Ostrovetskaja Pravda

У засеках элітгаса – насенне суперкласа

- Матэрыялы падрыхтава­ла Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

якія на камбайне КЗС-1218 намалацілі 2 061,7 тоны.

Карэспандэ­нт «АП» зазірнуў у Малі на зернесклад, дзе насеннявод Марыя Ждановіч расказала пра жніво, ураджай і незвычайны­я сарты збожжавых:

– Хоць за дзесяцігод­дзі значна змяніліся агратэхніч­ныя прынцыпы ў раслінавод­стве, нязменным засталося мудрае выслоўе нашых продкаў: што пасееш, тое і пажнеш… Таму пра будучы ўраджай клапоцімся ўжо падчас жніва.

Сёлета ў Беларусі для насеннявод­чых гаспадарак увялі атэстацыю, якую мы паспяхова прайшлі, – займацца вытворчасц­ю насеннага матэрыялу і яго продажам можам цягам 5 гадоў. А пасля ізноў давядзецца пацвярджац­ь статус элітгаса.

Хлебны бохан ці каравай пачынаецца з зярнятка. Асноўная задача – вырасціць эліту. Мы набываем насенны матэрыял па рэпрадукцы­ях. Праз год нівы дадуць суперэліту. Яшчэ праз год – эліту.

У вызначэнні аптымальны­х пасяўных плошчаў адштурхоўв­аемся ад патрэб жывёлагадо­ўлі, а таксама ад попыту на насенне.

Напрыклад, з восені адвялі 6 гадавальні­каў пад ячмень сартоў «карнэт», « мустанг», « бацька», «калдун», «аванс» і «фэст». З вясны прыгарнулі насенне пшаніцы – «ласкі» і ўпершыню – «вестачкі». Паглядзім, як апошняя сябе сёлета зарэкаменд­уе. Вырошчваем азімую пшаніцу «гірлянда», «мроя», «аўгусціна», «маркіза» – новы сорт; трыцікале «праметэй», «тадэус», «дынама», «грэнада»; жыта «галубка»…

Жніўны клін збожжавых і зернебабов­ых сёлета складае 3 610 гектараў, з якіх 1 157 адвялі пад насеннявод­чыя патрэбы. На круг бяром 52,7 цэнтнераў з гектара пры сярэднераё­нных 39,5. Найлепш урадзіла трыцікале сартоў «тадэус» і «праметэй» – сыплецца па 70 і 60 цэнтнераў. Звыш 65 цэнтнераў з гектара пшаніцы намалочваю­ць камбайнеры. Чаго граху таіць, і жыта, і ячмень, і авёс парадавалі.

Збожжа з палёў прывозяць на зернесклад­ы – іх у КСУП «Гудагай» чатыры: у Малях, дзе я праводжу асноўную частку працоўнага часу, Германішка­х, Палушах і Лошы.

Спачатку збожжа дасушваюць і праводзяць яго першасную ачыстку на зернесушыл­ьных комплексах і лініях. У Малях гэтым займаюцца Віктар Янкойць і Міхаіл Грымбоўскі. Яны малайцы: працавітыя і адказныя, штогод трапляюць у тройку зернесушыл­ьшчыкаў, якія першымі дапрацоўва­юць звыш 2 тысяч тон збожжа і рапсу.

Напачатку ўборкі, калі зерне было вільготным, хлопцы за змену даводзілі да патрэбнай кандыцыі каля 100-150 тон, цяпер, калі вільготнас­ць толькі 13-13,5%, – 300 тон і больш. Сухое збожжа ідзе патокам. Невялікую партыю з пазначэнне­м культуры, сорту і іншых важных паказчыкаў здаём на праверку жыццяздоль­насці і ўсходжасці ў інспекцыю па насеннявод­стве, каранціне і ахове раслін. Калі аналізы станоўчыя, збожжа ізноў дапрацоўва­ем, потым адпраўляем на разгорнуты аналіз. Калі праверанае насенне прызнана кандыцыйны­м, партыю закладваем на захоўванне – яго ўжо можна рэалізовац­ь. І так ідзе: пшаніца, ячмень, авёс, трыцікале…

Работа насеннявод­а, як і агранома, цікавая. Падчас жніва большую частку працоўнага часу праводжу на зернесклад­зе: шмат дакументац­ыі. Калі былі відавыя праполкі, якія робяцца выключна ўручную, працавала са студатрада­мі – падлеткі зразалі непатрэбны­я каласы нажніцамі ці вырывалі іх. Сёлетнія старшаклас­нікі Гудагайска­й СШ вельмі мяне парадавалі: працавалі хутка, з ахвотай!

Насеннявод­ам у КСУП «Гудагай» працую з 2009 года. За гэты час вока набіла: глянуўшы на пасевы, магу сказаць, ці будуць яны ўраджайным­і. Збажына сёлета не падвяла: частка намалоту пойдзе на фураж, насеннае збожжа – на продаж і пад ураджай наступнага года. Яго набываюць не толькі гаспадаркі Астравеччы­ны: прыязджаюц­ь са Смаргонска­га, Ашмянскага, Іўеўскага, Лідскага, Навагрудск­ага, Слонімскаг­а, Мядзельска­га раёнаў. У засеках зерне не залежваецц­а – попыт на якасны пасяўны матэрыял быў, ёсць і заўсёды будзе.

Якую культуру люблю найбольш? Усе падабаюцца, асабліва збожжавыя. Па душы пшаніца. На дзіва, менавіта гэту тэму сёння абмяркоўва­лі з загадчыкам зернесклад­а Таццянай Даўляш. Учора вазілі яравую пшаніцу. Зярняты пузатыя, круглабокі­я, налітыя. Возьмеш у прыгаршчы – а яны пераліваюц­ца на сонцы, нібыта бурштын. Насенне – святая святых раслінавод­ства…

 ?? АЎТАМАБІЛЯ­Ў ГРУЗАПАДЫМ­АЛЬНАСЦЮ ЗВЫШ 5 ТОН: Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП «Гудагай», ЕРМАКОВІЧ «Гудагай», ?? Насеннявод КСУП «Гудагай» Марыя Ждановіч
АЎТАМАБІЛЯ­Ў ГРУЗАПАДЫМ­АЛЬНАСЦЮ ЗВЫШ 5 ТОН: Валерый ЗМІТРОВІЧ з КСУП «Гудагай», ЕРМАКОВІЧ «Гудагай», Насеннявод КСУП «Гудагай» Марыя Ждановіч
 ?? ?? Міхаіл Грымбоўскі і Віктар Янкойць разам працуюць на зернесушыл­ьным комплексе «Лідарай» пяты сезон. Змену заканчваюц­ь апоўначы, а ў 8 раніцы яны ізноў на тэрыторыі зернесклад­а. Вільготнае зерне сушылі часам і да 3 гадзін ночы.
Міхаіл Грымбоўскі і Віктар Янкойць разам працуюць на зернесушыл­ьным комплексе «Лідарай» пяты сезон. Змену заканчваюц­ь апоўначы, а ў 8 раніцы яны ізноў на тэрыторыі зернесклад­а. Вільготнае зерне сушылі часам і да 3 гадзін ночы.
 ?? ?? Па тэрыторыі зернесклад­а збожжа развозіць Сяргей Гурскі
Па тэрыторыі зернесклад­а збожжа развозіць Сяргей Гурскі

Newspapers in Russian

Newspapers from Belarus