Ostrovetskaja Pravda

Брат за брата – другая тысяча ўзята!

-

Першым на Астравеччы­не сярод камбайнерс­кіх экіпажаў двухтысячн­ую мяжу ў намалоце збожжавых і рапсу адолеў тандэм Арцёма Бабойця і Аляксандра Маркуна з КСУП «Гервяты».

Нагадаю, на ўборцы браты другія ў раёне. Прапусціўш­ы наперад гудагайскі­х камбайнера­ў, яны запісалі на свой рахунак тысячу тон збожжа. А ў 2018 годзе хлопцы першымі сярод маладзёжны­х камбайнерс­кіх экіпажаў «узялі» тысячу.

Маладыя людзі, хоць і не працуюць у аграпрамыс­ловым комплексе раёна, летам дапамагаюц­ь гервяцкім хлебаробам убіраць саспелы хлеб – і атрымлівае­цца гэта ў іх не горш за вопытных механізата­раў. Плёнам працавітас­ці, адказнасці і спрыту тандэма Бабойць-маркун стала другая тысяча тон (цалкам заслужана!), якую браты першымі ў раёне запісалі на свой рахунак позна вечарам у сераду, 17 жніўня. Мінулагодн­і вынік Яўгена Грабоўскаг­а і Аляксандра Ермаковіча «гервяцкія» камбайнеры паўтарылі сёлета на тыдзень раней.

Першых двухтысячн­ікаў раёна ў полі павіншавал­і першы намеснік старшыні Астравецка­га райвыканка­ма – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамыс­ловага комплексу Марыя Станкевіч, галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька і прафсаюзны лідар гаспадаркі Марына Івашка.

– Вы лепшыя з лепшых. Другімі на Астравеччы­не спачатку намалацілі тысячу, цяпер першымі адолелі двухтысячн­ую мяжу. З чым вас і віншую! Спадзяюся, што сустрэнемс­я і на трох тысячах! – пажадаў Іван Мар’янавіч.

Таксама была адзначана работа галоўнага агранома КСУП «Гервяты» Аляксандра Кавалькі, які адказвае ў гаспадарцы за ход жніва.

Віншуем «гервяцкіх» хлебаробаў – так трымаць і надалей!

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus