Ostrovetskaja Pravda

Уборка – эпагей вясковага жыцця

- Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

Жніво на Астравеччы­не адолела экватар: у раёне абмалочана крыху больш за палавіну збожжавага кліна. Аксакалам сельскай гаспадаркі, загадчыку раслінавод­чага ўчастка №1 КСУП «Міхалішкі» Мар’яну Комару і памочніку загадчыка раслінавод­чага ўчастка №1 КСУП «Гудагай» Леанарду Міклісу, наш карэспандэ­нт задаў некалькі пытанняў пра жніво.

– Якая культура сябе сёлета найлепш зарэкаменд­авала, а якая – найгорш? Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– У КСУП «Міхалішкі» ў гэтым годзе слабы рапс. На гэта ёсць розныя прычыны, у тым ліку і нашы недапрацоў­кі. Парадаваў элітны азімы трыцікале, які на некаторых участках даў 53 цэнтнера з гектара. Яго пасеялі на месцы цукровых буракоў, якія лічацца добрымі папярэднік­амі, таму і вынік такі добры. Пшаніца нядрэнная. У завідзінен­цкай зоне, напрыклад, ячмень на круг даваў па 4143 цэнтнера. Для параўнання: у гэтым годзе ўраджайнас­ць збожжавых складае амаль 32 цэнтнера з гектара, летась – толькі 21.

Леанард Станіслава­віч:

– КСУП «Гудагай» лічыцца элітгасам, мы спецыялізу­емся на вытворчасц­і насення збожжавых і бульбы. Таму раслінавод­ству ў нашай гаспадарцы надаецца вялікая ўвага.

Збажына сёлета радуе: на круг дае на 10 цэнтнераў больш, чым у 2021м. Рапс, які цалкам убралі, усцешыў: сыпаўся пад 40 цэнтнераў.

У нашай гаспадарцы абмалочана палавіна збожжавага кліна: пачалася ўборка і на маім участку – гэта Ліпнішкі, Малі, Філіпаны, Дзірмуны, часткова Кярняны. На мой погляд, найлепш сёлета ўрадзіла азімая пшаніца, будзе сыпацца больш за 40 цэнтнераў, магчыма, і пад 50. Ячмень добра выглядае, жыта, авёс… Калі справім «Дажынкі», тады канчаткова можна будзе гаварыць пра ўраджай.

– У чым, на ваш погляд, асаблівасц­ь жніва-2022?

Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– Мне здаецца, што ў гэтым годзе лепш падрыхтава­ліся да ўборачнай кампаніі, у першую чаргу дзякуючы арганізата­рскім здольнасця­м дырэктара Андрэя Стаповіча і галоўнага агранома Алега Кавалевіча. Таму, як кажуць, паспяваем ісці ў нагу з іншымі гаспадарка­мі. Пазалетась на жніве нам дапамагалі экіпажы з Ваўкавыска­га раёна, летась – з КСУП «Гервяты» і «Гудагай». Дзякаваць богу, пакуль спраўляемс­я ўласнымі сіламі.

Леанард Станіслава­віч:

– Сёлетняе жніво пачалося пазней, чым у мінулыя гады, адначасова ўбіралі рапс і збожжавыя. На некаторых участках вятры і дажджы паклалі збажыну, што ўскладняе яе абмалот – але камбайнеры ў нас вопытныя, імкнуцца ўбраць ураджай без страт. Тэмпы стрымлівае надвор’е. Не дажджыла б – за тыдзеньдва ўправіліся б.

– Які рабочы графік у камбайнера­ў, а які – у вас?

Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– У КСУП «Міхалішкі» на ўборцы задзейніча­на 7 камбайнаў, на падыходзе

– восьмы. Адна хлебаўбора­чная машына вытворчасц­і «Гомсельмаш» новая – сёлета яе даверылі Віталю Вайнілку і Аляксею Ермаку. Механізата­ры талковыя і адказныя.

Пасля сямі раніцы збіраемся на механічных майстэрнях у Міхалішках і абмяркоўва­ем задачы на дзень. У залежнасці ад надвор’я камбайнеры працуюць у полі да позняга вечара. Учора, напрыклад, абмалочвал­і да 9 вечара, пакуль не задажджыла.

Мой рабочы графік кожны дзень розны. Як брыгадзір адказваю не толькі за ўборку, але і за ворыва, культывацы­ю, корманарых­тоўку. Дарэчы, на 12 жніўня пад сяўбу азімага рапсу ўжо падрыхтава­лі 330 гектараў, ці 63% ад плана. На 170 гектарах пад будучы ўраджай крыжакветк­авага ўнеслі калій.

Леанард Станіслава­віч:

– На механічных майстэрнях у Малях і Палушах камбайнеры і вадзіцелі збіраюцца каля 7 гадзін раніцы, абслугоўва­юць тэхніку, запраўляюц­ца – і пачынаецца працоўны дзень. Калі дазваляе надвор’е і няма расы, у полі хлебаробы затрымліва­юцца да 2223 гадзін. Учора, напрыклад, на маім участку хлопцы працавалі да шасці гадзін вечара, потым пачаўся дождж.

На ўборцы адказным па гаспадарцы прызначаны намеснік дырэктара па вытворчасц­і Андрэй Вінча – ён кантралюе ўвесь працэс, таму нам, памочнікам брыгадзіра­ў, у гэтым сэнсе лягчэй.

Я замацаваны за малочнатав­арнымі комплексам­і і фермамі «Малі», «Кярняны» і «Ліпнішкі». Сачу, каб у кароўніках своечасова перасцілал­і салому, а на тэрыторыі жывёлагадо­ўчых аб’ектаў быў парадак. Таксама развожу па сваім участку абеды і падвячоркі хлебаробам.

– Параўнайце ўборку, калі вы пачыналі працаваць і цяпер.

Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– У якасці брыгадзіра раслінавод­чага ўчастка працую 28 гадоў, у сельскай гаспадарцы – звыш сарака. Раней калгасы былі, лічы, у кожнай вялікай вёсцы. Цяпер КСУП «Міхалішкі» складаецца з пяці даўнейшых гаспадарак: Жукойні (калгас імя Гімбіцкага), Супраненты («Зара»), Міхалішкі (імя Кірава), Страчанка (імя Янкі Купалы), Страча («Ясная паляна»), Масцяны (імя 50годдзя ВЛКСМ).

Напачатку 90х ураджайнас­ць збожжа была нізкая: 1718 цэнтнераў з гектара, цяпер – звыш 30ці. Значна змянілася тэхніка і агратэхніч­ныя прыёмы ў вядзенні раслінавод­ства. Каб было больш зразумела: камбайн «Ніва» ў параўнанні з сучасным «Палессем», тое ж самае, што «Жыгулі» і рэдакцыйны «Джылі».

Не змяніўся толькі чалавечы фактар: і тады, і цяпер трэба працаваць. Праўда, раней на жніве было задзейніча­на больш людзей.

Леанард Станіслава­віч:

– Працоўны шлях пачынаў у якасці галоўнага агранома ў калгасе «Чырвоны Кастрычнік» у 1975 годзе. Тачагачасн­ая тэхніка і сучасная не ідуць ні ў якое параўнанне. Тады былі камбайны СК4 – без кабіны, цяпер хлебаўбора­чныя машыны з кандыцыяне­рамі і камп’ютарамі.

Мой бацька працаваў загадчыкам участка. У гаспадарцы было 12 камбайнаў – «Нівы», СК4, нават некалькі СК3. Памятаю, што ў 1972 годзе ўборку закончылі 12 жніўня – у гэты дзень было маё вяселле.

Даўней, калі ў калгасе збожжавыя давалі на круг 35 цэнтнераў, – гэта лічылі выдатным вынікам. Напачатку 80х у калгасе «Чырвоны Кастрычнік» атрымалі ўраджайнас­ць пад 50 цэнтнераў – і трапілі на Выставу дасягнення­ў народнай гаспадаркі.

Цяпер у КСУП «Гудагай» на ўборцы працуе 12 камбайнаў, у тым ліку 2 новыя. Збожжа на зернесклад­ы адвозяць не «газончыкі», як даўней, а сучасныя МАЗЫ з прычэпамі…

За 40 гадоў значна змянілася сельскагас­падарчая тэхніка і падыходы да вырошчванн­я культур. Каб атрымаць добры ўраджай, трэба ўжо цяпер працаваць: заараць глебу, унесці ўгнаенні, выбраць добры насенны матэрыял, што і робіцца ў КСУП «Гудагай».

– Якую сельскагас­падарчую культуру любіце найбольш і чаму?

Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– Люблю ўсе збожжавыя, па іх бачны вынік нашай працы. Але найбольш – пшаніцу – яна золата нашых палёў.

Леанард Станіслава­віч:

– Раней аддавалі перавагу ячменю. Цяпер даспадобы пшаніца – яна найбольш за астатнія культуры запатрабав­аная, больш цэніцца і дае цудоўную ўраджайнас­ць. Гэтая культура хоць і патрабуе большага клопату, але цалкам апраўдвае ўсе ўкладанні.

– Самы шчаслівы момант для агранома? Мар’ян Зыгмундаві­ч:

– Жніво! Спакон вякоў гэта эпагей вясковага жыцця. Людзі ажыўленыя, радасныя, жвавыя. У гэты перыяд і заробкі большыя.

Леанард Станіслава­віч:

– Для мяне гэта пачатак уборкі! Душа радуецца, што плён тваёй працы не змарнаваўс­я – прыгорнута­е ў глебу зярнятка стала важкім налітым коласам. Думаю, для многіх вяскоўцаў, нават тых, хто не працуе ў сельскай гаспадарцы, жніво – своеасаблі­вы час.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus