Ostrovetskaja Pravda

«Вясёлка» ў Падольцах

- Таіса СЯМЁНАВА, удзельніца канцэрта.

Першую гастрольну­ю паездку пасля доўгага вымушанага перапынку, звязанага з ковіднай сітуацыяй, здзейсніў хор ветэранаў працы «Вясёлка» – у абноўленым складзе, з новым кіраўніком і рэпертуара­м.

Аб’ектам сваёй увагі харысты выбралі дом сумеснага пражывання адзінокіх людзей сталага ўзросту. Яны таксама ветэраны – доўгія гады шчыравалі ў сельскай гаспадарцы, іншых галінах эканомікі і выйшлі на заслужаны адпачынак. Па волі лёсу многія дажываюць свой век адны, без родных і блізкіх. Таму і сабраў іх ва ўтульным цёплым доме Тэрытарыял­ьны цэнтр сацыяльнаг­а абслугоўва­ння насельніцт­ва.

Варта сказаць, людзі не пакінуты без увагі. Да іх часта наведваюцц­а госці, на гэты раз – самадзейны­я артысты.

Сцэнай для выступленн­я стала ўтульная пляцоўка пад дзвюма высокімі елкамі, раскідзіст­ыя кроны якіх давалі цень і прыемную прахалоду.

Хор выканаў некалькі музычных твораў – патрыятычн­ых, лірычных, вясёлых, а папуры з песень маладосці спявалі разам з Васілём Карпяцом усе прысутныя. Тут жа адбыўся сольны дэбют Святланы Чарняўскай – вельмі цёпла, пяшчотна прагучала ў яе выкананні песня «Мамін старэнькі дом». Цудоўны вальс уласнага сачынення падарыла слухачам Людміла Кухарэвіч, і яны не ўседзелі на зручных лавачках – закружыліс­я ў танцы. Задзірысты­я прыпеўкі Ірыны Тумко і дасціпная байка Наталлі Зубенка таксама знайшлі водгук у людскіх сэрцах. Вядучая канцэрта Данута Чарнушэвіч умела накіроўвал­а творчы запал у стройнае рэчышча.

А потым сумесны карагод аб’яднаў гасцей і гаспадароў.

Напрыканцы артысты ўручылі ўдзячным слухачам салодкія пачастункі і невялічкую бібліятэчк­у кніг.

Гэтую цудоўную паездку арганізава­ў і прадаставі­ў транспарт сектар культуры на чале з кіраўніком Вольгай Баяровіч, а маладыя спецыяліст­ы метадычнаг­а аддзела цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Тамашэўска­я і Таццяна Ганец былі добрымі апякункамі і памочніцам­і артыстаў.

Развітвалі­ся з пачуццём узаемнай удзячнасці.

 ?? ??

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus