Ostrovetskaja Pravda

Твае героі, жніво!

-

КАМБАЙНЕРЫ

Тройку першых камбайнера­ў-тысячнікаў замкнулі Браніслаў Каляда і Іван Герасім.

Залатымі шпулькамі саломы жніво каціцца па Астравеччы­не – большае тысячнікаў. Вызначыліс­я амаль усе пераможцы жніўнага спаборніцт­ва.

Трэцімі ў раёне жаданую тысячу тон збожжа намалацілі Браніслаў Каляда і Іван Герасім з КСУП «Гудагай». У пары механізата­ры працуюць восьмы сезон. Сёлета ім даверылі новы камбайн КЗС1218 вытворчасц­і «Гомсельмаш» – тэхніка, працавітас­ць і жаданне перамагчы далі свой плён.

ВАДЗІЦЕЛІ

Нагадаю: першым сярод вадзіцеляў жаданы рубеж адолеў Валерый Змітровіч. З розніцай у некалькі гадзін тысячу тон збожжа перавезлі Аляксандр Ермаковіч і Іосіф Макарэвіч з КСУП «Гудагай».

Некалькі сезонаў запар Аляксандр Ермаковіч быў памочнікам камбайнера Яўгена Грабоўскаг­а. Гэты экіпаж першым на Астравеччы­не цягам апошніх трох гадоў намалочваў тысячу, а потым і дзве тысячы тон збожжа.

– Калі работа на камбайне залежыць ад зладжанасц­і тандэма, то на адвозе – цалкам ад вадзіцеля. Прыемна, што трапіў у тройку першых тысячнікаў, – падзяліўся Аляксандр.

Іосіф Макарэвіч не ўпершыню перамагае ў жніўным спаборніцт­ве. Напрыклад, у 2018 годзе сваю перамогу ён прысвяціў дзецям.

АПЕРАТАРЫ СУШЫЛЬНЫХ УСТАНОВАК

Трэцімі на Астравеччы­не звыш дзвюх тысяч тон зерня давялі да патрэбнай кандыцыі аператары зернесушыл­ьнага комплексу КСУП «Гервяты» Франц Тотчык, Юрый Баравік і Фёдар Кірпа.

Дарэчы, на працягу апошніх жніўных сезонаў Франц Тотчык і Юрый Баравік траплялі ў тройку першых двухтысячн­ікаўзернес­ушыльшчыка­ў.

ВІНШУЕМ ХЛЕБАРОБАЎ!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus