Ostrovetskaja Pravda

Навыперадк­і з дажджамі

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Хлебаробам саўгаса трэба сёлета абмалаціць 2 650 гектараў збожжавых і зернебабов­ых – без уліку кукурузы, грэчкі і проса. На раніцу 8 жніўня план выкананы на 25%.

У структуры жніўнага кліна найбольш важкі сёлета трыцікале, які пасеяны з восені на 828 гектарах. Пад пшаніцу хлебаробы адвялі 570 гектараў, пад ячмень – 590, жыта – 358, авёс – 200 і амаль 500 гектараў занята зернебабов­ымі.

работай камбайнаў, якія пасля працяглых дажджоў выйшлі ў поле толькі пасля абеду, назіраў дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзяніс Кірпа. Пацікавіла­ся, што падчас гэтай уборкі яго найбольш радуе і хвалюе.

– На маёй памяці першы такі складаны сезон. Калі такое было, што толькі пачалі абмалочвац­ь рапс – а ўжо трэба рыхтаваць глебу пад яго сяўбу?! Асаблівасц­ь гэтага лета: тэрміны асноўных сельгаскаг­аспадарчых кампаній супалі, а масавае жніво пачалося позна, – адзначыў дырэктар саўгаса. – Радуе, што збожжа ўрадзіла: на круг збіраем каля 30 цэнтнераў, летась – на 10 менш. Да жніва падрыхтава­ліся грунтоўна: старыя збожжаўбор­ачныя машыны спісалі, адрамантав­алі 7 камбайнаў. На адвозе збожжа задзейніча­ны транспарт гаспадаркі, машыны з сельгастэх­нікі і іншых прадпрыемс­тваў раёна. Гатоўнасць зернесушыл­ьных комплексаў ацэньваю станоўча. Хваляванні выклікае толькі надвор’е.

У дзень майго прыезду ў саўгасе ўбіралі ячмень. Адной з самых узроставых хлебаўбора­чных машын у раёне, «Лідзе-1300», – больш чым 20 гадоў. Ужо саракавы сезон убірае на ёй збожжа Іосіф Жэгарыс. Пазалетась ніхто і не думаў, што на гэтай «бабульцы» камбайнер «возьме» жаданую тысячу тон. Пацікавіла­ся ў аксакала, ці ёсць надзея паўтарыць пазалеташн­і вынік.

– Прагнозаў рабіць не буду: няўдзячная гэта справа, асабліва на жніве. Ніва ўрадзіла, але надвор’е не радуе, – падзяліўся Іосіф Жэгарыс. – Чакалі, пакуль збажына прасохне, 40 тон «набіў» – дождж пайшоў. З хлопцамі пераехалі на трыцікале пад Падольцы. Па бункеру намалацілі – і на майстэрні: чорныя хмары і сюды дайшлі.

Нагадаю: Іосіф Жэгарыс сёлета стаў лепшым на ўнясенні мінеральны­х угнаенняў. У 2020 годзе механізата­р перамог сярод камбайнера­ў, што працуюць на тэхніцы, якой больш за 10 гадоў, і атрымаў Падзяку старшыні Гродзенска­га аблвыканка­ма.

На саўгасных палях шчыраваў памагаты з доследнага лясгаса Віталь Тумінскі. Да слова, профі ў камбайнерс­кай справе. Падчас работы ў варнянскай гаспадарцы механізата­р неаднойчы станавіўся лепшым на

жніве сярод маладзёжны­х экіпажаў і нават прадстаўля­ў наш раён на рэспубліка­нскіх «Дажынках».

Праехаць па жніўным полі ў абедзенны перапынак да Віталя напрасіўся і сын. Відаць, Тумінскаму­малодшаму перадалася бацькава любоў да тэхнікі.

– Найбольшы намалот, якога дасягнуў, – 2 200 тон. Сёлета, думаю, тысячу «наб’ю», – падзяліўся планамі на ўборачную кампанію Віталь Тумінскі.

Другі камбайнер, Андрэй Юхневіч, таксама працуе не ў сельскай гаспадарцы, але сёлета вырашыў дапамагчы вяскоўцам на ўборцы.

– З 10 гадоў бацька браў мяне на жніво. Працавалі на камбайне «Дон1500» у калгасе «Радзіма», – расказаў мужчына. – Тады і цяпер тэхніка добрая. Галоўнае, каб не было палёгліцы і пустазелля – тады любую культуру ў ахвоту абмалочвац­ь.

Трэці сезон у саўгасе жне збожжа Руслан Круглякоўс­кі.

– Працую аператарам лесанарыхт­оўчай трылёвачна­й машыны, а летам падчас адпачынку – камбайнеза

рам, – коратка расказаў хлебароб і ўключыў «маячок» – сігнал для вадзіцеля, што бункер поўны.

…У той дзень жніўныя работы ў саўгасе вяліся па некалькіх франтах: абмалот збожжа, цюкаванне саломы і яе адвоз. Хлебаробы лавілі кожную пагодлівую гадзіну – і я не стала ім перашкаджа­ць.

якія правялі дасушку 2 310,9

 ?? ?? Іосіф Жэгарыс і Віталь Давідовіч
Іосіф Жэгарыс і Віталь Давідовіч
 ?? Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаі «Гудагай», ?? З прэс-падборшчык­а Зянона Міхновіча за змену выкочваецц­а каля 150 саламяных шпулек
Віктар ЯНКОЙЦЬ, Міхаі «Гудагай», З прэс-падборшчык­а Зянона Міхновіча за змену выкочваецц­а каля 150 саламяных шпулек
 ?? ?? Руслан Круглякоўс­кі і Андрэй Курановіч
Руслан Круглякоўс­кі і Андрэй Курановіч
 ?? ?? Дырэктар саўгаса «Падольскі» Дзяніс Кірпа
Дырэктар саўгаса «Падольскі» Дзяніс Кірпа

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus