Ostrovetskaja Pravda

Пазнаёмілі­ся, падзівіліс­я, захапіліся

- Уладзімір Валасевіч, старшыня мядзельска­га савета ветэранаў: Ніна РЫБІК.

На мінулым тыдні Астравецкі раён наведала дэлегацыя мядзельска­й раённай арганізацы­і грамадскаг­а аб’яднання ветэранаў на чале са старшынёй Уладзіміра­м Валасевіча­м. Мэта візіту была двуадзінай: абмен вопытам работы з калегамі і знаёмства з Астравеччы­най.

Гасцей гасцінна сустрэлі гаспадары – актыў раённага савета ветэранаў і яго старшыня Ірына Шляхтун: напаілі гарбатай, расказалі пра асноўныя напрамкі работы, падзяліліс­я здабыткамі і праблемамі.

Але нездарма кажуць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто – пачуць. Таму астравецкі­я і мядзельскі­я ветэраны адправіліс­я ў сумесную вандроўку па горадзе і раёне, а Ірына Шляхтун узяла на сябе ролю гіда.

Пачалося знаёмства з даніны памяці загінулым землякам – ускладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам. Далей гасцей чакала экскурсія па Астраўцы – тыя, хто бываў тут раней, з цяжкасцю пазнавалі былы пасёлак. А гаспадары пановаму паглядзелі на родны горад: каменныя скульптуры ў цэнтральны­м скверы, помнік Пятру і Феўроніі ля царквы, новыя вуліцы і мікрараёны.

Паралельна ішло знаёмства з вопытам работы астраўчан. У Тэрытарыял­ьным цэнтры сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва яго дырэктар Святлана Куцько расказала, чым і як тут займаюцца пажылыя людзі, якую дапамогу ім аказваюць сацыяльныя службы. Загадчык сектара культуры райвыканка­ма Вольга Баяровіч прадэманст­равала шматлікія магчымасці для цікавага і насычанага правядзенн­я вольнага часу ўсіх катэгорый насельніцт­ва, у тым ліку і ветэранаў працы, створаныя ў шматфункцы­янальным культурным комплексе. Валерый Блахін, кіраўнік групы «Актыўнае даўгалецце», што дзейнічае ў САК «Імпульс», пазнаёміў з астравецкі­мі прыхільнік­амі здаровага ладу жыцця з ліку тых, каму 60+.

А вішанькай на торце стала наведванне Гервят: тамтэйшы касцёл Святой Тройцы і дэндрапарк пры ім нікога не пакідаюць раўнадушны­м.

Госці ад’язджалі з Астравеччы­ны, перапоўнен­ыя эмоцыямі і добрымі ўражаннямі. І, вядома ж, запрашалі наведаць Мядзельшчы­ну: ім таксама ёсць чым пахваліцца.

З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

– Даўно хацелі прыехаць на Астравеччы­ну: марылі пабываць на атамнай станцыі, пабачыць на свае вочы ваш знакаміты ва ўсёй Беларусі гервяцкі касцёл, ацаніць, наколькі змяніўся Астравец за апошнія гады. На АЭС патрапіць не ўдалося – аказваецца, гэта не так проста. Што, магчыма, і правільна: не той гэта аб’ект, куды можа заходзіць без папярэджан­ня кожны жадаючы. Паглядзелі на гэтую махіну здалёк.

Затое ў астатнім праграма была выканана: пазнаёмілі­ся з работай калег – у іх шмат цікавых напрацовак, з горадам, засталіся ў захапленні ад гервяцкага касцёла. Увогуле, уражанні – найлепшыя!

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus