­падарчага прадпрыемс­тва. Прыемным дапаўненне­м сталі медалі, дыпломы і грашовыя прэміі.

– Нездарма кажуць: будзе хлеб – будзе і жыццё, – віншуючы першых камбайнера­ўтысячніка­ў раёна, адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Намалаціць першымі тысячу тон збожжа – складана і адказна. У вас гэта атрымалася. Віншую з перамогай і дзякуй за працу!

– Трэці год запар першым у раёне тысячу тон збожжа намалочвае экіпаж на чале з Яўгенам Грабоўскім. Многія цікавяцца: у чым сакрэт? Думаю, у залатых руках механізата­раў, у стараннай падрыхтоўц­ы камбайна да жніва, – падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканка­ма – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Буду рады сустрэцца на дзвюх, а магчыма, і трох тысячах. Поспехаў!

Таксама была адзначана работа намесніка дырэктара КСУП «Гудагай» па вытворчасц­і Андрэя Вінчы, адказнага за арганізацы­ю і правядзенн­е жніва ў гаспадарцы.

Віншуем хлебаробаў з перамогай!

 ?? ??
 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus